?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

НОВЫ ГОД ужо хутка

Кожны год паўтараю адзін і той жа пост у спадзяванні, што кожны год хтосьці зноўку пачне падпісваць паштоўку і традыця верніцца. :-)
------------------------

Зіма… Новы год… Падарункі… Віншаванні… Кожны год, як толькі праб’е гадзіннік, што нарэшце ён 201...год надыйшоў - тэлефаную блізкім сябрам, сваякам і віншую з ім, з тым што чакаеш, на што спадзяешся, і заўсёды думаеш што будзе лепей чым мінулыя гады.

З дзяцінства засталіся ўспаміны Новага года, яны розныя - розныя падарункі, розныя сустрэчы, розныя чаканні, але заўсёды заставалася нязменным адна рэч -  гэта паштоўкі. Паштоўкі, якія прыходзяць па пошце. Якія падпісвала мама, якія б'юць у нос свежай фарбай, калі іх прынасілі да хаты. Іх можна было разглядаць гадзінамі і самае галоўнае іх заўсёды было шмат. Іх было столькі, колькі памяталі сваякоў ды сяброў, іх было роўна столькі колькім людзям мы хацелі нагадаць, што мы іх памятаем. І не важна калі, на Новы год, 8 сакавіка, 23 лютага... але мы памятаем, бо віншуем. Як я гэты момант люблю… Калі адчыняеш скрынку паштовую, а там ляжыць новая, заштампаваная паштоўка… І яны ўсе розныя, не падобныя адзін на адну. У бабулі на сцяне ў вітальні вісяць дзве рамкі з вышыванкамі і заўсёды новая паштоўка ўтыркалася за гэтую рамку. А калі месца ўжо не хапала, то прыбіраліся пакрыху, а іх месца з часам займалі новыя. Я настойвала каб самыя цікавыя ўсё роўна заставаліся, і гэты адбор рабіў дзіцёнак і сваім розумам адбіраў, што прыгожае а што не.

Я навыбаю кожны год паштоўкі, і ўсе яны розныя, але абавязковым застаецца толькі адное - паштоўка павінна быць беларуская і такая каб можна было не ўпакоўваць у капэрту.Я ў захапленні ад моманту калі ты сядзіш дома на канапе перад стосам паштовак і думаеш, каму якую падпісаць - адныя са свечкамі, іншыя з шарамі, з елкамі, яшчэ адныя з дзіцячымі малюнкамі, снегавікамі ды Дзедамі Марозамі. Ты думаеш, каму ты хочаш зрабіць такі маленькі падарунак. Прыдумляеш віншаванні, каб кожнаму адрознівалася, кожнаму жадаеш нешта сваё, а пасля да ламаты ў пальцах падпісваеш гэты бесконцы шлейф паштовак… Час ідзе, змяняюцца людзі і змяняецца і свет. Зараз лягчэй набраць нумар тэлефона, ці смс, ці напісаць праз аднакашнікі, фэйсбук, ці проста адправіць емэйл. А паштоўкі нібыта пайшлі ў мінулае. Былі часы, калі іх нават у крамах прадавалася вельмі мала, людзі перасталі дзяліцца маленькімі праменьчыкамі надзей і радасці, якія мы звязваем з Новым годам. А я супраць гэтай тэндэнцыі!

І кожны год мая душа пратэстуе, што гэта традыцыя знікае, і кожны год я іду ў краму і набываю паштоўкі, а пасля сядзім з дзецьмі і выбіраем, дакладней яны выбіраюць каму якую, а я падпісваю. І няхай я атрымаю ў адказ толькі адну ці дзве паштоўкі, а можа ўвогуле не атрымаю, але… цікава рабіць падарункі... нават калі гэта простая маленькая паштоўка. І дзесьці ў глыбіні душы, я спадзяюся, што калі чалавек атрымлівае паштоўку, то пачне адсылаць іх і сам, не абавязкова мне, а іншым сваім сябрам, знаёмым, сваякам. І будзе нам усім маленькая радасць у паштовай скрыне.

Я свае паштоўкі ўжо набыла. А вы? Не? Тады не позна падумаць аб прыемных віншаваннях і зрабіць маленькія радасці сваім блізкім. :-)

Ну што вярнемся ў дзяцінства?














































Толькі ад нас залежыць, якія ўспасіны свята будуць у нашых дзяцей, пляменнікаў, хроснікаў. :-)

Comments

( 11 comments — Leave a comment )
homelka
Nov. 29th, 2013 06:38 am (UTC)
І я так раблю, таксама кожны год ледзь не колькі дзесяткаў адсылаю. Годная традыцыя :)
azarkinm
Nov. 29th, 2013 08:17 am (UTC)
:-) падтрымліваю традыцыю.
litvin_v
Nov. 29th, 2013 07:16 am (UTC)
Я последних лет пять стал отправлять бумажные открытки. Бумажная - она настоящая, её можно подержать в руках, положить в альбом.
Она не затеряется в куче емейлов и эсэмесок, как электронное поздравление.

К сожалению, сейчас очень много открыток с уже напечатанными поздравлениями. Я такие на покупаю. Я сам напишу, пусть нескладно и корявым почерком, но это будет моё поздравление, а не неизвестного дядьки-стихоплёта.
azarkinm
Nov. 29th, 2013 08:18 am (UTC)
так так. падтрымаю ўсё што напісана. паштоўкі звычайны, у скрыні, заштампованыя адразу падымаюць на строй. і кожнае віншаванне ўнікальнае, ад самага сэрца.
vital_rudak
Nov. 29th, 2013 08:10 am (UTC)
"абавязковым застаецца толькі адное - паштоўка павінна быць беларуская"

Шота на карцінках ніводнай, здаецца ;)
azarkinm
Nov. 29th, 2013 08:17 am (UTC)
дык на карцінках паштоўкі майго дзяцінства. з 90-х ці 80-х )))))))))))))))))))))))
vital_rudak
Nov. 29th, 2013 08:20 am (UTC)
А я та хацеў беларускімі палюбавацца :))) У тыя часы іх было даволі багата, дарэчы, дома адна з чатырох-пяці дакладна трапляецца.
azarkinm
Nov. 29th, 2013 08:24 am (UTC)
Я проста лазіла па сайту савецкіх паштовак, вядома што там больш рускія, дык настальгіравана калі глядзела. Каб патрапіліся беларускія ўзгадала б таксама, але каб сказаць вось так: "А памятаеш была вось такая, ды такая", дык нават і не памятаю такую пашткоўку.
vital_rudak
Nov. 29th, 2013 08:40 am (UTC)
А я памятаю, пэўна, толькі таму, што дома бачыў і ў канцы 80-х пачатку 90-х яны ў вясковым магазіне нашым толькі беларускія прадаваліся.
litvin_v
Nov. 29th, 2013 08:56 am (UTC)
Я вот сейчас пошёл на почту и купил пять открыток к Новому году, пока не разобрали самые красивые. Из них четыре - белорусских. Такие, как надо, без готовых поздравлений.
vital_rudak
Nov. 29th, 2013 09:06 am (UTC)
Сейчас каких хочешь полно, главное места знать. :)
( 11 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com