?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Той хто хоць раз ездзіў у Вільню на аўтобусе ведае Ашмяны не панаслышцы. Бо менавіта сюды, заяджаюць усе рэйсавыя аўтобусы, а калісьці прыпынак іх цягнуўся 20 хвілін (зараз не ведаю), а за гэты час можна было і паглядзець касцёл. Дык давайце падрабязней спынемся на цудоўным горадзе.


Ашмяны, з’яўляюцца сучасным раённым цэнтрам і размешчаны на рацэ Ашмянка.


Назва горада мае некалькі версій паходжання. Першае ад літоўскага слова «aszmenies» – вастрыё, і «akmenas» («акменас») —камень. Другая версія – назва паходзіць яшчэ з крыжацкіх часоў бо ў летапісах значыцца слова «asschemynne» («асшэмінэ») — горад з драўлянымі пабудовамі.


Гісторыкі так і не могуць дакладна вызначыцца з якіх часоў можна адлічваць летазлічэнне горада, але дакладна кажуць, што яго гісторыя можа даходзіць да XII ст. Летапіснае з’яўленне Ашмян звязана з “Хронікай Літоўскай і Жаймойцкай” у 1341 годзе і дзе ўзгадваецца смерць Гедыміна і падзел уладанняў паміж сынамі. Так Ашмяны адыходзяць да сына Яўнута. Такім чынам падлічваем… і мы праз пару год будзем адзначаць 675-годдзе горада, не малы я скажу тэрмін для гісторыі.


У Ашмянах існаваў калісьці і свой драўляны замак, які вядома да нашых дзён не захаваўся, да і месца знаходжання гісторыкі вельмі квала, але шукаюць. На працягу ХVI ст Ашмяны становяцца цэнтрам павета. Шмат разоў разбураўся за сваю гісторыю і столькі ж аднаўляўся горад. Быў ва ўладаннях Гедыміна, Яўнута, Альгерда, Ягайлы. У пачатку XVI ст. Ашмяны атрымалі Магдэбургскае права, пры пацвярджэнні якога кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў 22 мая 1792 г. гораду першы герб (скасаваны Расійскай імперыяй у 1800 годзе).


Падчас паўстання 1794 у горадзе размяшчаўся штаб паўстаніцкага войска Я. Ясінскага, таксама тутфарміраваўся атрад Міхаіла Клеафаса Агінскага.


У вайне 1812 года адбываліся жорскія баі, падчас якіх палова горада была спалена. Ашмянскі ўезд актыўна прымаў удзел і ў паўстаннях 1830—1831 гадоў (дзейнічалі атрады П.Важынскага і К.Пшаздзецкага) і 1863 года (атрады З.Мінейкі, Г.Чаховіча, К.Ясевіча).

З гістарычных помнікаў зараз у горадзе засталіся:
Касцёл Св. Міхаіла быў пабудаваны ў 1391 годзе, спачатку з дрэва, некалькі разоў разбураўся за гісторыю.


А 1837 годзе ў касцёле адбыўся пажар і будынак выгарэў ушчэнт. На яго месцы пачынаецца будаўніцтва новага касцёла, якое было спынена з-за палітыкі Расійскай імперыі ў дачыненне да земляў Літвы пасля паўстяння 1863 года.






Будынак касцёла з’явіўся ў горадзе толькі ў 1906 годзе. Гістарычны лёс уратаваў будынак ад снарадаў (хаця частка ўсё ж такі была разбурана), але пасля Другой сусветнай вайны касцёл зачынілі.


І ведаеце каму быў перададзены… ніколі не здагадаецеся, тут месціўся філіяк Віленскага завода радыётэхнікі. Толькі ў пачатку 90-х гадоў зноўку вярнулі вернікам.


Царква Уваскрэшання Хрыстова была пабудавана ў 1875 годзе. Пасля таго, як папярэдні праваслаўны храм – драўляная Багаяўленская царква згарэла ў 1840. Але месца для будаўніцтва было выбрана цікавае – на фундаменце былога дамініканскага касцёла Святой Троіцы.


У 1934 годзе царкве служыў Мікалай Лапіцкі (1907–1976), беларускі праваслаўны дзеяч аўтакефальнай царквы. Эміграваў пасля Другой сусветнай вайны ў ЗША, дзе таксама вёў актыўнае грамадска-палітычнае жыцця сярод дыяспары. Напісаў шмат прац, дзе з доказамі паказваў як руская праваслаўная царква выконвала русіфікацыю на землях Беларусі. З 1964 года царкву ў Ашмянах зачынілі на 20 год. У 1988–90-м была адрэстаўравана і адчынена зноўку.


Сінагога ў горадзе была пабудавана ў другой палове ХІХ ст.


На пачатак ХХ стагоддзя ў горадзе была вельмі моцная габрэйская абшчына.


Сінагога перастала выкарыстоўвацца як рэлігій будынак з 1940 года.


У час Другой сусветнай вайны ў будынку і прылеглай тэрыторыі размяшчалася габрэйскае гета.




За савецкі перыяд, што толькі ўлада тут не размяшчала. Апошнім, што прыгадаў мінак нам, гэта пункт прыёма шклатары.

Будынак паступова прыходзіць у зянападбаны стан. Як бачна выявы ільва ўжо няма на фасадзе.


Хаця як пішуць на globus.tut.by унутры захаваўся цудоўны інтэр’ерны роспіс сінагогі.


Францысканскі касцёл быў збудаваны ў 1822 годзе, хаця францысканцы жылі ў горадзе з 1505 года.




Лічыцца, што будынак, які мы можам зараз бачыць, быў перабудаваны з гатычнага касцёла.


Зараз ён знаходзіцца вось у такім стане.




Хаця стан і ў 1896 годзе быў не лепшы скажу я вам, толькі што дах быў.


Да архітэктурных помнікаў адносіцца таксама будынак былой лякарні, калісьці яна знахозілася за межамі горада, а зараз амаль самы цэнтр.


У 2000-я гады яе прывялі да ладу, замянілі вокны, пакрылі металачарапіцай і нават прывялі наваколле ў адпаведны стан. А ўсё чаму? Таму што зараз тут месціцца Ашмянскі раённы суд.




Будынак млына размешчаны недалёк ад цэнтра.




Хаця назва з тыпова расійскім выглядам сюды відаць усё ж такі не вельмі падыходзіць.


Унутранага інтэр’ера не здолелі пабачыць, бо пачынае работаць установа толькі з 12 гадзін дня. Але вядома Тракцір з яць рэжа вочы вельмі моцна.




У Ашмянах захаваўся нейкі стары дух мястэчка.


Відаць гэта фота для yozas_gubka :-)


Хаця сучасныя ўлады ўсё больш і больш хочуць зрабіць ва ўсіх нашых гарадах лас-вегасы… спадзяюся, што гэтага не адбудзецца.


P.S. І наўчысна для tam_erm. Ленін у горадзе ёсць. :-) Праўда яго дыслакацыя за савецкі час крыху зямнілася. Ён павандарваў і пераехаў з цэнтральнай плошчы...



... да зялёных дрэваў за яго спіной.

Зараз ён так сціпленька перамінаецца з нагі на нагу злевага боку ад адміністрацыі, і крыху ростам стаў паменей. :-)))




Ну і мапа для вандроўкі.

Comments

( 20 comments — Leave a comment )
tam_erm
Dec. 15th, 2013 05:46 pm (UTC)
Дык што ж такое робіцца, цяпер ніякага сэнсу ехаць у Ашмяны няма.
Ленін, дарэчы, росту застаўся такога ж, гэта пастамент зменьшылі.
Адразу відаць - не за 20 хвілін пост напісан, і не 20 хвілін у Ашмянах былі. Нават і не 1 раз...

azarkinm
Dec. 15th, 2013 06:41 pm (UTC)
ну вядома я зразумела, што пастамент меней зрабілі. Гэта я так... гіпатычна напісала, што паменшыўся. :-)))) А ў Ашмяны варта паехаць. Хаця бы дзеля таго каб самому пахадзіць там.
tam_erm
Dec. 15th, 2013 06:49 pm (UTC)
Не, пра Ленінаў гіпотэзы не дапушчальны, пра ўсё астатняе - можна, а Леніна не чапаць!:)
Мы Ашмяны прамінулі, бо трэба было паспець у Трокенікі. Я там у сядзібе Богушаў-Шышак нарадзілася. Першы раз туды ехала.
yozas_gubka
Dec. 15th, 2013 06:09 pm (UTC)
не ўсе драўляныя дамы з калонамі ёсць - закапанскі стыль:)
а што там было - школа міжваенная?

мяне ў Ашмянах цікавіць вось енты дом 1920-х гадоў, ці захаваўся ён?
Ашмяны дом 2
azarkinm
Dec. 15th, 2013 06:43 pm (UTC)
Не кідалася ў вочы. Нічога сказаць не магу.
(Anonymous)
Mar. 7th, 2014 03:04 am (UTC)
Так, гэты будынак захаваўся. Зараз у ім месціцца ваенкамат.
(Anonymous)
Dec. 15th, 2013 06:41 pm (UTC)
Спасибо, замечательный пост. Мама моя жила в Ошмянах в 1954-55 году. Окончила БГУ и по распределению преподавала историю в педучилище.
Жила она на квартире у бездетной пожилой пары, хозяина звали Вульф. Семья его уехала в Америку, все они видимо ходили до 1940 г. в эту вот самую синагогу, которая на фото. А сам этот Вульф был шофером. Мама с этими людьми поддерживала отношения ещё долгие годы. В начале 70-х мы ехали из Минска куда-то в Прибалтику и заехали по дороге к ним в гости. Так вот, я хорошо помню, как этот Вуля рассказывал, что его, представляете, разыскал брат, который жил в США, и Вуле даже удалось съездить к этому брату в гости (где-то в 70 году - невероятно просто!) Это был первый человек в моей жизни, который ездил в Америку и про это рассказывал. Конечно же много невероятных вещей, о которых в газетах тогда не писали,про то как там живут.
Брат подарил Вульфу машину "Москвич", но ездил он на ней по Ошмянам совсем недолго - однажды ночью случился пожар, и машина эта сгорела вместе с гаражом. Кстати, был первый частный автомобиль в Ошмянах.
azarkinm
Dec. 15th, 2013 06:46 pm (UTC)
Цікавыя моманты распавядаеце. Шкада машыну і людскую зайздасць, а можа і не людскую а гэбэшную. Я ў хуткім часе распавяду пра яшчэ аднаго знакамітага габрэя Ашмян.
jakub_v
Dec. 15th, 2013 08:58 pm (UTC)
Выдатны пост!
azarkinm
Dec. 16th, 2013 06:26 am (UTC)
Дзякуй.
incopolis
Dec. 16th, 2013 09:11 am (UTC)
Чудесно! Костел эдакий высокий, много откудова видать его.
azarkinm
Dec. 17th, 2013 05:48 am (UTC)
Так. Амаль з кожнай кропкі горада.
ziemlarob
Dec. 16th, 2013 01:33 pm (UTC)
З Леніным скульптар схібіў (ці не наўмысна?) - працягвае руку, ну, дакладна быццам просіць: "Падааайце былому правадыру пралетарыяту!"
azarkinm
Dec. 17th, 2013 05:50 am (UTC)
:-) але так амаль усе стаяць Леніны. Так сказаць - стандартная поза.
pavellic
Dec. 16th, 2013 08:52 pm (UTC)
трэба нарэшце адведаць гэта мястэчка, дзякуй за цікавы рэпартаж.
azarkinm
Dec. 17th, 2013 05:50 am (UTC)
Так. Там яшчэ можна ў наваколлі паездзіць.
1_koshka
Dec. 17th, 2013 07:06 am (UTC)
Красивые у вас фото! Оченно!
И восхищает умение находить и видеть :)
Спасибо вам!
azarkinm
Dec. 18th, 2013 05:16 am (UTC)
А мне фота дарэчы не падабаюцца. Неяк не ўмею я здымаць пры шэрым надвор'і.
1_koshka
Dec. 18th, 2013 06:09 am (UTC)
ой, это вы очень-очень зря такое говорите!
что ж поделаешь, коль у нас большую часть года солнца нет ;)
(Anonymous)
Apr. 26th, 2014 05:59 am (UTC)
Іосіф
Дазвольце паправіць. Касцел святога Міхаіла а не святога Мікалая.
( 20 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com