?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

ЛОШЫЦКІ ПАРК (Мінск)

Вось варта было з'явіцца на небе сонцу на цэлы дзень і мы не здолелі выседзіць дома. І зрабілі не такую і далёкую, але вандроўку - музей у Лошацкім парку.


Навокал прыгожы, ціхі парк і толькі лыжнікі час ад часу праяджаюць за заснежанымі дрэвамі. Людзей амаль няма. Ці маразоў спужаліся, ці за вадой усе пайшлі да царквы, але крочачы па ціхаму снежнаму ды сонечнаму парку ты адчуваеш, што вось такую зіму можна любіць.... некалькі дзён на год, а пасля зноўку захочацца вясны :-).


Музей адчынены, але вонкава нідзе інфармацыі няма, таму супрацоўнікі проста на браме напісалі на звычайнай паперцы "МУЗЕЙ ОТКРЫТ", каб людзі не міналі і хоць час ад часу заходзілі.


Побач стаіць і дапрацоўваецца яшчэ за будаўнічым плытом сядзіба


але супрацоўнікі распавялі, што адкрыццё плануецца праз 2 месяцы. З'явіцца нагода яшчэ раз завітаць у Лошыцу і паглядзець, што нашы рэстаўратары нарабілі ў будынку.


А пакуль, ёсць час паблукаць па даволі беднаму, але перспектыўнаму музею. І як заўсёды... былі бы сродкі.


Ці як там бабулькі кажуць - "былі б косці цэлы - мяса нарасце".


У будынку былога аканома сядзібы паказаны прыблізны побыт яго гаспадара. Але сціпласць экспанатаў кажа пра тое, што ўсё ж такі занадта спартанскі паказаны яго побыт.


За няйменнем экспанатаў уладароў маёнтку, тут месціцца вялікая экспазіцыя, якую выставіў на прагляд калекцыянер... прозвішча забыла. У вялікай колькасці прадстаўлена яго ўласная калекцыя самавараў






Можна пабачыць некалькі экспанатаў грамафонаў ды паціфонаў. Дарэчы, усе знаходзяцца ў працоўным стане.


Калекцыя гарлачыкаў.

Кажуць, нават некаторыя з іх пачатку ХХ ст.... хаця як па мне, дык вось гэтыя чорныя даволі сучасныя.

А таксама можна пабачыць, якія былі швейныя машыны ў пачатку ХХ ст.






А гэта - зінгер драўляны!


Музей паспрабаваў перадаць выгляд пакоя кухаркі. Мэблі, якой пазайздросціла б відаць сучасная ікеа. Бо гэты ложак зроблены з самага сапраўднага дрэва і збіраўся ды разбіраўся кожны раз калі кухарка пераяджала на іншае месца працы. Нам нават паказалі як здымаецца спінка ложка. І сабраны ён дарэчы без аніводнага цвіка.


Крыху яшчэ пашансціла сталовай. Тут размешчаны цудоўны буфет




А тасама сапраўдын нямецкі сервіз на стале стаіць.




Кіношнікі, яшчэ здымаюць там расейскі серыял, таму музей не прыводзіць печку ў нармалёвы выгляд і на ёй усё яшчэ знаходзіцца пенапластавае сіняе аздабленне.


Некаторый мэблі пакуль не пашансціла, і яна адзінока стаіць у пустым пакоі і чакае лепшых часоў.


Па ўсім будынку можна на столях пабачыць вось такія крукі як у цэнтры фота, на яго раней вешалі жырандолі са свечкамі.


А яшчэ цудоўна тое, што, нам дазволілі падняцца на самую вышыню, на аглядальную пляцоўку вежы дома. Праўда зімой вокны цалкам замёрзлі ад маразоў...


І яшчэ, калі паспееце наведаць музей у бліжэйшыя часы, то атрымаеце магчымасць паглядзець у падвале дэкарацыі да фільма "Алхімік".


Усе мы аднагалосна прыйшлі да высновы, што іх файна было б пакінуць тут... і зрабіць закуток якой павятухі ці аптэкара ў будынку... ды навесіць паўсюль зёлак, ды палыні. :-)




У будынку прадстаўлена і тагачасная тэхніка. :-)


Дзеці вядома ўзрадваліся, калі сказалі, што залазіць сюды можна.






Толькі сыходзячы з музея, заўважыла, што чамусьці вырашылі заклеіць літару Н на дзярах, надаўшы гэтым ёй больш рускае напісанне.




Дык ці ёсць час на бліжэйшых выходных? Наведайце музей! Кошт квітка зусім смешны - дарослыя 10 тыс., дзеці 5 тыс., фотаздымка 7 тыс.


"А калі ёсць, што паказаць са сваіх калекцый жыхарам горада... прыносьце і выстаўляйце". :-) Сказалі нам супрацоўнікі на развітанне.


А больш інфармацыі пра сядзібу можаце прачытаць вось у гэтым артыкуле http://azarkinm.livejournal.com/105742.html

Comments

( 8 comments — Leave a comment )
maystra
Jan. 19th, 2014 05:49 pm (UTC)
Дзякуй за інфармацыю! Вельмі карысна, буду ведаць :)
azarkinm
Jan. 19th, 2014 05:51 pm (UTC)
Калі ласка. Думаю, яны зараз радыя любым наведвальнікам.
napramak
Jan. 19th, 2014 05:56 pm (UTC)
Цікава. Дзякуй!
azarkinm
Jan. 19th, 2014 06:03 pm (UTC)
Калі ласка. Заходзьце ў музей.
ofeliya666
Jan. 19th, 2014 07:48 pm (UTC)
Была б ў Менску -- схадзіла. Дзякуй за рэпартаж, даўно там не была, не ўяўляла, што яны там нарабілі з самой сядзібай... Хаця як па мне -- выглядае не вельмі( Нешта не тое.
azarkinm
Jan. 19th, 2014 09:16 pm (UTC)
Па сядзібе цяжка кажаць, ці тое з ёй, дзеля гэтага трэба ўнутар трапіць. Вонкава змяніўся калі глядзець на фота толькі колер.
tam_erm
Jan. 19th, 2014 10:10 pm (UTC)
Драўляны "зінгер", буфет і медны посуд - о!
Наконт літары "N" не зусім зразумела, каму належыць.
azarkinm
Jan. 20th, 2014 04:24 am (UTC)
Так, калекцыя зусім і зусім бедная. Але што казаць, калі раней на тое каб абсталяваць маёнтак патрэбны былі вялікія грошы, а зараз з-за антыкварнасці яны павялічыліся яшчэ ў 10 а тое і болей разоў. Таму, для таго каб уявіць як выглядалі пакоі ў любых маёнтках нам яшчэ вельмі і вельмі далёка.

А наконт літары Н сама крыху ў разгубленасці. Яны кажуць, што будынак належыў перад апошнімі ўладарамі Любаньскімі іх дзядзьке з роду Неміровічаў, але я пакуль нешта такога не бачыла.
( 8 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com