AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

“Ампірны Мінск. Шляхецкая гісторыя” (Мінск, музей РСДРП)

Ці ведаеце вы, што зараз у музеі РСДРП праводзіць выстава “Ампірны Мінск. Шляхецкая гісторыя”? У адведзенай для экспазіцыі залі прадстаўлена адзенне, аксэсуары эпохі пачатку ХІХ ст.



Гэта не гістарычныя касцюмы, а сшытыня ў сучасны час дзякуючы энтузіастам, якія займаюцца рэканструкцыяй балоў і прыёмаў далёкага ХІХ ст. Але яны поўнасцю адпавядаюць тым, якія апраналі нашы з вамі продкі ў тыя часы.


Прыемна, што арганізатары на гэты раз падыйшлі да выставы з большай зацікаўленасцю, і з маленькіх прыемных дробязяў зрабілі вялікі пазітыўны настрой. Амаль каля кожнага адзення можна знайсці апісанне, калі павінна было апранацца дадзеная вопратка.




Пасля прагляду выставы вы дакладна будзеце разбірацца, што такое спэнсер і рыдынгот, будзеце адрозніваць адзенне для ранішніх вандровак і абедзеных прыёмаў.




Дзякуючы людзям, якія амаль жывуць аднаўленнем балоў і гісторыі ХІХ ст увачавідку пабачыце як выглядалі наўмысныя кніжачкі дзе запісваліся танцы дзяўчат і з кім яны плануюць іх танчыць.


Таксама пабачыце фатаздымкі балоў і прыёмаў, вандроўкі на паветраным шары, ранішняга сняданка на травеі. Дарэчы ўся інфармацыя на выставе прадастаўлена на рускай і беларускай мове.





Хаця дадам маленькую крытыку, куды ж без яе. :-) Я б зрабіла некаторыя фатаздымкі проста вялікімі, бо малыя ў калажы яны проста губляюцца!






Я засталася станоўча ўражанна ад выставы. Прыходзьце і спадзяюся не пашкадуеце.

І хачу заўважць, што калі браць сам музей, то дырэктар зрабіў значныя крокі для таго, каб было цікавей сюды наведвацца. Як сказалі нам супрацоўнікі музея “Новы дырэктар сказаў адчыніць усе пакоі для наведвання. Людзі павінны дакранацца да гісторыі.” За гэта яму вялікі дзякуй.

Нарэшце адчынілі для гледачоў пакоі ХІХ ст. Калі раней можна было толькі зазіраць у пакой праз дзверы, то зараз вы проста акунецеся ў тагачасны свет. Гэтага не хапае заўсёды калі спрабуюць рэкантруяваць пакой нейкага часу, а зайсці ў такі пакой немагчыма. Зараз, у музеі РСДРП вы такой няёмкасці не адчуеце, бо гэта не проста экспазіцыя ў вялікіх залях, гэта маленькія пакоі, з мэбляй, талеркамі, ложкам тых часоў. Так, яны былі такімі ж маленькімі, але вельмі ўтульнымі. І гэта адчуванне перадаецца адразу як толькі вы ўваходзіце ў дзверы.


Яшчэ адным прыемным момантам было і тое, што на ўсіх стэндах прысутнічае аўдыёгід. Прыходзім. Закачваем праграмку на тэлефон і слухаем ці чытаем усю гістарычную інфармацыю. Проста цудоўна! Аўдыёгіды працуюць на рускай, беларускай і ангельскай мове. Мы так і праходзілі па музеі слухаючы расповяды пра Мінск ХІХ ст і пра Чапскага, пра конку і аптэкара, пра рэвалюцыянераў і першы з’езд.


Прыемна, што сучасныя тэхналогіі пакрыху прыходзяць і ў нашы музеі. З’яўляецца надзея, што ўсё ж такі можна адыйсці ад савецкага падыходу да экспазіцый і зацікавіць наведвальнікаў.


:-) Спадзяюся, што наступным крокам будзе ў музеі вяртанне дазволу гледачам спускацца ў скляпенні дома, дзе раней (па словах мужа) яшчэ быў экспазіцыйны пакой падпольнай тыпаграфіі. Пагадзіцеся, цікава было б у паўцемны паглядзець як друкавалі ўлёткі і магчыма паставіць пару водціскаў на паперцы на памяць сабе. Было б цікава.


У нас засталіся толькі пазітыўныя ўражанні. Таму, раю вам у бліжэйшы час дайсці да Музея РСДРП, наведаць выставу, якая адчынілася 11 лютага. Нажаль нідзе я так і не знайшла да якога часу яна будзе працягвацца. Квіткі тут зусім танныя – 10 тысяч усяго.


P.S. А мы на добрых эмоцыях вырашылі наведаць і Гістарычны музей на Карла Маркса. Ад гэтым крыху пасля, але хачу сказаць, што дзень проста быў вельмі ў нас пазітыўны ад таго, што пабачылі.
Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Музей, Мінск
Subscribe

  • ВЫСТАВА "Аптэка ў старой сядзібе" (МІНСК)

    Вы не паверыце, але гэта чарговая спроба вярнуцца ў ЖЖ. Пакуль толькі як рэклама мерапрыемстваў, што зацікавілі нас і магчыма зацікавяць і вас. А там…

  • Як шмат сяброў вярнулася...

    Даўно не была тут, а як пагляжу дык зусім даўно і не пісала ў ЖЖ. А тут зайшла, і пабачыла, што столькі сяброў вярнулася зноўку пісаць. Падчысціла…

  • Музей "Беларусь міні "

    "Беларусь міні " – гэта новы музей, які адчыніўся ў Мінску напярэдадні навагодніх святаў. Яго асноўная мэта для мяне відавочна…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 9 comments