?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Горад Хойнікі пісьмова вядомы з 1512 года. Навукоўцы да сённяшняга часу не могуць прыйсці да агульнай высновы адкуль пайшла назва горада. Адныя сцвярджаюць, што ад слова “ХВОЯ”, іншыя кажуць, што яшчэ пры Гамеры было такое паняцце як “ХОЙНІК – сыпучая мера збожжа, якая патрэбна чалавеку на адзін дзень харчавання”. Таксама можна знайсці і розныя тлумачэнні дзе ж знаходзіліся гістарычныя Хойнікі, а адпаведна з-за гэтай невызначанасці цяжка сказаць каму нележыла вёска.


Таму, пярэйдзем адразу да ХVIII ст. калі Хойнікамі валодаў Караль Прозар, дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, маршалак Літоўскага Трыбунала, перадапошні абозны вялікі літоўскі, незаслужана забыты ў нашы часы (хаця відаць апошнюю фразу можна аднесці да ўсіх патрыётаў старой Літвы, якія жылі да 1917 года, за савецкі час іх проста выкрэслілі з людской памяці).

Радавога маёнтка Прозараў нажаль не захавалася, але шукаючы матэрыялы па Хойнікам, па роду Прозараў, я проста не здолела змаўчаць таго, што знайшла сама. Таму і вырашыла напісаць можа і даўгі тэкст, але лічу варты, каб яго прачытаць.

Існуе толькі два задакументаваныя выгляды сядзібы Караля Празора, па якім мы можа ўяўляць, што ж гэта быў за маёнтак. Першы – гэта фатаздымак размешчаны ў кнізе Рамана Афназія і датуецца 1914 годам.


Другі – малюнак Ігнація Урублеўскага, намаляваны ў 1891 годзе.


Дык вось, Караль Прозар (1759–1841), сын ад першага шлюбу Юзэфа Прозара (1723—1789) дзяржаўнага дзеяча ВКЛ, ваяводы Віцебскага, і Фяліцыі Нямірыч-Шчытоўскай. Радавы маёнтак Празораў знаходзіўся ў Дудзічах (сучасныя Дудуткі), гэта тыя самыя Дудзічы, якія ў 1857 годзе набыў знакаміты этнограф Ельскі, ён жа і заставаўся ўладаром маёнтка да рэвалюцыі. Пасля смерці першай жонкі, Юзэф ажаніўся другі раз на княгіне Шуйскай, якая ад першага шлюба з Ігнатам Шуйскім мела дзіця –дачку Людвігу. Бацькі ажанілі дзяцей пасля паўналецця Людвігі. Пасля вяселля маладыя пераехалі ў Хойнікі, якія Караль зрабіў сваёй рэзідэнцыяй. Да Караля пасля шлюба адыйшлі таксама і землі з бацькоўскай маёмасці на Берасцейшчыне – Радагосць і Сігневічы (зараз непадалёк ад іх знаходзіцца мемарыял загінуўшым нямецкім салдатам Другой сусветнай вайны http://azarkinm.livejournal.com/95829.html).


Караль атрымаў вельмі добрую адукацыю і паспяхова займаў пасады ў Рэчы Паспалітай. З’яўляецца адным з першых падпісантаў Канстытуцыі Рэчы Паспалітай – 3 траўня 1791 года, вёў актыўнае палітычнае жыццё, быў гарачым патрыётам сваёй краіны і ўсе гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў краіне прымаў вельмі блізка да сэрца. Кожны падзел Рэчы Паспалітай ім успрымаўся як балючая ампутацыя частак цела, з якой не збіраўся змірыцца. Выхад з гэтай цяжкай сітуацыі ён бачыў у паўстанні. Караль прымаў вельмі актыўны ўдзел пры распрацоўцы паўстання 1794 года. Кажуць, што яму нават прапаноўвалі узначаліць паўстанне, але ён адмовіўся, бо разумеў, што не маючы ваеннай падрыхтоўкі цяжка будзе кіраваць атрадамі. Ён прымае ўдзел у лабіраванні кандыдатуры Касцюшка. Для падтрымкі паўстання прадае частку зямель свайго маёнтка і выдаткавае 1 млн злотых на патрэбы паўстанцаў. Пасля пачатку ваенных дзеянняў атрымаў чын генерал-маёра, з’ехаў у Варшаву, дзе быў прызначаны на пасаду намесніка дарадцы Найвышэйшага нацыянальнага савета і паўнамоцнага прадстаўніка пры ўсіх дывізіях арміі ВКЛ. Знаходзіўся ў Вільні падчас баёў з рускім войскам. З Тадэвушам Касцюшкам яго звязваюць сяброўскія адносіны, ёсць меркаванне, што Караля Прозара апошні лічыў сваім пераемнікам, на той выпадак калі б Касцюшка загінуў.

Маёмасць, якую атрымаў ад бацькі ў спадчыну была патрачана на падтрымку паўстання як я ўжо казала, а маёмасць жонкі таксама была пад пагрозай канфіскацыі пасля падаўлення паўстання калі Караль апынуўся ў эміграцыі.

Малюнак Францыска Смуглевіча "Партрэт сям'і Прозар" (1789)

І калі паўстала пытанне канфіскацыі апошніх земляў Людвіга рашаецца на цяжкі крок – едзе ў Пецябрсбург да імператрыцы. Кацярына калі даведалася, што Людвіга па прамой лініі належыць да цара Шуйскага, якога прывезлі ў Варшаву, і якому кароль Сігізмунд даў вялікія землі ў Брэсцкім уездзе, пагадзілася вярнуць ёй усю маёмасць, якая ўжо была амаль канфіскавана. Караль здолеў вярнуцца на радзіму, толькі пасля амністыі падпісанай з нагоды ўзыходжання на трон Аляксандра І у 1802 годзе.

Больш менш спакойныя 10 год жыцця правёў ён у сваёй рэзідэнцыі. Даводзіў да ладу гаспадарку. Тут будуюца млын, вучэльна для дзяцей, працуюць крамы і бровар. Дарэчы ён адзін з першых адмяніў прыгонніцтва на сваіх землях замяніўшы на аброк.

Надыйшоў 1812 год. Вядома для Караля гэта была яшчэ адна магчымасць вярнуць незалежнасць сваёй краіне і ён уваходзіць у склад Часовага ўрада ВКЛ, становіцца старшынёй фінансавага камітэта. Вынікі руска-французскай вайны ўсім вядомы, не буду спыняцца на іх. Пасля 1814 года ён зноўку ў эміграцыі. Але з цягам часу вяртаецца на радзіму да жонкі і дзяцей.


З 1821 года з’яўляецца сябрам Патрыятычнага таварыства і Правінцыяльнага камітэта Літвы на Валынскай, Кіеўскай і Падольскай губернях. Праз сваіх сяброў дзекабрысты Мураўёў-Апостал і Бястужаў-Румін спрабавалі звязацца з Каралям Прозарам дзеля кардынацыі дзеянняў на беларускіх землях. Але 25 жніўня 1826 года Караля арыштоўваюць па справе дзекабрыстаў і адсылаюць у Петрапаўлаўскую крэпасць.

Людвіга Прозар шукала па ўсюль свайго мужа, бо пра дакладнае месцазнаходжанне ёй не паведамлялі. Яна нават збіралася даехаць да Варшавы ў пошуках Караля, але ў Брэсце была спынена паліцыяй, якая сачыла за яе перамяшчэннем і далей не пусціла. Але і з Брэста яна бесперапынна адпраўляе лісты ў розныя інстанцыі спрабуючы даведацца пра лёс мужа, піша і намесніку Польшчы вялікаму князю Кастанціну Паўлавічу, але на ніводны ліст так і не атрымлівае адказ. Захварэўшы ў студзёную зіму 1828 года, Людвіга на 60 годзе жыцця памірае ў Брэсце, так і не даведаўшыся, што стала з мужам. Яе пахаваюць ва ўніяцкай царкве вёскі Вялікі Бор, недалёк ад Хойнікаў.


Караль даведаецца пра смерць Людвігі толькі праз год, у 1829 годзе, калі яго выпусцяць з турмы і адправяць на бязвыезнае пражыванне ў свой радавы маёнтак. У гэтым жа годзе адбываецца перазахаванне Людвігі бліжэй да маёнтка. У Хойніках, насыпае вялікі курган над магілай, які вонкава нагадвае курган над магілай Касцюшка, насыпаны паплечнікімі ў Кракаве. Да труны дадае шкляную бутэльку з эпітафіяй і двума манетамі.

І хаця жыццё пастаянна знаходзілася ў віры падзеяў, дух Караля было цяжка скарыць, нават на прыканцы свайго жыцця, ва ўзросце 72 год, даведаўшыся пра паўстанне распачатае ў 1831 годзе пачаў схіляць сялян да падтрымкі паўстання. Паліцыя даказаць яго належнасць да гэтага не здолел, хаця і была заведзена на гэта справа, але без доказаў, Каралю Прозару ўсё спісалі з рук.


Памёр Караль Прозар 20 кастрычніка 1841 года ў ва ўзросце 81 года ў Хойніках.

За сваю палітычную дзейнасць Караль Прозар быў узнагароджаны трыма вельмі важкімі ардэнамі – Ордэн Св. Станіслава (1785), Ордэн Белага Арла і Ганаровага Легіёна (1812).

У 1859 годзе сын Караля Уладзіслаў Прозар пачынае будаўніцтва ў Хойніках каменнага прыгожага касцёла зробленага ў гатычным стылі з чырвонай цэглы – касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі. Будаўніцтва цягнулася да 1862 года, але адкрыццё касцёла расійскія ўлады забаранілі, бо гэта супала з паўстаннем Каліноўскага на землях Літвы. Даволі цікавым фактам з’яўляецца і тое, што ў дакументах 1887 года, было запісана, што ў Хойніках знаходзіцца Пакроўская царква, пабудаваная ў 1863 годзе на сродкі Уладзіслава Прозара. Царква была пабудавана “ў выглядзе прадаўгаватага трохкутніка ў гатычным стылі з вежай-званніцай”. :-) Праўда цікава? Гатычная царква! :-) Вядома, касцёл нападкаў лёс усіх касцёлаў на нашай краіны пасля 1864 года, калі іх проста перадавалі праваслаўным цэрквам.

Вось каля гэтага касцёла знаходзіўся сямейны склеп, які нажаль да нашых дзён не захаваўся. Сюды звозіліся ўсе Празоры, дзе б іх не нападкала апошняя часіна. У склепе быў пахаваны Караль Прозар, яго сын Уладзіслаў Празор з жонкай Тэклай Ракіцкай, ўнук Мечыслаў, які памёр за кратамі ў Мінску, калі быў затрыманы за ўдзел у паўстанні 1863 года, яшчэ адзін унук Уладзіслаў (памёр ад запалення мозга ў Харкаве), сын Юзаф Прозар (уладар Бесядзі, Беліцкага раёна, Магілёўскай вобласці).


У 1868 годзе, у турме Мінска за ўдзел у паўстанні 1863 года памірае Мечыслаў Прозар і маёнтак пераходзіць да яго пяцёх дзяцей – Канстанціна, Уладзіслава, Марыі, Сафіі і Станіславы. У 1881 годзе непаўнагадовыя Марыя, Сафія і Станіслава давяраюць старэйшаму брату Канстанціну валоданне маёнткам Хойнікі. А ў верасні 1882 года Канстанцін Прозар прадае маёнтак сваіх продкаў за 1,5 млн рублёў арлоўскім купцам Міхаілу Пятровічу Аўрамаву і Гаўрылу Сямёнавічу Курындзіну.

Галоўная каштоўнасць маёнтка Хойнікаў, у тым, што тут жыў такі выдатны герой свайго часу, чалавек, які ўсяго сябе аддаў краіне. Як з нуля аднавілі маёнтак Касцюшкі ў Косаве, так і аднаўленне маёнтка ў Хойніках таксама магчыма, было б толькі жаданне. А сам па сабе маёнтак быў досыць сціплы, без пышнага убрання, але змяшчаў вялікую калекцыю гістарычных кніг і архіваў. Частку гэтых гістарычных архіваў пазычыў у Караля ў 1840 годзе Міхаіл Грабоўскі для вырабу копій, але ў Хойнікі дакументы больш ніколі не верянуліся.


Сядзіба Прозараў не захавалася, радавога склепа не захавалася, касцёл які будаваў яго сын таксама не захаваўся, як амаль і не захавалася памяць пра гэты род на Беларусі. Магчыма хтосьці падумае, навошта так шмат часу выдаткоўваць каб распавесці пра тое, што не магчыма знайсці ў горадзе Хойнікі. Але мне проста стала шкада, шкада таго, што так неапраўдана забыта, і захацелася так сваеасабліва аддаць даніну павагі чалавеку, які шмат зрабіў для сваёй краіны.

А што да Аўрамавых, дык Андрэй Міхайлавіч Аўрамаў, у 1912 годзе пабудавалі тут палац, які мы зараз і бачым. Аўрамавы збудавалі непадалёк ад вёскі Вялікі Бор лесапільню, якая так і называлася “Аўрамаўская лесапільня”, а пасля пабудовы чыгункі ў 1910 годзе з’явілася і станцыя “Аўрамаўская”. З-за жорсткага абыходжання з працоўнымі і сялянамі на аснове працоўных лесапільні падымаецца бунт супраць памешчыкаў у 1905 годзе, на падаўлення якога былі кінуты рускія войскі з Гомеля. А дах былой сядзібы Прозараў быў перафарбаваны з чырвонага ў зялёны, колер які “больш уласцівы дойлідству праваслаўнай Расіі” (з артыкула Ч.Пяткевіча “Chojniki”).


Аўрамавы валодалі Хойнікамі да 1917 года.


У 1965 годзе, падчас земляных работ на могілках у Хойніках экскаватар адкрыў магілу жанчыны, каля якой знайшлі бутэльку з урэцкага шкла Радзівілаўскай мануфактуры і запіску на пергаменце. На пергаменце была напісана эпітафія ў гонар нябожчыцы Людвігі Прозар напісаныя мужам Каралем. "Турэмны і тыранскі лес, які трымаў мяне ў жорсткай няволі за інтарэсы радзімы, не дазволіў мне раней аддаць табе апошні доўг. Страціўшы цябе, я і дзеці мае агарнуліся вечным і бясконцым смуткам..." Дакумент быў падпісаны Каралем Прозарам, яго сынамі і ўнукамі 9 траўня 1829 года ў Хойніках. Таксама ў бутэльцы знаходзіліся манеты – залаты дукат 1831 года і два злотых.


А ў будынку палаца Аўрамавых у савецкія часы месціўся аддзел адукацыі райвыканкама. І толькі ў 2010 годзе, калі ў горадзе праходзілі Дні пісьменства, палац быў адрамантаваны і перададзены музею. Таксама ў 2010 годзе была ўпарадкавана тэрыторыя вакол палаца. У музеі можна знайсці розныя залі з рознай інфармацыяй ад расповядаў пра сялянскі быт, да прыкладаў вытворчасці Хойніцкага раёна.










З аўтэнтычнага цікавым з’яўляецца вінтавая лесвіца, да якой звычайных наведвальнікаў не падпускаюць і яе можна пабачыць толькі з-за шкляной шыбы.


Унутранае аздабленне палаца было канчаткова згублена за савецкі перыяд,а будынак неадраразова перапланіроўваўся.


Таксама да Дня пісьменнасці быў у парку каля палаца пастаўлены помнік героям рамана Івана Мележа “Людзі на балоце” (пра родную вёску Мележа можна пачытаць вось тут http://azarkinm.livejournal.com/133349.html






Аўтар скульптуры Валеры Кандраценка.


У 2000-я гады ў Хойніках з’явіўся помнік Чарнобыльскай трагедыі. Палешучка ў нацыянальнай наміткі з голубам надзеі ў руках. А навокал паўколам напісаны выселеныя чарнобыльскай трагедыяй вёскі Хойніцкага раёна.


А таксама помнік Войнам-афганцам.





Паводле інфармацыі
www.pawet.net, www.interfax.by, www.votpusk.ru, www.hoiniki.by, hojniki.ucoz.ru
а таксама
Федарук А.Т., Старинные усадьбы Минского края.
Aftanazy. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej
і іншых інтэрнэт крыніц

Comments

( 23 comments — Leave a comment )
victogan
Oct. 3rd, 2013 07:18 am (UTC)
Неяк праляцелі Хойнікі 3 гады таму, але ёсць што паглядзець
azarkinm
Oct. 3rd, 2013 08:47 am (UTC)
Тры гады вялікі тэрмін для зменаў. Так што варта наведаць зноўку. :-)
drevo_z
Oct. 4th, 2013 06:40 am (UTC)
Вельмi цiкава.
Дзякую!
azarkinm
Oct. 4th, 2013 09:01 am (UTC)
Рада што спадабалася.
navimann
Oct. 4th, 2013 07:07 am (UTC)
Ну дукат - это массовка, может даже российского чекана, по этому оттиску и не поймешь, а вот два злотых - очень редкая и ценная монета, ее Рабцевич упоминал и эту самую бутылку.
Был как-то по делам в Хойниках, надо было в музей зайти.
azarkinm
Oct. 4th, 2013 07:16 am (UTC)
У музеі знойдзеце якраз тое фота што я выклала. Самі манеты і бутэлька знаходзяцца ў Мінску ў Гістарычным музеі.
navimann
Oct. 4th, 2013 07:35 am (UTC)
Спасибо. Они там в открытой экспозиции?
azarkinm
Oct. 4th, 2013 08:58 am (UTC)
вось у мяне такое адчуванне, што я бачыла іх на другім паверсе. але так як калі была апошні раз у музеі, то мне яны не патрэбны былі і ў памяці не адклалася моцна. А вось да напісання гэтага паста не паспела схадзіць і сфатаграфаваць. Калі дайду і пабачу, паведамлю вам.
navimann
Oct. 4th, 2013 09:05 am (UTC)
Спасибо
azarkinm
Oct. 4th, 2013 09:09 am (UTC)
Дарэчы. Паглядзела ў вашым ЖЖ вы цікавіцеся манетамі. Збіраеце?
navimann
Oct. 4th, 2013 09:15 am (UTC)
Нет. Или почти нет - моя очень небольшая коллекция - собираю то, что было в хождении на территории беларуси до включения в российскую империю. И в ней пока лишь два вида монет.

Я интересуюсь денежным обращением.
azarkinm
Oct. 4th, 2013 09:18 am (UTC)
У любым выпадку вузкая спецыялізацыя гэта вельмі файна. Чалавек канцэнтруецца толькі на адным накірунку, а не спрабуе ахапіць усё што ёсць. І дасягне ў гэтым большых вынікаў.
budgawl
Oct. 4th, 2013 07:25 am (UTC)
Давно мечтаю съездить, да что-то сообщников не найду(
azarkinm
Oct. 4th, 2013 07:27 am (UTC)
гэта такія мясціны, да якіх з Менску не даедзеш аб адзін дзень. Трэба ехаць на некалькі дзён, заставацца ў гатэлі ў Мазыры напрыклад, і абкалісіць розныя накірунку. Вельмі хачу ў наступны год ужо паехаць у Нароўлю.
budgawl
Oct. 4th, 2013 07:37 am (UTC)
Этот так далеко от Минска что прям какое-то иное измерение-)
А я сначала таки прорвусь в Дрогичин. И в Хотимск надо-)
azarkinm
Oct. 4th, 2013 09:01 am (UTC)
гэта сапраўды амаль іншае выпярэнне... але вартае таго. у мяне яшчэ на перадзі пост пра цудоўныя добра захаваўшыйся пакуль яшчэ маёнтак у Барысаўшчыне Хойніцкага раёна. Ад іх застаецца ўражанне, нібыта сапраўды патрапіў у нейкае паўрэальнае ўяўленне. Адкуль проста вывезлі ўсю мэблю, крыху пабілі будынкі. Але засталося ўяўленне, вуліцы і дух будынкаў.
budgawl
Oct. 4th, 2013 10:31 am (UTC)
жду и пакую чемоданы-)
azarkinm
Oct. 4th, 2013 01:11 pm (UTC)
ранавата. лепш планаваць вандроўку на наступны год, каб аб'ездзіць палессе. ў гэтым годзе ўжо халадае і нетак цікава будзе.
budgawl
Oct. 4th, 2013 01:41 pm (UTC)
я морозостойкий и люблю точечные набеги)
ksysh_ka
Oct. 13th, 2013 04:10 pm (UTC)
Таксама можна заехаць, калі хто адпачываць ездзіць машынай на Украіну праз Камарын. Дзякуй за чарговы цікавы расповед!
azarkinm
Oct. 14th, 2013 04:38 am (UTC)
Ну так. Пра Камарын я і не падумала, што можна. Мы калі ездзілі дык у асноўным праз Мазыр.
ziemlarob
Oct. 4th, 2013 04:59 pm (UTC)
Выдатна! Вялікі дзякуй!
azarkinm
Oct. 4th, 2013 06:22 pm (UTC)
Калі ласка. Чытайце і іншыя вандроўкі. :-)
( 23 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com