AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

РАДАШКОВІЧЫ (Мінская вобласць)

Мястэчка Радашковічы, Маладзечанскага раёна ўпершыню згадваецца ў 1447 годзе ў сувязі з заснаваннем тум касцёла Св.Троіцы.


Касцёл які мы бачым у мястэчку сёння пабудаваны праз 400 год пасля аднайменнага касцёла. Яго будаўніцтва пачалося ў 1855 годзе. Дарэчы ў 1882 годзе ў ім быў ахрышчаны будучы паэт Янка Купала, які пазней у Радашковічах працаваў пісарам. Савецкая ўлада зрабіла ўсё, каб касцёл быў аточаны з усіх бакоў агародамі, заводамі і ўсё маляўнічаць святых мясцінаў проста папсавана плытамі ды трубамі.


Вы толькі ўявіце, што пасля Другой сусветнай вайны касцёл прыставасалі пад цэх завода “Беларуская кераміка”!!!


І толькі ў 1990 гады будынак быў перададзены вернікам. З-за зачыненай брамы мы так і не здолелі падыйсці блізка да яго.


Не многа хто ведае, але ў XVI стагоддзі Радашковічы мелі свой драўляны замак, які належыў Жыгімонту ІІ Аўгусту. Да нашых дзён ён зразумела не захаваўся, а месца замчышча зараз забудавана. Але пагадзіцеся, што заўсёды можна знайсі нейкую магчымасць для аднаўлення сваёй гісторыі, нават і на іншым месцы. Сцены замка цягнуліся на даўжыню 220 метраў і былі акружаны двума ірвамі. Патрапіць у замак можна было толькі праз пад’ёмны мост.


Да асаблівасцяў турыстычных Радашковіч можна аднесці Швецкую гару. Чаму швецкая, бо па мясцовым паданні менавіта тут у 1708 годзе размяшчаўся лагер войска Карла ХІІ падчас Паўночнай вайны з Расіяй.
У розныя часы Радашковічамі ўладарылі Вярэйскія, Гаштальды, каралева Бона, Глябовічы, Агінскія ды Радзівілы.


Паўстанні ХІХ стагоддзе не абмінулі мястэчка. І ў 1831 і ў 1864 гады тут адбываліся жорскія баі з царскімі вайскамі.


У Радашковічах была створана першая ў Заходняй Беларусі арганізацыя Таварыства Беларускай школы (ТБШ), дзейнічала адна з пяці гімназій Заходняй Беларусі (дарэчы ў ёй навучаўся будучы народны паэт Максім Танк), месцілася мастацкая студыя Язэпа Драздовіча. Таксама з Радашковічамі звязаны імёны такіх вядомых нашых землякоў як Ядвігін Ш (аб ім я ўжо пісала вось тут http://azarkinm.livejournal.com/127196.html), Браніслаў Тарашкевіч (заснавальнік і кіроўца ТБШ), Сымон Рак-Міхайлоўскі (сябра рады БНР 1918 года, дэпутат сейму Другой Рэчы Паспалітай).

Існавала ў Радашковічах і праваслаўная царква. Пабудавана была ў 1867 годзе ў гонар свята Пакроў. Царква была драўляная і згарэла ў першыя дні Другой сусветнай вайны.


Тады праваслаўны люд абраў новае месца для новай царквы. І ў 1942 годзе на свае сродкі, на гарышчы была пабудавана царква Св.Іллі, а гара стала называцца з тых часоў Іллінская. Будавалася царква часова, бо разлічвалі, што калі скончыцца вайна здолеюць яны аднавіць і былую царкву сваю. Але… мары не здзейсніліся. Савецкая ўлада на месцы Пакроўскай царквы пабудавала мясцовы клуб!

(фота з globus.tut.by)

Багатая гісторыя мястэчка амаль не пакінула ў сучасным горадзе ніякіх успамінаў, хіба старыя хаты каля сквера Гастэла могуць нагадваць пра нейкую былую местачковасць,


ці каталіцкія могілкі з капліцай Святога Яна Непамука, якая да 2010 года выглядала яшчэ вось так.


А пасля адноўлена.


Затое ў Радашковічах ёсць помнік Гастэла у скверыку на вуліцы Савецкай,




жыхарам, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны, (знаходзіцца ў гэтым жа скверы)


экіпажу Гастэла,




і на пад’ездах да мястэчка яшчэ адзін помнік Гастэла (аб ім я ўжо пісала вось тут http://azarkinm.livejournal.com/104192.html).


А яшчэ, вакол мястэчка, на пяшчаных кар'ерах да сённяшняга часу знаходзяць глыбы з ледніковага перыяду, а мясцовае моладзь надае ім імёны. Вось гэта напрыклад дыназаўр. І хоць знаходзіцца ён на агароджаным кар'еры, усёроўна сцежкі турыстаў да іх не зарастаюць. :-)


Але нажаль, як я не старалася не здолела знайсці нічога кранаючага мяне тут.


І ўсё ж такі я аптымістка і спадзяюся, што можа нешта змяніцца пазней у гэтым горадзе.


P.S. А мясціны навокал маляўнічыя. :-)


Дарэчы зменіцца час, зменіцца ўлада, але жыхары мястэчка Радашковічы могуць і далей адзначаць 23 лютага, бо менавіта ў гэты дзень, у 1792 годзе быў падпісаны прывілей Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які пацвярджаў Магдэбурскае права і надаваў мястэчку свой герб, на якім па незразумелым для гералдыстаў паняццям быў намаляваны Святы Стэфан абкладзены камянямі.
Tags: Агінскі, Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Вярэйскі, Гаштальд, Глябовіч, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць, Радзівіл
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 8 comments