?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Вёска Ліпава, Калінкавіцкага раёна вядома ў гісторыі з ХV ст. як маёмасць Горватаў. А назва паходзіць ад ліп, якіх тут было шмат расло. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай, вёска разам з іншымі тэрыторыямі далучаецца да Расійскай Імперыі.


Першапачаткова Ліпава пераходзіць ад Базылегі Горвата, да сына Тадэвуша, той у сваю чаргу перадаў вёску свайму сыну Ігнацію Горвату (1764–1847), дзяржаўны дзеяч ВКЛ, за сваё жыццё быў мазырскім гарадскім суддзёй, мазырскім цывільна-вайсковым камісарам, быў абраны на Мінскі дваранскі сход ад Рэчацкага павета, а таксама быў абраны старшынёй павятовага рэчацкага межавага суда. Набыў шмат земляў – Нароўлю, Барбараў, Галаўчыцы, Ліцвіновічы, Ліпава і г.д. Меў 4 сыноў (Атон, Аляксандр, Даніэль і Станіслаў) і 4 дачок.


Пасля яго смерці маёнтак Ліпава пераходзіць да старэйшага сына – Атона Горвата (1809–1894), дзяржаўны дзеяч, маршалак Мінскай губерні. Першы раз ажаніўся на Людвіке Ашторп, праз яе атрымаў ва ўладанне палац у Прылуках (я ўжо распавядала пра гэта тут http://azarkinm.livejournal.com/112595.html). Людвіка была свецкай дамай, дачкой Леона Ашторпа, уладара Дукоры. Любіла ладзіць канцэрты і прыёмы, лічылася адной з лепшых піяністак Мінска, сябравала з Адамам Міцкевічам і іншымі знакамітымі людзьмі таго часу. Другая жонка Атона – Міхаліна Вайніловіч, сястрэ вядомага Эдварда Вайніловіча, наадварот была вельмі местачковай і мела з мужам розніцу ва ўзросце ў 40 год. Атон усё яшчэ спадзяваўся на спадчанніка, але гэтым марам не было магчымасці спраўдзіцца. У 1850 годзе ён пачаў будаўніцтва палаца ў Ліпава.


Разам з палацам закладаецца і маляўнічы парк. Сапраўдны батанічны сад тых часоў, на тэрыторыі якога былі высаджаны больш 50 розных відаў дрэў і вельмі шмат бэзу. У парку была зроблена і штучнае возера, па берагам якога пасаджана вярба ды чаромха, а летам у возеты плавалі лебядзі.


Палац быў пабудаваны ў класічным стылі. З тыльнага боку палаца зроблены паўкруглы выступ. У якім на першым паверсе была размешчана бібліятэка, а на другім – карцінная галерэя.


Увогуле пры Атоне адбываецца сапраўды росквіт маёнтка, ні пры якім іншым уладары, такога больш не будзе. У 1858 годзе ў Ліпава будуецца спіртавы завод, які пастаўляе гарэлку у Магілёўскую і Чарнігаўскую губерні, і нават у дзве карчы Ліпава. У 1865 годзе адчыняецца цагельны завод (мясцовае насельніцтва зруйнавала яго ў 1905), у 1876 тры млыны (два конных, адзін вадзяны), у 1880 – бровар, у 1899 – смаляны завод.


Пасля смерці бяздзетнага Атона Горвата, маёнтак быў здадзены ў арэнду пану Гваздзецкаму на 12 год. А яго жонка Міхаліна Вайніловіч, пераехала жыць да пляменніка Атона – Аляксандра Горвата (1832–1879), ў Хабна (Кіеўская губерня).


Апошнім уладаром Ліпава быў сын Аляксандра – Станіслаў Горват (1866–1930), дэпутат Першай Дзяржаўнай Думы Расійскай Імперыі ад Кіеўскай губерні. Але сам палац, дзе ў свой час была сабрана Атонам вялікая калекцыя карцін ды кніг, не вельмі прывабліваў Станіслава, у яго была праца і палацы ў Кіеве, Хабне ды Санкт-Пецярбурзе. Пераяджаць ён у Беларусь ён збіраўся, таму і пакінуў замест сябе ўпраўляючага Дабравольскага.


Пасля бальшавіцкай рэвалюцыі 1917 года, землі Горвата былі падзелены паміж сялянамі 17 вёсак. Бібліятэка часткова спалена, а часткова разам з карцінамі была вывезена ў Рэчыцу.


У гады Другой сусветнай вайны у палацы размяшчалася нямецкая камендатура, але ў 1942 годзе ў будынку дзякуючы партызанам адбываецца пажар, які пакінуў палац у занядбаным стане да 1960 года, калі была зроблена рэстаўрацыя-перабудова. Як бачна ў параўнанні са старымі фатаздымкамі палац быў пазбаўлены бакавых прыбудоў, балконаў і нам з вамі засталася толькі цэнтральная частка палаца.


Разумееце добра, што пасля такога цяжкага лёсу, унутраны выгляд палаца быў канчаткова згублены. Пасля аднаўлення, тут была размяшчана эксперэментальная база “Ліпава”, якая была вельмі рэнтабельнай і за кошт яе ў вёсцы на тэрыторыі парка былі пабудаваны – Палац культуры, новая школа, лякарня і заасфальтавана дарога ва ўсёй вёсцы. А калі мы шукалі будынак у вёсцы, і пыталіся як можна даехаць і паглядзець на “панскі дом”, “палац” то атрымалі адказа “Не ведаю… але можа вы пытаецеся па стары будынак?” :-)… Вось яно ў рэаліі “мы стары мір зруйнуем, і новы зробім усім”.


Comments

( 2 comments — Leave a comment )
livejournal
Sep. 24th, 2013 06:32 am (UTC)
ЮРАВІЧЫ
User elena_2004 referenced to your post from ЮРАВІЧЫ saying: [...] рэгіёне(а больш пра Горватаў пакуль можна тут пачытаць http://azarkinm.livejournal.com/132241.html [...]
tam_erm
Apr. 22nd, 2015 06:36 pm (UTC)
Дзякуй. Антон Горват не заслужыў, каб на яго магільнай пліце стаяў Ленін.
( 2 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com