?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Інфармацыя для тых, хто мае літоўскую візу і будзе на гэтым тыдні ў Вільні. У нацыянальным музеі Літвы (Arsenalo g. 1) на гэтым тыдні будзе працаваць выстава "Паўстанцы" (гэта першае, што здзівіла, бо выстава цягнецца толькі адзін (1!) тыдзень). Калі вы любіце гісторыю краіны, то вам абавязкова трэба завітаць у гэты будынак. На выставе прадстаўлены фатаздымкі, якія захаваліся ў справах паўстанцаў Каліноўскага. Можна пабачыць некаторыя заведзеныя справы зняволеных, апошні допіс Каліноўскага аб тым, ці згодны ён з пастановай суда, траўрнае адзенне жонак паўстанцаў і дазвольны ліст на нашэнне траўра (не ўсім дазвалялася насіць траўр па мужу (вось такое яшчэ пакаранне прыдумалі рускія каты)), справаздачы для Мураўёва аб прывядзенні прысуда на Лукішках. Мне бы хацелася пад кожным фатаздымкам пабачыць подпісы, хто на іх знаходзіцца, бо ўсе імёны вядомы архівістам (карткі падпісваліся з іншага боку - прозвішча і прысуд па справе). Але ўсё роўна выстава пакідае вельмі моцнае ўражанне. Так што, не палянуйцеся і наведайце выставу.

А так як квіток дзейнічае на ўсе выставы дадзенага будынка, то вы здолееце паглядзець рэшткі калекцый беларускіх магнатаў Тызінгаўза, Тышкевіча, Аскеркі, некаторыя подпісы думаю вас парадуюць - "знойдзена на тэрыторыі сучаснай Беларусі" :-).

P.S. Квіток у музей каштуе 5 літ, фатаграфаваць у музеі забаронена.

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

April 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Powered by LiveJournal.com