AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Ратушы Беларусі

Не так даўно адчынілі Ратушу ў Магілёве. А я як чалавек, які цікавіцца архітэктурай краіны адразу задалася пытаннем "Дзе ж яшчэ ў нас ратушы?".



І вось атрымоўваецца, што ратушы былі ў нас у шмат якіх гарадах, але да нашых дзён захавалася 5 ратуш (Шклоў, Чачэрск, Слонім, Віцешск, Нясвіж) і 2 адноўленыя (Мінск, Магілёў). Ратушы будаваліся ў гарадах, якім надавалася Магдэбурскае права (каля 60 гарадоў), але пасля канчатковага яднання двух народаў Кацярынка ІІ вырашыла, што ганарыцца беларусам сваім правам вольным не трэба і пазнішчала ратушы.

У Мінску ратушу была пабудавана ў 1499 годзе, знішчана ў 1851, адноўлена ў 2003.


У Віцебску пабудавана ратуша ў 1624 годзе і была першапачаткова драўляная, а ў 1775 была пабудавана каменная, якая стаіць і зараз.


У Нясвіжы пабудавана ў 1596 годзе, але ў 1836 здарыўся пажар які спаліў верх вежы, мясцовыя ўлады з задавальненнем не сталі аднаўляць яе, так яна ў абрэзаным выглядзе і праіснавала да канца 90-х гадоў ХХ ст. Калі вандравала студэнткай нават фоткі ёсць яшчэ маёй персоны на не адноўленай ратушы.


Чачэрск атрымаў сваю ратушу ў ХVIII ст. Унікальнасць гэтай забудовы ў тым, што аснова каменная, а вежы драўляныя.


Магілёўскую ратушу аднавілі ў гэтым годзе, існавала яна з ХVII ст. да 1957 года, калі савецкія ўлады давяршылі тое, што не здолела зрабіць Кацярына ІІ.


Шклоў пабудаваў ратушу ў ХVIII ст. Дзякуючы, сучаснаму ўладару Беларусі, і такому святу як Дажынкі, калі ў горадзе наводзіцца лоск і прыгажосць паказушная, ратуша была адрамантавана.


І самая сумная ратуша з існуючых гэта Слонімская, бо ніяк яна не выяўляецца як ратуша, і звестак не засталося пра яе выгляд. Каб праходзіла побач, нават не звярнула ўвагі на гэты звычайны дом.
Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь
Subscribe

  • Як шмат сяброў вярнулася...

    Даўно не была тут, а як пагляжу дык зусім даўно і не пісала ў ЖЖ. А тут зайшла, і пабачыла, што столькі сяброў вярнулася зноўку пісаць. Падчысціла…

  • ДРЭВА ПРОДКАЎ

    Ці цікавіцеся вы сваімі прашчурамі? Збіраеце звесткі пра тое кім былі вашыя прадзядулі, стрыечныя браты бацькоў і вашыя? Ці ведаеце вы на якой…

  • Бэзавае воблака водару ў Батанічным садзе Мінска

    Калі вам падабаецца водар бэзу, то раю паспець у гэтыя выходныя атрымаць асалоду ад шпацыру па Батанічнаму саду Мінска. Знайсці разнакаляровы…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 4 comments