?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

160 км аддзяляе Мінск ад Мядзела, але гэта прыгожыя 160 км дарогі, з горамі ды пагоркамі, лясамі ды палямі. Дарога на Мядзел адна з самых маляўнічых, і чамусьці самых спакойных. Калі едзеш па ёй, адчуваецца неякая цеплыня і цішыня ў наваколлі.


Мядзел вядомы з ХІ ст як памежны горад Полацкага княжства.


Першапачаткова горад знаходзіўся значна вышэй, на возеры Мядзел, дзе на выспе археолагі шукаюць рэшткі драўлянага замка. Крыху пазней з-за эпідэміі горад быў перанесены на возера Мястра, але захаваў старую назву і напрацягу гісторыі сваёй называюся рознымі назвамі і Мядзела, і Мядзкол, і Мядзюль.


Стары Мядзел вядомы ў гістарычных крыніцах з 1454 года.Уладарылі ім Саковічы, Радзівілы, Францкевічы, Райскія, Грабоўскія, Кошчыцы, Дваржэцкія, Козел-Паклеўскія.




У 1762 годзе Мядзел атрымлівае Магдэбурскае прва, што вельмі моцна падвышае яго статус. Праводзяцца штосезонныя кірмашы і паступова мястэчка разрастаецца.


Новы Мядзел з’яўляецца з 1463 года. Быў зруйнаваны ў 1519 годзе падчас вайны з рускімі.


Каб вам лепей з’арыентавацца ў горадзе то скашу, што Касцёл Маці Божай Шкаплернай і кляштар кармелітаў знаходзіцца ў Старым Мядзелі. Касцёл пабудаваны ў 1754 годзе ў стылі барока і з’яўляецца адным з цудоўнейшых касцёлаў Беларусі. Будаўніцтва касцёла пачалося пры тагачасным уладары Мядзеля Антоніі Кошчыцы. З Рыму была прывезена рэліквіі Св.Юстыны. Уладар ахвяраваў кляштару вёску Гарадзішча і кляштар дзе знаходзілася святыня стаў месцам паломніцтва.


Пасля паўстання 1833 года кляштар быў скасаваны, а пасля падзеяў 1863 перададзены праваслаўным. У 1920 годзе, з прыходам палякаў перададзены каталіцкім вернікам, якія пачалі аднаўленне касцёла. З 1945 па 1989 гады адбылося відаць самае вялікі тэрмін калі касцёл не працаваў. А пасля атрымання незалежнасці рэлігійныя службы зноўку аднавіліся і быў адчынены кляштар.


Размеранасць і цішыня горада падкупае, а на бязмежным возеры заўсёды вецер. На берагу можна пабачыць даволі цікавыя ды смешныя працы студэнтаў-скульптараў якія былі пастаўлены якраз такі летам 2013 года.




Усяму сямейству спадабаліся яны, асабліва вось гэты бедалага са шпакоўняй.








У Новым Мядзеле месцілася сядзіба апошніх уладароў мястэчка Козел-Паклеўскіх, а каля сядзібы месцілася яшчэ адна каплічка. Але правільна вы думаеце ні першае ні другое да нашых дзён не захавалася. А вобраз сядзібы можна ўявіць толькі па адным фатаздымку, які зроблены яшчэ пры апошнім уладары сядзібы Ёзафе Козел-Паклеўскім.


Таксама ў горадзе можна было пабачыць мячэць, праваслаўную царкву 1800 года пабудаваная з дрэва і згарэўшая падчас баявых дзеянняў Першай сусветнай вайны,


а таксама яшчэ адзін касцёл – касцёл Св. Станіслава, таксама драўляны як і царква. Парафія св. Станіслава была заснавана яшчэ пры ўладарах Саковічах.


Драўляны будынак быў размешчаны ў цэнтры Новага Мядзеля ў пачатку ХІХ ст., гарэў у 1852 годзе і вастаноўлены дзякуючы прыхажанам.




Ён перастаяў свайго праваслаўнага брата амаль на 40 год і згарэў у Другую сусветную вайну. На месцы яго ўжо ў Савецкай Беларусі была пабудавана рэстарацыя “Мядзел”. А агароджу былога касцёла, вы можаце знайсці і зараз, калі паходзіце вакол рэстарацыі.


Добрых вандровак па Мядзелшчыне. Там вельмі шмат чаго можна паглядзець і могілкі Першай сусветнай, і цудоўныя касцёлы з сядзібамі... але нам быў ня лёс. Зламалася машына і мы з хуткасцю 40 км у гадзіну пакаціліся ў сталіцу. :-(

Comments

( 9 comments — Leave a comment )
uladzimer
Jan. 4th, 2014 09:07 am (UTC)
Мясьціны там прыгожыя, што і казаць. А ў допісе пацешылі "палякі" сярод мядзельскіх лясоў:)
azarkinm
Jan. 4th, 2014 09:47 am (UTC)
Ну вы ж зразумелі, што гэта былі "палі". :-)))) Маляўнічыя мясціны там. Адклалі на вясну больш грунтоўную вандроўку вакол вазёр.
uladzimer
Jan. 4th, 2014 10:02 am (UTC)
Тады ўжо вэлкам і на Полаччыну :)
azarkinm
Jan. 4th, 2014 10:12 am (UTC)
Таксама ў планах.
budgawl
Jan. 4th, 2014 09:14 am (UTC)

прыгать собирается?
azarkinm
Jan. 4th, 2014 09:48 am (UTC)
Да не, ты што, халодна было і ў адзенні не паплаваеш.
budgawl
Jan. 4th, 2014 09:49 am (UTC)
сидит на краю так... рисковый
azarkinm
Jan. 4th, 2014 09:52 am (UTC)
Трэба ж паказаць, што я ўжо вырасл і магу так рабіць. Пасля таго як сфоткала прыказала злезці, бо сама разумею, страшна не сядзець так, страшна глядзець на тое хто так сядзіць, асабліва сваё дзіцё.
tam_erm
Jan. 4th, 2014 10:15 pm (UTC)
Затое трапіў у запіс:)
( 9 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

April 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Powered by LiveJournal.com