?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

У Нацыянальным гістарычным музеі, які на Карла Маркса (гэта калі нехта не ведае :-)), з 4 лютага адчынілася выстава фатаздымкаў “Беларусь у Першай сусветнай вайне”.


Яна вылучаецца сярод іншых выстаў арыгінальным падыходам. Тут прадумана ўсё – магчымасць разглядзець групавыя фатаздымкі, запамінальнасць слайдаў, дзіцячая аўдыторыя. Але пачнем с самага пачатку.

Белыя акенцы з фатаздымкамі падсвечаны, што дае магчымасць больш дасканала разгледзіць фота. На фота ніжэй таксама падсветка.

Па-першае нас парадваў падыход арганізатараў і дызайнера. Можна было пайсці па звычайнаму шляху і проста развесіць фатаздымкі, але арыгінальнасць заключаецца ў тым, што чалавек па колу ідзе ў залі нібыта па вузкаму калідору гісторыі. І на тых ці іншых фатаздымках дзякуючы падсветке, павялічэнню фота канцэнтруецца яго погляд.


Прадугледжана і тое, што многія наведвальнікі прыходзяць у музей з маленькімі дзецьмі, якія час ад часу не даюць бацькам атрымаць асалоду ад прагляду. Для іх надрукаваны чорна-белыя фатаздымкі і пакуль бацькі праглядаюць экспазіцыю, дзеці могуць дадаць каляровасці ў чорна-белыя фота пачатку ХХ ст.






Дарэчы звярніце ўвагу якія пашпарты былі ў пачатку ХХ ст, а таксама на беларускую лацінку.


У эспазіцыі для наведвальнікаў закладзена і нейкая таямнічасць. Так шафа, якая стаіць у памяшканні таксама задзейнічана ў выставе. Наведвальнік нібыта зазірае ў старыя архівы фондаў, і можа сам адчыняць шуфляды і праглядаць копіі фатаздымкаў, пашпартоў і дакументаў пачатку ХХ стагоддзя.




А таксама ў суботу і нядзелю праводзіліся бесплатныя лекцыі. Мы патрапілі на канчатак такой.


Экспазіцыя кранальная, запамінальная і вартая наведвання.


Спяшайцеся, не адкладайце, бо на сайце музея нідзе не напісана да якога часу будзе працаваць экспазіцыя, хаця супрацоўнікі ўпэўнілі мяне, што да канца лютага дакладна.


І вы ведаеце, пасля вось такіх двух цудоўных выстаў за дзень – у музеі РСДРП і ў гістарычным музеі, якія адрозніваюцца ад традыцыйных старых падыходаў, настрой падымаецца і застаецца спадзяванне, што ўсё ж такі можна нешта змяніць у нашай краіне. Не хутка, пакрыху, але змены будуць.


Змены закранулі і Нацыянальны гістарычны музей таксама. Тут таксама з’явіліся шыльды з аўдыёгідам, чым мы з захапленнем карысталіся і даведаліся шмат чаго цікавага, асабліва ў залі дзе прадстаўлена калекцыя геральдычных выяў, пячатак і карцін велічных асоб ВКЛ.

Растаноўка экспанатаў у музеі таксама змянілася да лепшага. Так памянялася заля са зброяй. Памяшканне ўжо не выглядае такім пустым як раней, і позірк на зброі акцэнтуецца дзякуючы чорнаму фону на якім яна зараз прадстаўлена гледачам.


Куды больш прыемней разглядаць беларускае народнае адзенне, калі за кожным манекенам устаноўлена люстэркавае палатно, якое дазваляе праглядаць адзенне з усіх бакоў. Скажыце, дробязь, але з гэтых дробязяў складаецца і агульны настрой і ўражанні пры праглядзе.


Праведзеная праца ў памяшчанні музея, зараз мне нагадалі тонка вымераны мерчэндайзенгавы крок у крамах. Калі робіцца ўсё, каб чалавек як мага болей знаходзіўся ў краме і набываў як мага болей тавару. Так і тут, усё зробла зараз так, каб чалавек падыходзіў бліжэй, абыходзіў кожны экспанат і з зацікаўленасцю спрабаваў даведацца новую і новую інфармацыю. Гэта вельмі вялікі крок для музея. Вядома ўсё гэта прымяняецца ў еўрапейскіх музеяў, і тыя хто пастаянна наведвае іх не здзівіца тым зменам. Але прыемна, што гэтыя падыходы ў музейнай справе пачалі з’яўляцца і ў нашай краіне. Пазітыўна, нова і арыгінальна.


Дарэчы бясплатныя аўдыёгіды як нам паказала праграма OPAS на тэрыторыі Беларусі можна знайсці ў Лідскім замку, музеі РСДРП, Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі … і ўсё.

Праглядаючы, чытаючы кожны стэнд – гэта першы крок да таго, каб людзі ў музеі сапраўды прыходзілі надоўга, а не на пару хвілін. А так аформленыя выставы, якія мы наведалі за гэты дзень, прымушаюць прыходзіць і прыходзіць яшчэ раз.


P.S. Нясцерпна чакаем калі ж аўдыёгід увядзе Мастацкі музей. Тады відаць паход у музей зойме цэлы дзень. :-)

Comments

( 2 comments — Leave a comment )
incopolis
Feb. 18th, 2014 10:53 am (UTC)
Был там на прошлых выходных. Многие фотки из книжек Сербова и Лиходедова.
А в основном зале (с саблями и костюмами) еще и кружок какой-то детский проходил рукодельный.
azarkinm
Feb. 18th, 2014 12:18 pm (UTC)
Так. фатаздымкаў з гэтай кнігі шмат. Але яны ўсе па іншаму глядзяцца чым у кнізе. Тут яны павялічаны, ці падсвечаны і таму вельмі вялікая точнасць фатаздымка. Пашпарт беларускі таксама падсвечаны, таму так бачна кожная літарка.
( 2 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Page Summary

Powered by LiveJournal.com