?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Залессе вядома ў гісторыі з ХV ст. З ХVIII ст. ім валодалі Агінскія. Першым уладаром маёнтка з роду Агінскіх быў Марцыян Міхал (1672–1750), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, ваявода і кашталян Віцебскі. Быў прыхільнікам стасункаў з расійскімі ўладамі. Першы раз ажаніўся на Тэрэзе Бжазтоўскай і меў пяцёх сыноў і трох дачок, другі раз на Тэрэзе Тызенгаўз і меў у шлюбе 2 дачок, трэцці раз на Крысціне Абрамовіч, чацверты раз на… нажаль імя не знайшла. Дык вось, у шлюбе не шансціла Агінскаму, ён пахаваў усіх сваіх жонак, не лічачы апошняй, якая ўжо пахавала яго, але, хаця і была на 18 год маладзей за мужа, перажыла яго толькі на 9 год. Марцін быў вялікім тэатралам, і ў сваім маёнтку зладзіў тэатр, дзе ставіліся папулярныя на той час спектаклі для гасьцей Агінскіх. Дарэчы, нават першы спектакль ў Мінску “Трыўфальная арка” быў пастаўлены ў гонар Марцыяна Міхала Агінскага.


Пасля смерці Марцыяна, уладаром Залесся становіцца яго малодшы сын – Тадэвуш Францішак Агінскі (1712–1783), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ. Менавіта ён збудаваў яшчэ адзін палац у Маладэчна і зрабіў там сваю рэзідэнцыю, дзе быў размешчаны вялікі асабісты архіў, бібліятэка і мастацкая галерэя.


Дарэчы, Тадэвуш быў жанаты на Ізабэле Радзівілл. Пражыў спакойна 71 год, і пасля смерці перадаў Залесее малодшаму сыну Францішку Ксаверыю Агінскаму (1742–1814), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, удзельнік бітвы пры Сталовічах (я ўжо пісала пра мястэчка і пра памятны камень да гэтай бітвы http://azarkinm.livejournal.com/101008.html). Тут патрапіў у палон, і за яго вызваленне ратаваў нават кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.


Францішак быў бяздзетным і ў 1802 годзе падараваў Залессе свайму пляменніку Міхалу Клеафасу Агінскаму (1765–1833), дзяржаўны дзеч РП, дыпламат і кампазітар. Але для гэтага падарунка склаліся цікавыя падзеі ў жыцці Клеафаса. Падчас паўстання Касцюшкі, на свае грошы ён абмундзіраваў батальён конных егераў колькасцю 500 чалавек і двойчы спрабаваў захапіць Менск. У гэтыя ж часы ён напісаў “Марш паўстанцаў 1794 года”, які гучаў ва ўсіх сядзібах, падтрымаўшых паўстанцаў.


За актыўны ўдзел у паўстанні ўся маёмасць была канфіскавана, і Клеафас эміграваў у Вену. Але сярод Агінскіх на працягу некалькіх стагоддзяў былі і прыхільнікі сяброўскіх адносінаў з Расійскай імперыяй. Яны назапашылі сабе шматлікія сяброўскія стасункі на дзяржаўных узроўнях і пасля таго, што адбылося з іх сваяком, прыклалі ўсе намаганні, каб Клафас меў магчымасць вярнуцца на радзіму.


І гэта атрымалася зрабіць. Так у 1802 годзе, наступаючы сабе на горла Клеафас Агінскі ў Гародне прыносіць прысягу вернасці Аляксандру І і атрымлівае дазвол пасяліцца на Беларусі. З гэтай жа нагоды бяздзетны Францішак і падараваў пляменніку свой палац у Залессе. Клеафасу вярнулі ўсю яго маёмасць і нават далі пасаду тайнага дарадцы па далучаным землям Рэчы Паспалітай, а таксама прызначылі сенатарам і даручылі весьці перамовы з Напалеонам у 1807-1809 гадах.


Клеафас выступаў за аднаўленне Вялікага княства Літоўскага і нават быў падрыхатаваны план па аб’яднанні 8 заходніх губерняў у Вялікае герцагства Літоўскае. І хто ведае, як бы склалася наша далей з вамі гісторыя, каб намаганні Клеафаса споўніліся.


Падчас вайны 1812 года, падтрымаў французскія войскі і зноўку за свае грошы збірае ўланаўскі полк. Крах намаганняў аб стварэнні Вялікага герцагства Літоўскага вельмі моцна падрывае Агінскага. Ён вяртаецца ў Залессе і адыходзіць ад актыўнай палітычнай дзейнасці. Займаецца музыкай і ўпарадкаваннем сваёй маёмасьці. Пачынаюцца залатыя гады для палаца.


Тут гасцююць знакамітыя на той час мастакі, паэты, кампазітары. Але бунтарскі дух вядома нікуды не знікне, калі ён ёсць і Агінскі далучаецца да “Патрыятычнага саюза”. Але ў 1822 годзе пачынаюцца арышты паплечнікаў і пагроза затрымання вясіць і над Агінскім. Тады ён прымае рашэнне зноўку эміграваць у Еўропу. Ужо ў замежжы ён даведваецца пра паўстанне 1831 года, перадае паўстанцам грошы, але сам непасрэднага ўдзела не прымае і нават не выяджае на Беларусь пасля такіх навінаў. Памёр Клеафас 15 кастрычніка 1833 года ў італьянскай Фларэнцыі дзе і быў пахаваны на старых каталіцкіх могілках.

(дарэчы шпіль які можна заўважыць на старых малюнках зараз зняты і стаіць у двары, чакае калі вернецца на сваё старое месца)

А зараз давайце ўсё ж такі вернемся да палаца, які пакінуў нам Клеафас, бо менавіта пры ім ён быў пабудаваны. Палац пачаў будавацца адразу пасля атрымання маёнтка ў падарунка ад Францішка Агінскага, таму датай будаўніцтва лічыцца 1802 год.

Малюнак Л.Ходзька.

Першапачаткова палац быў пабудаваны ў стылі класіцызму і меў Г-абразны выгляд. Але пазней выгляд палаца мяняўся. Былі дабудавана аранжэря, што яшчэ больш працягнула палац.


Зараз у аранжэрэе будаўнікі зрабілі склад. Выхады ў яе забіты і патрапіць можна толькі праз палац. (Дарэчы, патрапілі мы ў палац запытаўшыся дазволу, бо на тэрыторыі палацавага комплекса, за плытом, стаіць будаўнічы вагончык, дзе знаходзіцца вартаўнік.)






У парку былі пракладзены сцежкі і перад палацам кожны год высаджваліся прыгожыя кветкі. А ў лесе знаходзіўся звярынец, парнакапытных адтуль часта выпускалі пабегаць у парку Агінскага. Не маёнтак, а еўрапейская ідылія, менавіта так задумваў гэты куток кампазітар. Нездарма ж суайчыннікі Клеафаса называлі гэтыя мясціны “Старымі Афінамі”.


Недалёк ад палаца быў пабудаваны млын з дамбай каля маляўнічага возера,


якое зараз паціху квітнее і прыходзіць у выгляд недакледжанага месца.


А тады… тады лодкі і прагулкі па возеры прыносілі задавальненне.


Каля палаца была пабудавана і каталіцкая капліца (зараз капліца Св. Марыі). Адрэстаўравана, пакрыта бляхай і пафарбанава ў зялёны колер. Унутры, наколькі мы здолелі пабачыць праз шкло, зусім і зусім пуста, з інтэр’ера нічога не захавалася.




У парку (справа ад палаца, калі да яго стаяць тварам) была пабудавана альтанка- павільён. Сапраўднае прызначэнне якога яшчэ не высветлена.


У парку рамантычны Клеафас паставіў валуны памяці, і - дзіва, але нават часы і ўлады не кранулі іх. А маглі б… Так мінаючы павільён можна спусціцца да рачулкі, ўзгадаць дзяцінства, прыгаючы па каменнях на другі бераг


і пабачыць камень, пастаўлены ў гонар першага настаўніка (гувернёра) Агінскага, які выкладаў для маладога хлопца разнайстайныя навукі і адыграў вялікую ролю ў стварэнні яго, як асобы – француз Жоан Ролей.


А ў рэчцы можна знайсці народную творчасць мясцовых закаханых.


Наступны, больш знакаміты камень, ляжыць з іншага боку парка. Вам трэба вярнуцца да павільёна і прайсці праз яблычны сад, які так жорстка пасадзілі ў савецкія часы, што поўнасцю змяніла выгляд англійскага парка, які задумваўся архітэктарам.


І там, на схіле ў траве вы знойдзеце валун “Ценям Касцюшка”, паплечнікам Агінскага, якія разам з ім змагаліся ў 1794 годзе за вяртанне радзімы.


І ўжо ў нашыя часы, каля палаца, у сярэдзіне 1990-х, скульптар з Ліды Рычард Груша, ўсталяваў валун “Памяці роду Агінскіх”.


У 1822 годзе, як я ўжо казала Клеафас з’яджае з Залесся. І маёнтак хаця і даглядаецца, але пакрыху прыходзіць у занядбанне. Апошнім уладаром палаца быў унук Клеафаса.

Чырвоным прамакутніка на мапе пазначана дабудаваная новая аранжэрэя

Пасля падзелу Беларусі Заходняя частка адыходзіць да Польшчы і тут з 1920 года працуе прыватны пансіён. А з 1939, ужо ў Савецкай Беларусі – санаторый. У гады Другой сусветнай тут месціўся штаб нямецкай арміі. Пасля вайны ў будынку быў размешчаны дом састарэлых. У 1970-я перададзены “Смаргоньселікатбетону”. У 90-я – літаратурны музей, у 2000-я – філіял музея гісторыі і музычнай культуры.


А ў 2011 годзе ўлады нарэшце вырашылі зрабіць капітальны рамонт-перабудову-абгрэйд палаца, хутка ж шыкоўная дата з дня нараджэння Клеафаса Агінскага – 150 год і гэта вам не жарты.

Як бачым на пашпарце аб'екта, палац павінен быў ужо быць зданы ў эксплуатацыю... спадзяюся, што хоць да 2015 года паспеюць.

Таму праца каля сцен палаца “кіпіць”, калі ёсць фінансы. Мясцовы люд радуецца новым шклапакетам,


прыбудаванай аранжэрэі і спадзяецца, што турысты нарэшцэ з’явяцца ў гэтых мясцінах у большых колькасцях.




У палацы шмат месцаў, дзе незразумела - будуюць ці руйнуюць будаўнікі...






Зараз распавядаць пра рамонт палаца не хачу, вы і самі бачыце, як у нас робіцца ўсё апошнім часам. Застаецца толькі з сумам назіраць і цешыць сябе тым, што палац мог бы мець лёс іншых беларусіх сядзіб ды палацаў якія руйнуюцца вятрамі і людзямі, а так, хоць нешта…




А зараз… давайце крыху паслухаем чалавека, які шмат зрабіў для нашай з вамі Бацькаўшчыны, які так за яе хваляваўся і спадзяваўся… на лепшую яе долю.


ПАЛАНЭЗ АГІНСКАГА
http://last.by/music/%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9


Каб даехаць да палаца трэба будзе паблукаць па Залессі, пабачыць краму "Паланэз" і прыгожыя хаты вяскоўцаў.

Comments

( 36 comments — Leave a comment )
abrykos
Sep. 11th, 2013 08:34 am (UTC)
У вас вельмі нечакная і кранальная версія перакладу выразу Ciemiom Kosciuszki ))

Насамрэч, гэта прста "Памяці Касцюшкі".
salasz
Sep. 11th, 2013 11:27 am (UTC)
Цікавае слова, напраўду. З аднаго боку кажуць пра звычайныя цені:

"Krem pod oczy przeciwko cieniom"

з іншага ў прамове на пахаванні Ю.Пілсудскага ў Вавелі, каля каралеўскіх скульптураваных трун у паўзмроку, прэзідэнт II РП Ігнацы Масціцкі закруціў словы вось так:


"Cieniom królewskim przybył towarzysz wiecznego snu. Skroni Jego nie okala
korona, a dłoń nie dzierży berła. A królem był serc i władcą woli naszej.
Półwiekowym trudem swego życia brał we władanie serce po sercu, duszę po
duszy, aż pod purpurę królestwa swego ducha zagarnął niepodzielnie całą
Polskę."

Як гэта перакласці нават не ведаю.

Edited at 2013-09-11 11:40 am (UTC)
(no subject) - salasz - Sep. 11th, 2013 01:19 pm (UTC) - Expand
(no subject) - salasz - Sep. 11th, 2013 04:52 pm (UTC) - Expand
(no subject) - azarkinm - Sep. 11th, 2013 04:58 pm (UTC) - Expand
(no subject) - salasz - Sep. 11th, 2013 08:00 pm (UTC) - Expand
(no subject) - azarkinm - Sep. 11th, 2013 04:00 pm (UTC) - Expand
(no subject) - abrykos - Sep. 12th, 2013 06:14 am (UTC) - Expand
azarkinm
Sep. 11th, 2013 09:13 am (UTC)

Дзiуна, бо ва усix крынiцах камень называецца менавiта так як я напiсала. а памяць па польску хiба не pamiec?

salasz
Sep. 11th, 2013 11:27 am (UTC)
А што гэта за абразы парэзаныя праводкай?
azarkinm
Sep. 11th, 2013 04:00 pm (UTC)
я знайшла iнфармацыю, што на сценах захавалiся роспiсы. i блукаючы па палацу бачыла толькi вось гэтыя. таму калi яна гiстарычная, то у нас будаунiкi вельмi сваеасаблiва падыходзяць да рэстаурацыi.
mi_ku_apx
Sep. 11th, 2013 11:36 am (UTC)
слёзы
azarkinm
Sep. 11th, 2013 04:43 pm (UTC)
нда.. стан цяжкі, пацыент яшчэ ў коме, але можа прыйсці да памяці.
azarkinm
Sep. 11th, 2013 12:34 pm (UTC)

я знайшла iнфармацыю, што на сценах захавалiся роспiсы. i блукаючы па палацу бачыла толькi вось гэтыя. таму калi яна гiстарычная, то у нас будаунiкi вельмi сваеасаблiва падыходзяць да рэстаурацыi.

salasz
Sep. 11th, 2013 01:44 pm (UTC)
А што за пакой? Ці не дамовы касцёл?
(no subject) - azarkinm - Sep. 11th, 2013 04:01 pm (UTC) - Expand
калi яна гiстарычная - facciadipietra - Sep. 11th, 2013 02:19 pm (UTC) - Expand
Re: калi яна гiстарычная - azarkinm - Sep. 11th, 2013 04:05 pm (UTC) - Expand
Re: калi яна гiстарычная - azarkinm - Sep. 11th, 2013 07:06 pm (UTC) - Expand
azarkinm
Sep. 11th, 2013 04:02 pm (UTC)
піша што недаступны ўваход.
(no subject) - salasz - Sep. 11th, 2013 08:04 pm (UTC) - Expand
(no subject) - azarkinm - Sep. 12th, 2013 03:44 am (UTC) - Expand
abrykos
Sep. 12th, 2013 06:10 am (UTC)
Сябры, дарма ламаеце коп'і з перакладам. Гэта выслоўе, expretion, таму даслоўна не перакладаецца.
1_koshka
Sep. 12th, 2013 06:59 am (UTC)
Оч интересно, спасибо!
azarkinm
Sep. 12th, 2013 07:02 am (UTC)
калі ласка. чытайце і іншыя вандроўкі. :-)
fcssoligorsk
Sep. 12th, 2013 09:09 am (UTC)
Открыл для себя новое место, спасибо за отчёт ))
azarkinm
Sep. 13th, 2013 07:06 pm (UTC)
калі ласка. вандруйце. месцаў на Беларусі шмат.
vital_rudak
Sep. 13th, 2013 05:58 pm (UTC)
хачу зноў туды трапіць.
azarkinm
Sep. 13th, 2013 06:45 pm (UTC)
А калі быў?
(no subject) - vital_rudak - Sep. 13th, 2013 07:17 pm (UTC) - Expand
(no subject) - azarkinm - Sep. 13th, 2013 07:25 pm (UTC) - Expand
escargon
Oct. 14th, 2013 03:21 pm (UTC)
Тоже заезжали этим летом, правда, камней не видели, да и времени мало было. Там тогда еще рабочих было дофига, что-то там белили-делали, но чувство такое, что всем им на эту усадьбу глубоко пофиг, так что сомневаюсь в большом успехе этой реставрации, к сожалению...
azarkinm
Oct. 14th, 2013 07:26 pm (UTC)
Ёсць тады магчымасць заехаць у наступны раз, калі будзеце побач праяджаць. І ужо пашукаць камень Касцюшкі.
(no subject) - escargon - Oct. 15th, 2013 02:47 pm (UTC) - Expand
( 36 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com