?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

МАСЛЕНІЦА (Строчыцы)

А мы сёння даехалі да Строчыц дзе адбывалася Масленіца. Ведаючы наколькі можна сапсаваць свята ў нас, і наколькі можна не апраўдацца спадзяваннямі, асабліва на нічога не разлічвалі. Але засталіся задаволеныя.



Для дзяцей былі зроблены пляцоўкі, якія былі раскіданы па розным закуточкам. Гэта кіданне калец (скажу шэптам, за гэта можна было браць грошы і даваць нейкія яшчэ больш каштоўныя прызы, так так... і ўсе былі б задаволены).


Яшчэ адна гульня для дзяцей, хаця відаць для дарослых куды больш цікава было б гуляць у яе. :-). Трэба было пад каманды вядучага з чыгунком на галаве абыйсці маленькія чыгуночкі. :-) Абыйшоўшыя дзеці атрымлівалі здаецца салодкія прызы. Дык вось малыя дзеці так і хадзілі ўнізе жбаночкаў, а калі б хадзілі дарослыя... ой не абыйсці ім было звона ў галаве.


І ўсё ж такі было халаднавата, але арганізатары ў гэтым усё ж такі не павінны.


У карчме народу было вельмі багата. Але так як мы ехалі сюды не дзеля гэтага, то муж проста пашукаў медавуху на вынас (што вядома не знайшоў), а я паглядезла навокал. Шмат было і тых, хто ехаў сюды са сваёй ежай і ладзіў свой пікнік у музеі.


Народ танчыў пад Нагуаль. Які на сваіх летніх плакатах выглядае вось так, а моладзь прытанцоўвала вельмі актыўна ў на сходзе зімы з імі.


І калі на Нагуаль каля сцэны было непратаўкнуцца, то вось выступ народнікаў прарэдзіў шэрагі ахвотных патанчыць.


Самае галоўнае дзея, дзеля якой мы сюды і прыехалі было 10-хвіліннае агнявое шоў.


Дзіцёнышы засталіся задаволеныя выходным днём на ўсе 100 адсоткаў.




А таксама да галоўнай дзеі адносілася і спальванне пудзіла зімы. І адбылося гэта ў запланаваныя 15 гадзін.


Нам мерапрыемства спадабалася. Хаця выходзячы з музея чулі размову маладых людзей, якія не здолелі знайсці пляцоўку дзе будзе шоў і не патрапілі на яго. Яны ішлі і абураліся, што можна паставіць было ўказальнікі, дзе што плануецца рабіць. Так, гэта факт. Указальнікаў вядома на ўсе мерапрыемствы не запасешся, але паперку якую б давалі пры ўваходзе ў музей з кропкамі дзе, што плануецца не хапала (яшчэ раз скажу шэптам, мы нават бы такую паперку і набывалі, бо вельмі слушная рэч на вялікіх мерапрыемствах, якія раскіданыя па музею на такой тэрыторыі). Блукаючы па Цэнтральнай частцы музея мы выпадкова ў закуточку падворка знайлі групу па вырабу маленечкіх лялек, якія атаясамлівалі зіму (пасля жменяй яны былі кінуты ў цэнтральнае вогнішча). А вось калі б людзі ведалі, што тут лялек будуць рабіць, можа і зацікаўленых было б болей ў гэтым.


А зараз пра яшчэ і пазітыў, бо ўжо даўно не была ў музеі.

Па-першае, што вельмі радуе, пастаянна абнаўляецца цэнтральная ўніяцкая царква.


На гэты раз тут з'явіліся лавы шыкоўныя.


А супрацоўнік музея распавёў нам, што абразы на сценах сапраўдныя і былі яны якраз з гэтай царквы.


З'явілася ў музеі і наватворная капліца (бачна амаль з увахода ў музей).




У якой пастаянна мінакі спрабавалі прымусіць гучаць аўтэнтычны звон. Які вядома супрацоўнікі музея не дазвалялі кранаць. :-) атрымлівалася нейкая гульня, раз на 10 хвілін, усё ж такі нехта да пазвоніць у звон.

(алтарная частка капліцы).

А яшчэ, нам распавялі, што ў гэтым годзе плануюць адкрыццё новай сядзібы ў Паазер'і музея. Так што будзем чакаць.

Дарэчы крыху дзіўным выглядаюць гэтыя слупы ў музеі. З'яўляецца адчуванне, што ходзіш па нейкай памежнай тэрыторыі.

P.S. Ехалі і я думала, што так як музей ведаем, то часу паўтары гадізны пахадзіць навокал перад вогнішчам будзе дастаткова. Не. Памылілася. Паедзем у летку на адкрыццё сядзібы, і зноўку аблазім усё вельмі грунтоўна. Прытым эксурсавод у нас у сям'і на гэты музей ёсць. :-) Вераніка едзіла з класам, а памяць у дзяцей вельмі добрая, і музеі ёй падабаецца бо можна слухаць цікавыя расповяды. Таму хадзіла і распавядала нам што дзе стаіць і што азначае. Сказала, што не распавяла нам і паловы, таму трэба яшчэ ехаць. :-)

Дарэчы, нам наш прыватны эксурсавод распавёў, што ўсе парты гэта наватор. І аўтэнтычнай з'яўляецца толькі чорная парта ў класе. :-)

Comments

( 20 comments — Leave a comment )
tam_erm
Mar. 2nd, 2014 03:21 pm (UTC)
Нешта вы з yozas_gubka згаварыліся:) Ен толькі Строчыцы з Дудуткамі параўноўваў. Дарэчы, раздумваем, ці ехаць у тым напрамку на 2 дні 8-9 сакавіка, ці лісцікаў пачакаць, а пакуль з'ездіць у Пустынку 4-ы раз.
budgawl
Mar. 2nd, 2014 07:23 pm (UTC)
Строчицы, Дудутки, главное на масленицу он сделал правильный выбор :)
yozas_gubka
Mar. 2nd, 2014 08:10 pm (UTC)
:)
*чувак у масцы каня.jpg*
lwagbud
Mar. 2nd, 2014 08:15 pm (UTC)
*чувак_з_блiннафэйсам.жпг* (:
azarkinm
Mar. 2nd, 2014 08:12 pm (UTC)
Я заўсёды выбіраю прыарытэтам мясціны там дзе небылі.
ofeliya666
Mar. 2nd, 2014 05:48 pm (UTC)
Эх, шкада, што я не магла там быць)) Хацелася б) Рада, што музей аднаўляецца, а слупы жахлівыя...
azarkinm
Mar. 2nd, 2014 08:15 pm (UTC)
Са слупамі згодна. А наконт мерапрыемстваў, то мне чамусьці падаецца, што чым больш народу, тым больш мерапрыемства перарастае ў нейкі аўрал пахабны. Машын хапала. Людзёў хапала. Але мне падаецца была ідэальная колькасць якая не перарастала ў нейкае паняцце "абышто".
maystra
Mar. 2nd, 2014 08:48 pm (UTC)
А вы раней апублікавалі за мяне )) - http://maystra.livejournal.com/185941.html
azarkinm
Mar. 3rd, 2014 04:42 am (UTC)
Як вам свята? Спадабалася?
maystra
Mar. 3rd, 2014 04:53 am (UTC)
Шчыра казаць - разлічваў крыху на большае. Відаць бюджэт не дазваляе больш разгарнуцца. Строі таксама можна назваць умоўна беларускімі - мешаніна з кветачкамі ) Наконт стракатых слупоў - таксама лічу што яны сюды не пасуюць. У мяне больш асацыяцыя не з мяжой а з рассійскім губернскім мінулым. Думаю гэта і хацелі падкрэсліць
azarkinm
Mar. 3rd, 2014 05:06 am (UTC)
На касцюмы я ўжо даўно не звяртаю ўвагі на традыцыйных святах. Аўтэнтычнасці трэба шукаць калі будуць аматары гукаць вясну ў Вязынцы ці Строчыцах. Калі першы раз ідзеш чакаеш нечага супер нацыянальнага і цікавага. Але збольшага было нармалёва. Я падыходжу тут з пунктам гледжання, што магло б быць і горш.
maystra
Mar. 3rd, 2014 07:16 am (UTC)
Згодны, магло б быць і горш: напрыклад, замест Нагуаля запрасілі б якую-небудзь папсовую групу; ды й беларуская мова пакуль яшчэ гучыць са сцэны - і тое добра.
А калі будзе Гуканне вясны? Дзе даведацца дакладней?
azarkinm
Mar. 3rd, 2014 07:51 am (UTC)
http://www.tio.by/novosti/11494 вось інфармацыя
azarkinm
Mar. 3rd, 2014 07:52 am (UTC)
вой. прабачце. старую інфу кінула. трэба пашукаць.
azarkinm
Mar. 18th, 2014 05:28 pm (UTC)
Вось даведалася калі будзе гуканне вясны ў Вязынцы. http://by-ethno.livejournal.com/345284.html
maystra
Mar. 18th, 2014 06:00 pm (UTC)
Так, я ўжо бачыў рэкламу :) Дзякуй вялікі, што папярэдзілі! Пастараюся з'ездзіць :)
vyshivanka
Mar. 3rd, 2014 10:14 am (UTC)
Прыемна, што вам спадабалася. Я за працай самога свята і не ўбачыла.
Прыкладна да гадзіны я на тых самых чыгунках стаяла, потым на іншы аб'ект сышла. Дарослыя так сама вельмі актыўна ў гэтыя чыгункі гулялі:)
Уцягну на фэйсбук.
azarkinm
Mar. 3rd, 2014 10:49 am (UTC)
Цягніце. Мы дык прыехалі лічу запозна, дзесьці ў 13-30. Трэба было раней, больш бы пахадзілі па розных выставах. Але і надвор'е не дазваляе да павольных вандровак. Спадзяюся летам больш аблазіць. Дарэчы, а калі ж плануецца адкрыццё сядзібы ў Паазер'і?
vyshivanka
Mar. 3rd, 2014 11:04 am (UTC)
Мне падаецца к лету павінны адчыніць, але баюся падмануць. Калі буду ведаць больш дакладна, я вам абавязкова скажу.
azarkinm
Mar. 3rd, 2014 11:09 am (UTC)
Дзякуй. Абавязкова распавядзіце. Як раз будзе нагода цёплымі днямі завітаць і паглядзець.
( 20 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com