?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

У 2003 годзе ў Магілёве з’явіўся помнік, які даў магчымасць пастаянна ўключаць горад у самыя розныя ТОПы помнікаў свету. Калі вы ні разу не былі ў горадзе, калі чыталі нічога пра помнік, то вядома я зараз вам распавяду.


Знаходзіцца помнік каля кінатэатра “Радзіма” у самым цэнтры горада. Аўтарам з’яўляецца скульптар Жбанаў, які нашумеў сваімі працамі ў Беларусі. Прыхільнікі яго творачасці, як і супраціўнікі дзеляцца амаль аднолькава.

Цэнтральнае месца скульптурнай кампазіцыі ў Магілёве займае астраном і падзорная труба. Вакол скультуры ў размешчаны 12 крэслаў са знакамі задыяка, і каб ведаць дзе які знак, вам сапраўды трэба ведаць яго напісанне, бо назваў месяцаў вы нідзе не сустрэніце.

Вандалы дабраліся і да гэтага помніка, з пераядычнасцю яны адламваюць чароўныя знакі, а помнік ўсёроўна рамантуюць і аднаўляюць. Вось напрыклад у нашу вандроўку маё крэсла было без знака. Так і хацелася сказаць словамі мядзьведзіка с казкі “Хто сядзеў на маім крэсле і паламаў яго?” :-)


Дарэчы, як толькі з’явіўся такі помнік у горадзе, народ адразу прыпісаў яму цудатворныя рэчы. Так калі вы хоць раз пасядзіце на сваім крэсле (у сэнсе свайго знаку задыяка) і загадаеце жаданне яно абавязкова споўніцца. А яшчэ кажуць, што калі вы пасядзіш крышачку болей ў крэсле, ну хаця бы болей за некалькі хвілін, то чакае вас не толькі вясёлая і шчаслівая моладасць, але і бязбедная старасць. :-)


Відаць не ўсім падалося цікавым проста сесьці на крэсла і загадаць жаданне. Амаль адразу з’явілася і яшчэ адна версія чараўнасці скульптуры. Так на гэты раз трэба залезці на стул да астранома і яшчэ здолець дакрануцца да яго левай рукі, дакладней да пальцаў. Цікава скажу вам назіраць як сталыя жанчынкі, кілаграмаў так на 90 спрабуюць залезці на гэты помнік. :-) А той хто залезе і дакранецца то паданне кажа, што будзе яму шансціць ва ўсіх пачынаннях.


Помнік з'яўляецца таксама сонечным гадзіннікам, а крэслы выконваюць ролю цыферблата.


А плошча дзе размешчана скульптура адразу атрымала назву “Зорная плошча”. Сюды ж мясцовая адміністрацыя вырашыла дадаць і зоркі ў плітку, відаць наглядзеліся Галівудскіх традыцый. У падзорнай трубе астранома ўсталяванна асвятленне, што дае нядзею магіляўчанам верыць, што іх можна пабачыць с космасу. Моладзі гэта ідэя найбольш спадабалася і яны прыдумалі жарт, што свеціць астраном з Магілёва ў космас каб прышэльцы ведалі, дзе варта прызямляцца на планеце :-).


У 2007 годзе рэспубліканская арганізацыя БРСМ адзначыла сваё дзень нараджэнне тым, што на плошчы ўсталявала сабе помнік, і набыла зорку ў гонар сябе ж. Аб гэтым вы вядома даведаецеся калі пабачыце вось гэты камушак. Але плюс у гэтым камушке ёсць - з кожным годам там усё меней і меней літар застаецца, і праз пару год яго можна без усялякіх намаганняў лёгка дэмантаваць. :-) І гэта ніяк не паўплывае помнік Астраному.




Чым больш праходзіць часу тым больш помнік абрастае паданнямі. Кажуць што Жбанаў перад тым як ставіць помнік кансультаваўся з астролагамі і тут заключаны нейкі сакральны сэнс. Іншыя кажуць, што ў помніку можна знайсці сатанінскія выявы.

Але факт застаецца фактам, скультура “Астранома”, якая з’явілася ў Магілёве на дадзены момант адзіная ў свеце!

P.S. Яшчэ адным цікавым фактам з’яўляецца тое, што першапачаткова Жбанаў задумваў скультуру ў выглядзе маленькага зорнага хлопчыка, які спускаецца на плошчу з хваста знічкі. Але дзякуй богу, што гэта засталося толькі задумай. ))))))

Comments

( 6 comments — Leave a comment )
tam_erm
Dec. 3rd, 2013 09:14 pm (UTC)
Так-так, мы таксама сядзелі:). А вы не ведаеце, чаму на "Глобусе Беларусі аб'ект мае назву
солнечные часы?
azarkinm
Dec. 4th, 2013 04:16 am (UTC)
Так. Я ведаю. Я ж напісала ў пасце. Для мяне цікавым засталося, што паўсюль пішуць што крэслы гэта гадзіны. Але яны стаяць паўколам на плошчы. можа там нейкія іншыя арыенціры ёсць на гадзіны, але так каб бачныя былі я не заўважыла. Да гэтага помніка на плошчы сапраўды знаходзіўся сонечны гадзіннік.
mi_ku_apx
Dec. 4th, 2013 01:44 pm (UTC)
а як выглядае сонечны гадзиннік?
так і ёсць, ён паўколам
azarkinm
Dec. 5th, 2013 04:26 am (UTC)
нда.. Бес мяне паблытаў. Прытым не адзін жа раз бачыла сонечныя гадзіннікі. Але ўсёроўна, стойка залез у галаве цыферблат звычайнага.
al_katjara
Oct. 18th, 2016 11:08 am (UTC)
Скока там не бывал, но не знал шо энто ПОМНІК “АСТРАНОМУ”.. Всеж Звездочет и Астроном немного различные понятия, хоть и близкие по сути..
azarkinm
Oct. 19th, 2016 05:51 am (UTC)
Думаю, што тагачасныя астрановы з вамі не пагадзяцца. Хаця, тлумачальны слоўнік мне нават выдае, што гэта бліжэй да АСТРОЛАГА, чым да АСТРАНОМА.
( 6 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com