?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Для тых хто хоча зрабіць хоць нейкую вылазку падчас шэрай беларускай зімы, ды яшчэ каб не ад’яджаць далёка, ды па добрай дарозе, то магу параіць блізкую вандроўку ад Мінска ў музей Максіма Багдановіча ў Ракуцёўшчыне.

Знаходзіцца музей усяго ў 57 км ад Мінска і 16 ад Маладзечна. Музей працуе з 10 да 17 гадзін, і выходны тут як і ў большасці музеях краіны – панядзелак. Даехаць можна ці на машыне, ці электрычкай да станцыі Уша ў Маладзечанскім накірунку.

Музей тут пачалі ствараць з канцы 1977 года, калі на месцы былога фальварка Лычкоўскіх, былі пастаўлены помнікі-валуны па прапанове супрацоўнікаў Маладзечанскага краязнаўчага музея.


На адным былі выбіты радкі з “Санэта” Максіма Багдановіча, а другі валун у выглядзе свечкі.

фота з globus.tut.by

У 1980-я гады навокал быў пасаджаны супрацоўнікамі Маладзечанскага музея і вядомымі беларускімі пісьменнікамі “Максімаў сад”. І толькі з 1991 года пачалося аднаўленне сядзібы былых гаспадароў Ракуцёўшчыны.


З запланаванага, на сённяшні момант тут знаходзяцца – дом гаспадара, амбар, крыніца Багдановіча і дом арандатара, дзе два месяцы ў 1911 годзе гасцяваў у сябра Максім. У планах было яшчэ адчыніць усе гаспадарчыя пабудовы характэрных для таго часу, каб у наведвальнікаў складвалася поўная карціна тагачаснага побыту.


Пры стварэнні музея краяведы сутыкнуліся з праблемай адсутнасці мемарыяльных рэчаў, якія былі б звязаныя са знаходжаннем Багдановіча ў Ракуцёўшчыне. Справа ў тым, што – Вацлаў Лычкоўскі (1851–1925) не меў дзяцей і пасля яго смерці дом страціў спадчыннасць. Дарэчы ён з’яўляецца родным дзядзькам Івана і Антона Луцкевічаў па матчынай лініі.


Толькі сабраўшы рэчы характэрныя для побыту ХІХ стагоддзя супрацоўнікі музея здолелі крыху перадаць выгляд памяшканняў дзе гасцяваў Багдановіч.


А для збору экспазіцыі працоўнага інвентара ХІХ –ХХ ст. якая месціцца ў гумне, рабіліся рэйды па наваколлях Ракуцёўшчыны.


Падчас цудоўных двух месяцаў адпачынку ў свайго сябра з-пад алоўка Багдановіча тут пабачылі свет цыкл вершаў “Старая Беларусь” і Места”, а таксама дзве паэмы “Вераніка” і “У вёсцы”.


З 1983 года з’явілася і свая традыцыя – правядзенне Ракуцёўскіх літаратурных чытанняў, якія адбываюцца кожны год ў апошнюю нядзелю ліпеня, ці першы тыдзень жніўня. Штогод яны збіраюць да сябе ў госці не толькі прадстаўнікоў музеяў, улады, але ў першую чаргу простых людзей, якія любяць творчасць Багдановіча.


Ракуцёўшчына, гэта як Вязынка, тут прыгожа ў любую пару года – ці то ў снежны прыцерушаўшы дрэвы студзень, ці ў летнія з сакавітымі травамі ліпень. Тут вы заўсёды атрымаеце асалоду ад цішыні навокаля і адчуеце прыгажосць, якая натхніла вялікага паэта на стварэнне вядомых радкоў.


Ну а калі даедзеце да Ракуцёўшчыны, то вы не абмінеце і вёску Краснае, дзе знаходзяцца два помніка архітэктуры:


Касцёл Св. Панны Марыі (1908).


і Пакроўская царква (1889).


Дарэчы, вёска Краснае вядома ў гісторыі аж з ХV ст, калі называлася Краснае Сяло і знаходзілася ва ўладанні вялікіх князёў.

А таксама на дарозе Мінск-Маладзечна знаходзіцца вёска Мясата, дзе можна пабачыць помнік Віленскаму тракту, аб ім я ўжо распавядала тут – http://azarkinm.livejournal.com/104682.html


Comments

( 2 comments — Leave a comment )
tam_erm
Jan. 14th, 2014 08:04 am (UTC)
Наконт "сутыкнуліся з праблемай адсутнасці мемарыяльных рэчаў": супрацоўнікі Гомельскага палаца Румянцава-Паскевіча не спяшаюцца прызнавацца наведвальнікам, што такая ж справа рабілася і імі. Выкупалі у насельніцтва мэблю, якая хоць колькі-небудзь па часу супадала з той, якая страчана.
azarkinm
Jan. 14th, 2014 08:08 am (UTC)
Мне падаецца гэта фармуліроўка можа падыходзіць да любой сядзібы на нашай тэрыторыі. Нічога не знойдзеш. Толькі калі кліч па наваколлі кінуць, можа хто стыбрыў калі адыходзіла ўсё дзяржаве і можа вярнуць. Хаця.. пакаленне якое тыбрыла ўжо адыходзіць, а маладое можа і не ведаць пра кліптаманію старэйшых.
( 2 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Page Summary

Powered by LiveJournal.com