?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Вёска Жупраны, Ашмянскага раёна, вядома гісторыкам з 1407 года, калі вялікі князь Вітаўт перадаў яе віленскаму ваяводзе Войцеху Манівіду. Але з цягам часу Жупраны патрапляюць да Радзівілаў, якія валодалі вёскай напрацягу 300 год.


Затым у 1776 годзе пераходзіць з пасагам Веранікі Радзівіл да роду Чапскіх і ў пачатку ХІХ ст знаходзілася ва ўладанні брата Эмерыка Чапскага (Станькаўская лінія роду) Адама Чапскага. Радаслоўную рода можна паглядезць па спасылцы http://azarkinm.livejournal.com/119145.html


Ёсць звесткі, што першапачаткова вёска мела назву ЗУБРАНЫ, ад суседняй старажытнай Зубранскай пушчы, якая была багатая на зуброў, але пазней назва змянілася і зараз мы маем ЖУПРАНЫ.


Сёння для турыстаў вёска мае цікавасць з-за прыгожага касцёла ў нэагатычным стылі і магілы выдомага беларускага пісьменніка Францішка Багушэвіча.


Петрапаўлаўскі касцёл быў закладзены ў 1854 годзе Адамам Чапскім, але пасля паўстання Каліноўскага працы былі прыпынена з-за палітыкі царскай улады на землях былой ВКЛ. У наступны раз будаўнічыя працы працягнуліся ў 1890-я гады.


Фота з форума globus.tut.by




У 1900 годзе ў новым касцёле праходзіла адпяванне беларускага паэта Францішка Багушэвіча. На мясцовых могілках месціцца і радавое пахаванне Багушэвічаў. Знайсці яго не складана, помнік знаходзіцца амаль каля самай агароджы.




У 1958 годзе ў вёсцы быў адчынены помнік паэту на плошчы каля касцёла, аўтарства Азгура.


А з 1970-га года ў мясцовай школе дзейнічае музей Францішка Багушэвіча. Крыніцы кажуць, што ў музей мае даволі багата рэчаў з сям’і Багушэвічаў, але нажаль гэта дакладна мы сказаць не можам, бо ў музей не заходзілі.

У 2010 годзе ў маленькай прыбудове каля касцёла здарыўся пажар. Паследствы яшчэ можна бачыць на сцяне касцёла. Там знаходзіўся садовыя прылады і следства прыйшло да высновы, што гэта быў падпал.


Дарэчы, для тых хто будзе вандраваць у гэтых краях, майце на ўвазе, што побач знаходзіцца радавы маёнтак Багушэвічаў – КУШЛЯНЫ, там захавалася сядзіба Францішка, зладжаны музей. Для тых хто хоча больш пазнаёміцца з біяграфіяй Багушэвіча калі ласка сюды ціскайце http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A4%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%96%D1%88%D0%B0%D0%BA_%D0%91%D0%B0%D0%B3%D1%83%D1%88%D1%8D%D0%B2%D1%96%D1%87


А яшчэ, праз вёску ў 1812 годзе адыходзіла французскае войска на чале з Напалеонам. З тых часоў ходзяць паданні сярод мясцовых жыхароў, што менавіта тут закапаны скарб імператара. Таму… будзеце ў Жупранах, глядзіце пад ногі :-), а раптам вам зямля захоча падараваць залатую манетку.



І як заўсёды мапа як даехаць да ЖУПРАН.




P.S. А яшчэ пры напісанні гэтага расповяда нейкім містычным чынам salasz скінуў мне на фэйсбук цудоўныя словы паэта

Precz butelki, precz fajczarnie,
Dosyć czas ten tracić marnie!
Niech kto żyje, bierze kije,
By swój poznać kraj!

Franciszek Bohuszewicz

Comments

( 7 comments — Leave a comment )
salasz
Nov. 23rd, 2013 10:56 am (UTC)
Прыемна, не буду хаваць, метафізіка! :)

PS Не памятаю дзе некалі знайшоў інфу пра слупкі і ланцуг на магіле: "Ад старых надмагілляў, зафіксаваных на адным з рысункаў Язэпа Драздовіча, засталіся гранітныя слупкі і жалезны ланцуг паміж імі."

PS Гэты малюнак Драздовіча я не знайшоў, толькі іншы яго малюнак - камня ў бары ля Кушлянаў "Pamięci Maciеja Buraczka".

be.wikipedia.org/wiki/%D0%A4%D0%B0%D0%B9%D0%BB:Buraczok.jpg

Edited at 2013-11-23 10:58 am (UTC)
azarkinm
Nov. 23rd, 2013 11:02 am (UTC)
Здаецца камень той яшчэ ёсць у Кушлянах. А вось пра слупы не ведала. Дзякуй за звесткі.
moussorine
Nov. 23rd, 2013 02:20 pm (UTC)
Дзякуй вам, за вашы фотаэкскурсіі па Беларусі.
azarkinm
Nov. 24th, 2013 04:40 pm (UTC)
дзякуй і вам што чытаеце.
svetatarnikova
Nov. 24th, 2013 10:09 am (UTC)
Дзякуй.
azarkinm
Nov. 24th, 2013 04:40 pm (UTC)
калі ласка :-)
escargon
Nov. 24th, 2013 06:29 pm (UTC)
Знакомые места!!!! И классные слова!!!
( 7 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

April 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Powered by LiveJournal.com