?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Вёска Лукавец, Вілейскага раёна, знаходзіцца зусім побач з Мінскам. І таму, можа і варта запланаваць вандроўку ў былы маёнтак Шумскіх, бо даехаць будзе проста, што-што, а дарогі ў нас чысцяць зімой рэгулярна.


Вёска Лукавец вядома з 1575 года як уласнасць Яна Паца (дзяржаўны дзеяч ВКЛ, чашнік ВКЛ, мінскі ваявода, камянецкі і даўгялішскі стараста).


У пачатку ХІХ ст належыць Брыгіце Шумскай, якія і пабудавала тут у 1820-я гады сядзібны дом і гаспадарчыя будынкі ў стылі класіцызму. Нажаль зараз у парку вы не знойдзеце саму сядзібу, ад яе засталіся толькі рэшткі фундаменту з паграбамі.


А вось гаспадарчыя будынкі, пакуль, падкрэслю гэта слова, пакуль яны яшчэ стаяць каля параднай алеі. Для параўнання вам фота, каб зразумелі чаму я скіптычна так выкарыстоўваю слова пакуль.



2001 год. Як бачна на фота дах на кароўніку яшчэ ёсць, зараз ад яго не засталося нічога.

“Пра будаўніцтва будынкаў пры Брыгіце сведчаць надпісы на камянях” – Гэта словы з кнігі Федарука, але рэчаіснасць куды больш празаічная – напісы ў сучасных умовах цяжка знайсці, нават дабрацца да будынкаў вельмі цяжка. Бо недагледжанасць за будынкамі прывяла да таго, што яны поўнасцю зараслі новымі парасткамі дрэваў, якія вядома ўжо не з’яўляюца каштоўнымі экзеплярамі, а ўлетку там проста ўсё зарастае хмызняком і баршчавіком.


Радуе толькі, што планіроўка гаспадарчых будынкаў зроблена так, што ўсе яны выстраены ў адну лінію і знаходзяцца каля самай дарогі.




Дык вось, Брыгіта пабудаваўшы добры сядзібны комплекс дажывае тут сваё жыццё і не вядома па якім прычынам перадае сваю маёмасць у спадчыну Аляксандру Бароўскаму. Хто ён ёй прыходзіўся даведацца нажаль пакуль цяжка. Пры Бароўскіх у Лукаўцы закладваецца цудоўны парк, які та і захаваўся да нашых часоў. А ліпава-кляновая алея нават ў нашы часы пакідае пасля сябе велічнае ўражанне, менавіта яна злучае Лукавец з дарогай на Мядзель.


Уся дарога была выкладзена брукаванкай, але ў 70-80-я тут паверх бруку паклалі асфальт, і толькі прымыкаючая вуліца каля вежы засталася ў першапачатковым выглядзе. Тут адчуваецца подых даўніны і так і хочацца пачуць цоканне капытоў.






І зноўку давайце памарым як бы было цудоўна, каб каля кожнага дрэва былі пастаўлены маленькія шыльдачкі, дзе напісана, што за дрэва расце тут (не ўсе ж батанікі ў нашай краіне), стаялі лаўкі і былі пракладзены сцежкі. І які б цудоўны парк можна было тут размясціць. Конскі каштан, ліпы, клёны, дубы, вярба, таполі канадскія ды елкі, піхты ды ліственіцы, рабіны ды ясені – усе гэтыя расліны можна было знайсьці ў парку Шумскіх-Бароўкіх.


У 1905 годзе пры апошнім уладары Лукаўца Іване Бароўскім здарыўся пажар, які спаліў цалкам драўляную частку сядзібы і драўляную агароджу. Уладары вастанаўліваюць сядзібу, а агароджу робяць з камня, які мы і зараз можам бачыць.


Бароўскі будуе сядзібны дом, таксама з дрэва амаль поўную копію былога будынка – драўляны, з двума тэрасамі, часткова абкладзены камнем. Ён прастаіць да Другой сусветнай вайны, калі ў 1942 годзе будзе спалены. А гаспадарчыя будынкі будуць выкарыстоўвацца і ў 2000-ыя пачнуць развальвацца з-за недагледжанасьці. У часы Бароўскіх з’явілася ў комплексе і капліца. За Савецкім перыядам гісторыі Дзева Марыя была прыбрана з нішы, і вярнулася толькі ў 2000-я. Дарэчы, колер каплічкі таксама змяняўся з часам. Які больш падабаецца вам?


Дарэчы, яшчэ 10 год таму ўсе будынкі былі ў больш менш прыстойнай даступансьці.




Спрабуючы патрапіць да будынкаў, паблукаўшы па наваколлі задумваешся аб тым, колькі шмат у нас маладзёжных, культурніцкіх, палітычных арганізацый і ніхто не можа зладзіць тут суботнік па ўпарадкаванню тэрыторыі. А знаходзіцца месца зусім побач са сталіцай, усяго ў 50 км. І як бы было цудоўна, каб нейкая арганізацыя паказала прыклад таго, як варта любіць і цаніць сваю гісторыю. Для гэтага ж шмат не трэба, толькі косы, пакеты для сьмецця, ну можа яшчэ травы нейкай пасадзіць, каб бур’ян не рос пад дрэвамі і самае галоўнае жаданне зрабіць нешта проста так у гэтай краіне.

Comments

( 29 comments — Leave a comment )
salasz
Sep. 25th, 2013 08:47 am (UTC)
Нават не ведаю, які з колераў найлепшы, хіба ў 2001. Мне яшчэ дзіцячы садок спадабаўся, у якім цяпер касцёлэк, дарэчы, гэта не панская пабудова, часам?
azarkinm
Sep. 25th, 2013 05:12 pm (UTC)
Чытала што былы дзіцячы садок будаваўся ў 1950-я гады. Я любому колеру магу знайсьці паразуменне, але толькі не жоўтай шапачцы. :-)
mi_ku_apx
Sep. 25th, 2013 09:53 am (UTC)
удивительное место. вообще эта дорога на Мядель наполнена какой-то энергией.
капличка должна быть белой и точка. никаких альтернатив. все эти голубенькие и жёлтенькие цвета - позор и безнаказанность непрофессионалов. думаю, просто после покраски хаты жёлтый остался и покрасили заодно.
azarkinm
Sep. 25th, 2013 05:14 pm (UTC)
Так. мяне жоўтая шапачка таксама найбольш прыкалола. І касцёлы сапраўды збольшага раней будавалі ці з натуральнага камня, ці ўсё ж такі бялілі. Ніколі яшчэ не бачыла блакітнага касцёла. Хаця па шчырасьці прызнаюся, толькі з-за блакітнага колеру вежы і звярнулі з дарогі на Мядзель.
salasz
Sep. 25th, 2013 06:35 pm (UTC)
Здаецца гарадзенская катэдра была блакітнай у 80-90-яя.. Але не на столькі, канешне. :) Была блакітнай, як зараз Вострая брама.

Edited at 2013-09-25 07:12 pm (UTC)
salasz
Sep. 25th, 2013 06:44 pm (UTC)
Кепскае фота з кнігі Кулагіна, але я бачыў іншыя фота, дзе ён быў больш блакітны.

http://orda.of.by/.add/showimage.php?image=http://globus.tut.by/grodno/farny_k1.jpg

Edited at 2013-09-25 06:44 pm (UTC)
azarkinm
Sep. 26th, 2013 04:16 am (UTC)
У маім альбоме таксама ёсць гэта фота, але яно на паштоўцы і там больш бачны не блакітны колер, я бы сказала, што гэта сіневата-фіялетавы. І ўсёж такі дамінантай там быў белы колер. А тут усё сіне-сіняе.
salasz
Sep. 25th, 2013 06:30 pm (UTC)
Ага, за белаю таксама выказаўся, але... зараз гляджу, ці не была яна пад гонтай у 1980-я? Як і гаспадарчыя пабудовы. Пані Марына, а здымак у вас ёсць вялікшы?
mi_ku_apx
Sep. 25th, 2013 07:59 pm (UTC)
здаецца, гэта пашкоджаная тынкоўка
azarkinm
Sep. 26th, 2013 04:17 am (UTC)
так так. пагаджуся. тынкоўку проста адбілі. хацелі збіць купал відаць.
mi_ku_apx
Sep. 26th, 2013 08:21 am (UTC)
не факт. возможно разрушение штукатурки из-за дождя+мороза
drevo_z
Sep. 25th, 2013 06:59 pm (UTC)
Спасибо.
Случайно набрела на это сообщество.
Теперь смотрю понемногу - растягиваю удовольствие :)
azarkinm
Sep. 26th, 2013 04:18 am (UTC)
:-) вельмі ўдзячна за вашыя словы, заўсёды прыемна ведаць, што людзям падабаецца і магчыма адчыняюць нешта новае і цікавае.
mi_ku_apx
Sep. 26th, 2013 08:26 am (UTC)
это же не сообщество, а личный журнал Марины. Вот сколько у одного человека энергии, чтобы не только ездить, но и писать потом!
drevo_z
Sep. 26th, 2013 08:48 am (UTC)
Я пришла в этот журнал из сообщества belarus_travel.
mi_ku_apx
Sep. 26th, 2013 05:01 pm (UTC)
хорошее сообщество. только авторы там обычно дольше года не выдерживают. зато есть смена поколений
azarkinm
Sep. 26th, 2013 05:09 pm (UTC)
тс.... не шумі. я туды закідваю свае пасты. ты хочаш сказаць што ёсць заканамернасць? таксама праз год перастану кідаць?
mi_ku_apx
Sep. 26th, 2013 05:29 pm (UTC)
я просто обозначил общую тенденцию:)
azarkinm
Sep. 26th, 2013 04:27 pm (UTC)
бачыш. мне зрабілі камплімент я і не пабачыла што пра суполку сказалі :-) разквітнелася ўся... але будзем аптымістамі, мяне апошнім часам там так шмат, што можна і на свой жж аднесьці камплімент. :-))))))
tata_yana
Sep. 26th, 2013 05:08 pm (UTC)
Вялiкi дзякуй за гэты пост! Пару год назад купiлi дачу у весцы, якая адразу за Лукаýцом i пыталiся знайсцi праз iнэт iнфо пра гэтую сядзiбу, але неяк ýсе дарэмна. Так што цяпер хоць будзем ведаць)
azarkinm
Sep. 26th, 2013 05:10 pm (UTC)
нажаль інфармацыю пра маёнтак Шумскіх зусім ну зусім мала. Але будзем шукаць. У вас файнае месца знаходжанне лецішча. Зайздрошчу.
mi_ku_apx
Sep. 26th, 2013 05:41 pm (UTC)
хочешь поменяться?:)
azarkinm
Sep. 26th, 2013 05:43 pm (UTC)
:-) ну мелі ж раней людзі па некалькі сваіх маёнткаў.. чаму я не магу памарыць. пра яшчэ адно лецішча. і назваць яго зімовым маёнткам. :-)
mi_ku_apx
Sep. 26th, 2013 06:47 pm (UTC)
зімішча
azarkinm
Sep. 26th, 2013 07:08 pm (UTC)
:-) ага. ціпа такога. зрабіць дызайн менавіта пад зімовыя адпачынкі. хахахах. і кожны год яшчэ і іглу будаваць.
mi_ku_apx
Sep. 26th, 2013 07:07 pm (UTC)
а, кстати, когда купишь участок на одну семью, то уже не ограничивайте меня:)
azarkinm
Sep. 26th, 2013 07:11 pm (UTC)
не хвалюйся. станеш нашым сямейным архітэктэрам. пасля станеш знакамітым, і будуць нашыя дамы ўключаць у энцыклапедыі як твае раннія архітэктурныя творы. Я нават распрацую маршрут па тваім будынкам экскурсійны :-)))))))))))))))))) і буду на гэтым зарабляць грошы. )))))))))))))))))))))
flieg
Sep. 27th, 2013 07:55 am (UTC)
Спасибо за место, брукаванки и старый парк - то что надо. Посмотрел, если ехать от ж/д ветки из Красного - так вообще на велике можно.
azarkinm
Sep. 27th, 2013 03:56 pm (UTC)
бачыце. я пакуль веламаршруты не разглядаю. з дзецьмі на машыне вандруем.
( 29 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com