?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Вёска Глінішча Хойніцкага раёна ў ХХ ст. атаясамліваецца з імям вядомага на ўсю Беларусь аднавяскоўца, які тут нарадзіўся ў 1921 годзе. Здагадаліся? Не? Гэта ж самы вядома беларускі паляшук – Іван Мележ! :-)


“Людзі на балоце” адзін з самых любымых маіх твораў, я ўжо не кажу пра фільм, якія я яшчэ школьніцай праглядзела некалькі разоў і чытаючы раман, вобразы герояў ў мяне ўяўляюцца менавіта такія як у фільме. Таму калі ў Хойніках у 2010 годзе з’явілася скульптура героям рамана, я ведала, што ў наступнай вандроўцы на Палессю я абавязкова пабачу ўвачавідку яе.


Наведвання музея ў нашых планах першапачаткова не было, але калі рухаешся па дарозе на Хойнікі і заўважаеш шыльду-указальнік, разумееш, што варта ўсё ж такі зрабіць тут прыпынак, бо калі ў наступны раз з’явіцца такая магчымасць?

Вонкава дом нічым не адрозніваецца ад іншых вясковых хат, якія мы праяджалі. Хіба толькі помнік у двары кажа пра тое, што тут не звычайны сялянскі падворак.


Дарэчы, пісьменніку, які пісаў свае творы па-беларуску аднавякоўцы (а хутчэй заўсё аднараёнцы) вырашылі паставіць помнік рускамоўны.


Каля каліткі наведвальнікаў сустракаюць драўляная Ганна…


...ды Васіль, які хаваецца сарамліва ў хмызняку.


Але нам не пашансціла. Як бачна ў музея даволі спецыфічны графік працы. А мы вандравалі як раз такі ў нядзелю.


І хаця музей не быў зачынены, наўмысна ці выпадкова я не ведаю, ўнутранае табу не блукаць па чужым адчыненым хатам дало знаць пра сябе. Я так і не здолела пераступіць ганка музея і крыху адчыніўшы дзверы зрабіла пару фатаздымкаў каб можна было паказаць вам, чаго варта чакаць ад музея. Як бачна, звычайны музей, дзе сабрана ўсё, што тычыцца сялянскага побыту (хаця вядома гэта маё суб’ектыўнае меркаванне, буду рада пачуць, што там сапраўды шмат экспанатаў, якія распавядаюць пра Івана Мележа, яго сям’ю і іх побыт).


Для нас засталася загадкай, чаму быў адчынены музей. А калі і быў адчынены для такіх залётных турыстаў як мы, то чаму не пакінуць тэлефон ці напісаць нейкую шыльду з прапановай ахвяраваць за прагляд музея грошы ці штосьці накшталт такога? Думаю мы б з задавальненнем з дзецьмі пахадзілі па музею і паглядзелі экспанаты, не баючыся быць прынятымі як злодзеі.


Недалёк ад музея на плошчы ў 2008 годзе паставілі помнік нашай чарнобыльскай болі. Лаканічны, сціплы, па-беларуску, з рускоўным надпісам пра тое, што адчынены дзякуючы прэзідэнту. Двухмоўе краіны, як бачым праявілася на помніку даволі відавочна.


Паблукаўшы па вёсцы вы ніколі не здагадаецеся, што яна існуе з XVIII ст.



Comments

( 5 comments — Leave a comment )
tomkad
Sep. 24th, 2013 04:22 pm (UTC)
Глінішча знаходзіцца насупраць маёй вескі - Агароднікі. Там мая бабуля жыве, там мая маці пахавана. Як мне казалі, адзін з герояў "людзей на балоце" Мележа спісаны з нашага сваяка. Нажаль ніхто мне падрабязней і не рассказаў з каго ж. У сувязі з тым, што мае сваякі па матчынай лініі не разумеюць маёй любві да вандраванняў, я да сягодняшняга дня ніколі не быў ні ў Юравічах, ні ў Глінішчах!!! Вось так атрымліваецца
azarkinm
Sep. 24th, 2013 06:15 pm (UTC)
як відаць цікава адчуваць і ведаць, што адзін з герояў такога рамана спісан с твайго сваяка. Файна. І спадзяюся, што ўсё ж такі наведаеце малую радзіму, калі так можна сказаць.

І калі глядзець нашыя фатаздымкі, сваякі час ад часу падобны паміж сабой, то вобраз вашага сваяка, як і ваш - гэта Васіль. :-)
tomkad
Sep. 27th, 2013 03:18 pm (UTC)
Ой ну Вы мяне збянтэжылі зараз з Васілём :)
app_s
Sep. 24th, 2013 07:27 pm (UTC)
Ви не в курсі чи буде аудіокнига третьої частини?
azarkinm
Sep. 25th, 2013 04:11 am (UTC)
не. нажаль не ведаю.
( 5 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com