
Першыя гістарычныя ўзгадкі вёскі адносяцца да 1434 года. А 2014 годзе, падлічу вам хуценька, Гервяты будуць адзначаць 580-годдзе свайго існавання.

Чаго толькі не было за часы існавання вёскі і пажары, і войны, і росквіт. У 1563 годзе атрымалі статус мястэчка з усімі плюсамі таго часу.

Пасля трэццяга падзела Рэчы Паспалітай Гервяты пераходзяць ва ўладанне Расійскай імперыі.

Перыяд ХІХ і пачатку ХХ стагоддзя праходзіць пад імям Дамейка, якія валодалі мястэчкам да 1944 года. Менавіта пры іх фундацыі і з’явіўся Касцёл Святой Троіцы ў нэагатычным стылі ў 1899–1903 годзе. А да дагэтуль у розныя гады існавала тры драўляныя касцёлы. Самым першы касцёл з’явіўся тут у 1536 годзе.


На будаўніцтве касцёла кожны дзень працавала 70 чалавек, гэта і дало магчымасці ў такія кароткія тэрміны, пакуль царская ўлада не перадумала, скончыць працу.

Каб не губляць часу на прывоз цэглы, быў збудаваны недалёк завод. А для яго вытворчасці мясцовае насельніцтва здавала яйкі, для скрапляляльнага элемента ў вытворчасць цэглы.

злевага боку касцёла размешчаны цудоўны парк з 12 скульптурамі апосталаў

Чарапіцу прывезлі ўжо з Нямеччыны.

фота з форума globus.tut.by
Вышыня гервяцкага храма – 61 м. Дзякуючы гэтаму ён лічыцца адным з самых высокіх храмаў Беларусі і займае пачэснае ці то 1 ці то 2 месца. На першым месцы знаходзіцца Касцёл Нараджэння Панны Марыі ў Відзах, які вышынёй ад 59 да 76 м, чаму не могуць дакладна вызначыць вышыню храма ў Відзах не ведаю, але таму і спрачаюцца гэтыя касцёлы паміж сабой.

(фота ад
А яшчэ, гэта адзіны ў Беларусі, храм калі верыць літаратуры, дзе прыменены аркбутаны (наружныя полуаркі, якія размяркоўваюць нагрузку з асноўнай сцяны на кантарфорсы – асобныя апоры).

У савецкія гады будынак абклалі драўлянымі гаспадарчымі прыбудовамі, вокны і вітражы былі разбіты, а разетка над цэнтральным уваходам забіта дошкамі.

фота 1980-х
У 1990-я гады касцёл вярнулі вернікам.

А з прыездам новага ксяндза Леаніда Несцюка касцёл пачаў вяртаць сваю веліч.

Прыбралі драўляныя прыбудовы, замянілі дах, і спілілі дрэвы навокал, якія хавалі касцёл ад наваколля.

таксама фота з нэта, калі вакол касцёла яшчэ былі будаўнічыя ляса для рэканструкцыі фасадаў
Па старым фатаздымкам аднавілі разетку над уваходам, а калі разбівалі дэндрапарк то знайшлі і рэшткі вакон, якія былі зняты з касцёла ў 80-я гады. Па фрагментам вітражоў пакрыху гродзенскія мастакі аднаўляюць вокны.


Недалёк ад касцёла на раке Лоша ў пачатку ХХ ст. быў збудаваны млын у нямецкім стылі (які даволі рэдкі для нашых мясцінаў). У 2000-я яго адрамантавалі і прыстасаваны пад карчму. Карчма скажу вам па сакрэту… магла бы быць і лепшай, вельмі нагадвае савецкую забегалаўку.

Ад сядзібы Дамейка нічога не засталося, толькі дрэвы навокал. А між іншым, набываў маёнтак Казімір Дамейка, стрыечны брат Ігнація Дамейка ды сябар Адама Міцкевіча яшчэ напачатку ХІХ ст..

А апошнім уладаром з роду Дамейка быў Вацлаў Дамейка (…–1935), хрэснік паэта Антонія Адынца, магілу яго можаце пабачыць каля муроў касцёльных. Пасля яго смерці ўладанні пераходзяць да жонкі Марыі Дамейка.


Сядзібны дом быў драўляны і згарэў напачатку Другой сусветнай вайны. Мы можам пабачыць яго толькі на фатаздымку 1939 года. Нажаль унутраных фатаздымкаў засталося, але дзякуючы кнігі Афтаназіі можна хаця бы прыблізна ўявіць, што ж было ўнутры дома. У доме было14 пакояў, з якіх два – салоны. Сцены былі ўпрыгожаны габеленамі і партрэтамі гаспадароў дома, у пакоях віселі жырандолі з венецыянскага шкла. Мелася бібліятэка з калекцыяй кніг на розных еўрапейскіх мовах.

Вакол касцёла размешчаны драўляныя літоўскія крыжы.

У наваколлі вялікая літоўская дыяспара, таму касцёл хіба не адзіны ў краіне дзе вядуцца службы на 3-х мовах – беларускай, польскай і літоўскай.


Касцёл прываблівае сябе яшчэ і дэндрапаркам, дзе месцяцца экзатычныя для нашага надвор’я расліны, у тым ліку магнолія.

Блукаючы ў цішы касцёльных раслін, здзіўляешся, як звычайны прыхажанін, без патрэбнай адукацыі здолеў за некалькі год зладзіць тут такую прыгажосць.

Дапамагаюць усім светам – нехта расліны прывязе, нехта вазоны, а нехта і грашыма на карысць парка.


(фота з форума globus.tut.by)
Касцёл заўсёды адчынены ў Гервятах, так што не саромейцеся, паспрабуйце адчыніць дзверы. Унутраная частка зроблена ў вельмі спакойных і ў той жа час строгіх рысах.


Comments
Посмотреть на Яндекс.Фотках
а когда фото сделаны? мост еще или уже целый?
На вежу самі хадзілі?
І дзякуй за заўвагу.