?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Вёска Святы Дух, Ашмянскага раёна, упершыню ўзгадваецца ў 1559 годзе, калі Ашмяны былі цэнтрам староства, якім кіраваў мясцовы стараста. Дык вось менавіта ў вёсцы Святы Дух знаходзіўся яго маёнтак, які належыў старасце па пасадзе і перадаваўся ад старасты да старасы напрацягу 300 год.


У ХІХ ст. вёска знаходзілася зусім блізка ад маленькага гарадка Ашмяны, а зараз яшчэ крыху… і горад паглыне ўтульныя мясціны цалкам. З тэрасы маёнтка ўжо бачны шматпавярховікі спальнага раёна.



Будынак, які мы зараз можам яшчэ наведаць будаваў вельмі паважаны ў Ашмянах, ды і не толькі ў Ашмянах – Лэйба Стругач (націск на першы склад) (1842–1906).

А калісьці будынак выглядаў вось так... фота з globus.tut.by


Ад бацькі Давіда Стругача яму засталіся прадпрыемствы ў наваколлі і Лідзе.


Лэйба Стругач быў купцом другой гільдзіі і разам з Абрам Богданам пабудаваў у Ашмянах у 1881 годзе дражжавы завод. Дарэчы ўсім для даведкі ў нашай краіне толькі два заводы выпускаюць дрожжы ў Мінску (пабудаваны ў 1891 годзе габрэямі Янкелем і Зэльманам Ракаўшчыкамі) і ў Ашмянах (кім і калі вы ўжо ведаеце :-).

фота з globus.tut.by праўда я яго дамалявала як бачна :-)

А каля завада некалькі драўляных будынкаў для працоўных.


Ён быў адным з самых багатых землеўладальнікаў Заходняга краю Расійскай Імперыі і ў першай дзясятцы багатых габрэяў Беларусі.


Дарэчы, габрэйская абшчына была вельмі моцнай у Ашмянах і збольшага складалася з габрэяў мяшчан.


Так яшчэ ў Ашмянах уласнікамі скураных майстэран былі Авель Піктушанскі, Лэйзер Біёх, Іцка Саладуха, Янкель Саладуха, Маркел Чацін, Мордух Закс, Шлёма Гершатар. Быў у Ашмянах і завод віна з разынак, які належыў Юлье Шміт, тытунёвы завод Боруха Рышдынскага ды Шлёмы Гершатара. На Ашмяншчыне існаваў і свой завод мініральнай вады Берка Данілоўскага, працавала друкарня Зіські Мекеля, а броварам кіраваў Іосіф Езельсон, млын належыў Хаіму Гурвічу.


Каб адчулі вы рэгілійны склад Ашмян тых часоў, скажу вам, што па перапісу на прыканцы ХІХ стагоддзя тут пражывала крыху больш 7 тысяч жыхароў, амаль 4 тысячы з іх былі габрэі.


Даволі вялікая абшчына дала магчымасць у горадзе пабудаваць ў канцы ХІХ стагоддзя каменную сінагогу (можна прачытаць пра яе ў маім папярэднем пасце http://azarkinm.livejournal.com/139374.html). Адно з самых вялікіх ахвяраванняў на будаўніцтва паступіла ад Лэйба Стругача.


У канцы ХІХ ст Л.Стругач пачаў будаўніцтва сядзібы ў вёсцы Святы Дух. Дом быў пабудаваны ў стылі мадэрн з трыма балконамі і тэрасай.


Дом быў абнесены каменнай агароджай з прыгожай брамай.


Недалёка былі пабудаваны дамы для прыслугі, гаспадарчыя пабудовы.


Зараз у вёсцы ўсё размешчана вельмі кампактна і патрапіўшы сюды вы адразу з’арыентуецеся дзе што знаходзіцца.


Дажывае апошнія гады відаць стары лямус.


А ў самым канцы маленькай брукаванай вуліцы стаіць стайня.






Вакол сядзібы Л.Стругача быў разбіцы цудоўны кветкавы рай, мелася цяпліца і аранжэрэя.


У пачатку ХХ стагоддзя Лэйба аб’яднаў дражжавы завод Ашмян ды свой бровар ў Лідзе ў “Таварыства Л.Стругача” і рабіў пастаўкі свайго тавара і ў сталіцу былой ВКЛ Вільню.

Лідскі бровар

Памёр Лэйба Стругач у 1906 годзе і быў пахаваны на мясцовых габрэйскіх могілках на якіх вам адразу кінецца ў вочы высокі абеліск з чорнага мармуру і высечынымі надпісамі на ідзішы і рускай мове.


Уся маёмасць пасля 1906 года апынулася ў руках двух сыноў Лэйбы – Давіда ды Абрама. Па спісам на 1913 год Давід Стругач па багаццю займаў 28 месца сярод землеўладальнікаў Заходняй губерні.


Пасля падзелу краіны, Ашмяны апынуліся на тэрыторыі Польшчы, гэта вядома дало станоўчыя плюсы далейшаму развіццю горада. Стругачы кіравалі сваімі заводамі да 1939 года, пакуль не адбылося аб’яднанне Беларусі і савецкая ўлада не аб’явіла нацыяналізацыю ўсёй прамысловасці.


Толькі ў 2011 годзе вуліца на якой знаходзіцца сядзіба была перайменавана ў вуліцу Л.Д.Стругача.


Да апошняга часу сядзібны дом належыў аддзелу адукацыя райвыканкама, які пасяліў тут настаўнікаў. Гады тры таму апошнія сем’і рассялілі і нават казалі, што будынак знайшоў свайго інвестара, які планаваў зрабіць у ім гатэль… але відаць справа далей адбіўкі штукатуркі не пайшла. І сядзіба вось ужо 2 гады стаіць у такім стане.


Мясцовая моладзь разбіла ўсе вокны, пакрыху разабралі каміны. Зараз з сумам пераходзічы з аднаго пакоя ў іншы цяжка ўявіць ужо якім цудоўным і прыгожым быў гэты дом у пачатку стагоддзя.




Пасля атрымання незалежнасці ў 1990-я гады назву вёсцы так і не вярнулі, як не вярнулі назву і іншым населеным пунктам. Зараз яна застаецца Будзёнаўкай, якіх на Беларусі налічваецца 3, у Казахстану 4, ва Украіне 1 і 9!!! у Расіі. А вось вёсак з такім цікавай ды чыстай назвай Святы Дух няма нідзе і відаць не будзе, хутка горад паглыне вёску цалкам.




P.S. Падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі гета ў Ашмянах знаходзіліся габрэі не толькі з навакольных гарадоў ды вёсак, сюды звозіліся габрэі з Вільні. Пасля вайны габрэйская не вастанавілася і на дадзены момант у Ашмянах не існуе габрэйскіх арганізацый.

-------------------------

Я ўжо пісала ў ЖЖ пра гэту сядзібу, але гэта больш быў крык душы, чым расповяд http://azarkinm.livejournal.com/136315.html

Comments

( 8 comments — Leave a comment )
tam_erm
Dec. 18th, 2013 07:15 pm (UTC)
Крык душы таксама спадабаўся.
Няма сэнсу казаць ізноў усе тое ж. Усе нашае жыцце недзе спатыкнулася, а не толькі павага да былога.
azarkinm
Dec. 18th, 2013 07:21 pm (UTC)
Вы вельмі дакладна слова падабралі... спатыкнулася... Нажаль толькі сум унутры калі бачыш такое, а калі знаходзіш, чытаеш пра кожнае жыццё і сем'і гэтыя... яшчэ большы сум і яшчэ больш крык.
drazenka
Dec. 19th, 2013 07:25 am (UTC)
и сейчас видно - какой необыкновенно-красивый это дом
azarkinm
Dec. 20th, 2013 04:22 am (UTC)
Як кажуць "гены пальцэм не заткнёш". :-)
manjolia
Dec. 19th, 2013 07:55 am (UTC)
Вау! Красота какая! Нужно посетить, пока не разрушился.
azarkinm
Dec. 20th, 2013 04:22 am (UTC)
Абавязкова. Там антураж дому прыдаюць вядома балконы. Выходзіш на іх... і чароўная прыгажосць навокал дрэваў. І вельмі ўтульнае месца, хоць навокал падціскаюць іншыя хаты.
livejournal
Oct. 1st, 2014 06:10 pm (UTC)
Усадьба Стругачей в д. Буденовка (Святой Дух)
User budgawl referenced to your post from Усадьба Стругачей в д. Буденовка (Святой Дух) saying: [...] "шоколад". Будьте внимательны и острожны! Более подробно об истории деревни читайте в посте [...]
(Deleted comment)
azarkinm
Oct. 7th, 2014 04:50 am (UTC)
Падтрымліваю.
( 8 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

April 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Powered by LiveJournal.com