AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

СОЛЫ (Гарадзенская вобласць)

Першыя ўзгадкі вёскі Солы, Смаргонскага раёна, адносяцца аж да ХVI стагоддзя, як перадаваемая спадчынай вёска. З тых жа часоў існаваў у вёсцы і каталіцкі храм, які фундавала Гальшка Радзівіл, жонка віленскага ваяводы. Нажаль каталіцкія касцёлы Солаў пастаянна маюць цяжкі гістарычны лёс.


Кожныя ваенныя дзеянні яны згаралі. Гарэў касцёл у 1605, 1656 (вайна Расіі з Рэччу Паспалітай), 1797 (баявыя дзеянні паўстання Тадэвуша Касцюшкі), 1812 (руска-французская вайна). І кожны раз пасля ўладары Солаў будавалі на гэтым жа месцы новы касцёл.


У 1849 годзе пачылося будаўніцтва новага касцёла ў вёсцы. Працы працягваліся да 1853 года, калі 4 кастрычніка касцёл быў асвечаны біскупам у гонар Найсвяцейшай Дзевы Марыі Ружанцовай. Драўляны касцёл, з двума вежамі быў пафарбаваны ў чырвоны колер і дзейнічаў да 1915 года. Калі падчас баявых дзеянняў Першай сусветнай вайны зноўку згарэў.


Солы моцна замацаваліся ў гісторыі Беларусі падзеяй, якая адбылася тут ў 1917 годзе. 4 снежня на чыгуначнай станцыі бальшавікі падпісалі прымірэнне з нямецкім бокам, па якому баявыя дзеянні былі прыпынены на 2 месяцы.


У перыяд пакуль у Солах не было касцёла жыхары прыходзілі на мясцовыя каталіцкія могілкі, дзе знаходзіцца і зараз каплічка. Дарэчы, калі вы будзеце праяджаць у Вільню мінскім цягніком, то будзьце пільнымі пасля Маладзечна - злевага боку праяджаючы вы пабачыце менавіта гэту капліцу.


Будаўніцтва новага касцёла ў Солах пачалося ў 1926 годзе. Касцёл будаваўся на сродкі парафіян з саміх Сол і навакольных вёсам.




Склаўшыся ўсім мірам солаўцы назбіралі амаль паўмільёны польскіх злотых (вельмі вялікая сума і па тым часе). За 6 год былі выгнаны муры будучага касцёла, а яшчэ 2 гады спатрэбілася на роспіс сцен і ўнутранае аздабленне.


У касцёле размешчана тры алтарныя часткі – галоўны алтар Маці Божай Ружанцовай,


алтар Маці Божай Вострабрамскай


і алтар Сэрца Пана Іесуса.


Усе роспісы алтарных частак касцёла былі зроблены Пятром Сергіевічам, а арнаменты распісваў Фелікс Табер. Вялікую цікавасць выклікаюць два малюнка якія знаходзяцца каля цэнтральнага алтара. Першы малюнак распавядае пра перамогу хрысціян над туркамі.


Другі малюнак - "Цуд на Вісле" дзе паказаны разгром арміі Тухачэўская. Звярніце на чырвоны сцяг на малюнку.


Цікавым фактам з’яўляецца тое, што пры будаўніцтве касцёла ў 1927 годзе быў знойдзены скарб.


Ён складаўся з бронзавай жырандолі і розных культавых прадметаў і датавалася знаходка ХVII ст. , рэчы былога касцёлы былі схаваны ксяндзом перад вайной 1656 года. Агульным сходам было вырашана прадаць рэчы кракаўскаму антыквару, а атрыманыя грошы пусціць на будаўніцтва храма.


Першыя службы ў новым касцёле адбыліся ў 1936 годзе і касцёл зноўку атрымаў назву Маці Божай Ружанцовай. Касцёл дзейнічаў увесь час і не прыпыняў службу нават у гады Другой сусветнай вайны.


Але ў 1949 годзе, за падазронасць у дзейнасці супраць бальшавікоў быў арыштаваны і сасланы ксёндз Вацлаў Бэкіш. На 4 гады служба была прыпынена, але солаўцы ўсёроўна кожную суботу ды нядзелю прыходзілі ў касцёл і маліліся.




У 70-я гады кіраўніцтва калгаса спрабавала зрабіць з будынка зернесховішча, але солаўцы перагарадзілі ім шлях і не пусцілі.


Вялікае дзякуй francis_maks за ўнутраныя фота http://francis-maks.livejournal.com/25185.html бо падчас нашай вандроўкі ў касцёле адбывалася памінальная служба і заходзіць у такі цяжкі для людзей час развітання з нябошчыкам было вельмі няёмка.


Таксама можна глянуць цудоўны фільм пра Солы, які зрабіла кампанія “Будзьма беларусамі!” http://vimeo.com/54860710


У Солах калісьці знаходзілася і сядзіба, рэшткі якой вы не знойдзеце. Але ад былых уладароў нам засталіся толькі гаспадарчыя прыбудовы якія вы знойдзеце на www.globus.tut.by.


А зараз мапа:
Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Гарадзенская вобласць, Смаргонскі раён
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 26 comments

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…