?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Забытыя героі

Бенедыкт ДЫБОЎСКІ
(1833-1930)



Нарадзіўся Бенедыкт Тадэвуш 12 траўня 1833 года ў фальварку Адамарын, які знаходзіўся ўсяго ў 2,5 км ад вёскі Дубрава (Маладзечанскага раёна, Мінскай вобласці), у сям’і Яна і Саламеі Дыбоўскіх. Бацька працаваў эканомам у маёнтку Адама Хмары, а маці паходзіла з заможнага роду Пшысецкіх. Увогуле з датай нараджэння ў гісторыі Дыбоўскага ёсць свая загадкаваць, паўсюль можна сустрэць дату 1833 год, але ў сваіх дзённіках, ён піша што нарадзіўся ў 1830 годзе. Яго бацька балюча ўспрымаў падзелы Рэчы Паспалітай, быў актыўным удзельнікам паўстання 1833 года, выхаваў сыноў і дачок у патрыятычным духу.


Сваім дзецям Ян і Саламея далі добрую адукацыю, ўсе сыны скончылі Дэрпскі ўніверсітэт і заняліся навуковай дзейнасцю, таксама пазней ў гэтым жа ўніверсітэце і навучаліся пляменнікі Бенедыкта. Дарэчы Бенедыкт скончыў Мінскую гімназію. Аб чым сведчыць шыльда ў нашыя часы на будынку гімназіі №2. Ва ўніверсітэт паступіў ён у 1853 годзе. Падчас бурнага студэнцкага жыцця з Бенедыктам здарыўся выпадак з-за якога ён на ўсё жыццё адмовіўся ад спіртных напояў. Па традыцыі малодшыя студэнты павінны былі праставіцца гарэлкай кампаніі больш старэйшых сяброў. Гэта прастаўленне скончылася моцным алкагольным атручаннем пасля чаго Бенедыкт згубіў усялякую цікавасць да спіртных напояў на ўсё жыццё. Навуковую дзейнасць пачаў яшчэ падчас студэнцтва, калі займаўся даследваннем рыб Прыбалтыкі. Пасля сканчэння ўніверсітэта атрымаў ступень доктара медыцыны і хірургіі, а ў планах маладога Бенедыкта было надалей застацца ў родным альма матэр, толькі ўжо ў якасці выкладчыка. Але за ўдзел у дуэлі ў якасці секунданта, за ўдзел у дэманстрацыі супраць расійскай улады ў 1857 годзе, за ўдзел у падкольных гуртках быў выключаны з універсітэта без права паступлення ў любыя іншыя навучальныя ўстановы Расіі. І Бенедыкт пераехаў жыць у Нямеччыну, дзе вывучаў эмбрыалогію насякомых на кафедры Берлінскага і Вроцлаўскага ўніверсітэтаў, там жа абараняе дысертацыю. У 1862 годзе становіцца прафесарам заалогіі і параўнальнай анатоміі Галоўнай школы ў Варшава. У былой сталіцы Рэчы Паспалітай знаёміцца з новымі сябрамі і прымае актыўны ўдзел у падрыхтоўцы паўстання 1863 года. З пачаткам паўстання вяртаецца на радзіму і прымае актыўны ўдзел у ім, займае галаўнакамандуючыя пасады на Віленшчыне.


Бенедыкт падчас паўстання быў затрыманы і асуджаны на дванаццацігадовую ссылку ў Сібір. Але гэта быў другі прысуд, першапачаткова ён быў больш жорскі – павешанне. Толькі намаганнямі нямецкіх заолагаў і пры ўдзелі самога Бісмарка пакаранне было перагледжана. Трэба сказаць, што ўся сям’я Дыбоўскіх – бацька, браты, пляменнікі, сёстры прымалі ўдзел у паўстанні і адбывалі пакаранні, хто ў турмах, хто ў Сібіры, хто эміграваў з краіны.


Разам з Дыбоўскім у ссылцы апынуліся і паплечнікі паўстанцкага руху Віктар Гадлеўскі, Матвей Янковскі, Уладзіслаў Ксенжапольскі і А. Л. Чеканоўскі, якія разам займаліся даследваннямі Сібіры кожны ў сваёй навуковай галіне. Рускае геаграфічнае таварыства першапачаткова вырашыла недапамагаць у навуковых працах зняволеных, і сваю дзейнасць праводзілі былыя каліноўцы на ўласныя грошы і ў вольны час.

Віктар Гадлеўскі

Лепшыя сябры Віктар Гадлеўскі і Бенедыкт Дыбоўскі даследвалі возера Байкал і раку Амур напрацягу ўсяго тэрміна зняволення. Яны першыя правялі даследванне глыбіні Байкала, вывучалі размеркаванне тэмпературы вады на розных глыбінях возера, даследвалі біялагічныя асаблівасці флоры ды фаўны края. Працы ў асноўным вяліся даследчыкамі ў цяжкіх зімовых умовах Сібіры, бо лёд даваў магчымасць заходзіць далёка ад берага навукоўцам. Дыбоўскі з Гадлеўскім сабралі багатыя малюнкі рыб Амура, Інгады і іншых рэк Забайкалля, збіралі лекавыя расліны, займаліся вывучэннем ракі Ангара і возера Касагол (у Манголіі).

З прывезеных матэрыяла Дыбоўскага

У 1870 годзе, Рускае геаграфічнае таварыства ўзнагародзіла абодвух малымі залатымі медалямі за даследванне флоры і фаўны Забайкалля. Пасля такой узнагароды жыццё стала больш вольным у зняволенні, а працам навукоўцаў-паўстанцаў аказвалі падтрымку.


Па вяртанні на радзіму ў 1876 годзе іх чакала слава даследчыкаў Сібіры, на шляху вяртання з пашанай сустракалі навукоўцы Масквы і Санкт-Пецярбурга і нават прапанавалі Бенедыкту да прозвішча дадаць ганаровы дадатак Байкальскі :-). Але абураны Дыбоўскі адмовіўся ад такой пашаны, як адмовіўся і ад прафесарскай пасады ў Томску. Восенню 1877 года Дыбоўскі прыехаў у Варшаву. Бенедыкт Тадэвуш жыў сваёй навуковай дзейнасцю, жыў адкрыццямі і не мог проста так пакінуць нескончынай шматгадовую даследчую працу Сібіры.

Бенедыкт з братам Уладзіславам, жонкай Аленай і дачкой Ядзвігай у Львове.

У чэрвені 1879 года за свае грошы прыяджае ў Петрапаўскаўск-Камчатскі, дзе працуе доктарам і адначасова займаецца даследваннем фаўны краю. Ён пяць разоў аб’ехаў паўвостраў, тры разы пабываў з даследваннямі на Камандорскіх выспах, падчас экспедыцый займаецца не толькі сборам флоры і фаўны, але і этнаграфічнымі даследваннямі, запісвае, а пасля і выдае ітэльменскі і айнскі моўныя слоўнікі. У 1883 гаду, пасля завяршэння сваёй навуковай экспедыцыі, па запрашэнню Львоўскага ўніверсітэта, пераяджае на Украіну. З сабой з Камчаткі Бенедыкт Дыбоўскі перавозіў скарб усяго жыцця – разнастайную калекцыю вагой 116 цэнтнераў (ці 11 600 кг)!




Бенедыкт Дыбоўскі быў вельмі шчырым і добрым чалавекам, ён пранікся цяжкімі ўмовамі жыцця і працы мясцовага насельніцтва і нават спрабаваў вырашыць іх харчовыя праблемы. Так закупіў у Амерыцы і прывёз на Камчатку коз і трусаў, а на выспу Берынга завёз паўночных аленяў і каней. Разумею, што калі надалей рускія экспедыцыі будуць здабываць такімі ж тэмпамі сабалей, то ён стане выміраючым відам, таму дамогся рэгулявання промысла на гэтых жывёл.


Пасля сканчэння экспедыцыі, Дыбоўскі карыстаўся вялікай пашанай сярод насельніцтва за ўсе тыя справы, якія ён рабіў падчас вандровак. І праз 20 год пасля ад’езда з Камчаткі, да саракагоддзя навуковай дзейнасці, яны даслалі яму падарунак у Львоў – поўны шкілет марской каровы (карова Сцілера), датаваны XVIII стагоддзем, пошук якой ён вёў напрацягу свайго жыцця на Камчатцы і так і не знайшоў.

карова Сцілера

У Львове ў 1884 годзе пасля пачатку навуковай дзейнасці была праведзена выстава па выніках якой выдадзены каталог “Этнаграфія Камчаткі і Камандорскіх выспаў: збор доктара Дыбоўскага”. Ва ўніверсітэце Бенедыкт працуе кіраўніком кафедры заалогіі, стварае музей.


Але ў 1906 годзе ва ўніверсітэце здарыўся канфлікт Бенедыкта з кіраўніцтвам з-за прыхільнага стаўлення прафесара да тэорыі Дарвіна, і кіраўніцтва ўніверсітэта папрасіла сыйсці 73-гадовага прафесара на пенсію. Пасля фактычнага выгнання Дыбоўскі вяртаецца на радзіму, у Беларусь, у маёнтак сястры ў Войнава. Пачынаецца Першая сусветная вайна, і так як Львоў раней знаходзіўся на тэрыторыі Аўстра-Венгрыі, а Дыбоўскі з’яўляўся аўстрыйскім падданым у 81 год прафесара ссылаюць зноўку у Іркуцк, ад граха падалей. Мясцовыя ўлады, пры прыбыцці прафесара ў горад адмовіліся яго там размесціць, і патрабавалі этапіравання да Якуціі, ад Якуцкай ссылкі Дыбоўскага выратавала заступніцтва Пецярбургскай Акадэміі Навук і Імператарскага геаграфічнага таварыства. І Дыбоўскі вяртаецца назад у Беларусь. Пасля таго, як тэрыторыя Беларусі была поўнасцю занята немецкімі войскамі ён атрымаў дазвол акупацыйных улад на вяртанне ў Львоў.


Пражыў Бенедыкт Дыбоўскі 96 год і ў 1930 годзе быў пахаваны на Лычакоўскіх могілках Львова ў някропалі паўстанцаў 1863 года .



(першапачатковы помнік Дыбоўскаму на магіле)

Вакол помніка паўстанцам 1863 года знаходзяцца магілы герояў-паплечнікаў. Апошнім з паўстанцаў на гэтых могілках быў пахаваны Бенедыкт Дыбоўскі.

фота tomkad

Чорны злева помнік бачыце з чорнага граніта? Вось гэта і ёсць магіла нязломнага героя сваёй Айчыны. Будзеце ў Львове, узгадайце і спыніцеся, спіць тут нязгаснае змагарнае сэрца барацьбіта.

фота tomkad Больш паглядзець фатаздымкаў пра Лычакоўскія могілкі Львова можаце таксама па спасылцы - http://tomkad.livejournal.com/94893.html

Напрыканцы жыцця Бенедыкт Дыбоўскі дасягнуў вялікіх навуковых вяршыняў – ён быў ганаровым грамадзянінам Польшчы, ганаровым прафесарам Львоўскага ўніверсітэта, кавалерам ордзена “Адраджэнне Польшчы”, ганаровым акадэмікам Пецярбургскай АН, яго іменем названа адна з гор на Камандарскіх выспах, ён з’яўляўся замежным сябрам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР, у гонар Дыбоўскага было названа амаль 50 відаў жывёлін. А імёнамі Гадлеўскага і Дыбоўскага ў сучасных Іркуцку, Камчацку і іншых гарадах Сібіры названы вуліцы.


У сучаснай Польшчы выдаваліся злотыя з выявай Дыбоўскага.




Кніга аб Камчатке так і не была выдана, а рукапіс Дыбоўскага згублена. Калекцыя знакамітага нашага навукоўца была падзелена ім яшчэ пры жыцці паміж Варшаўскім і Львоўскім універсітэтамі, і нададзены момант значная частка яго захоўваецца ў Кракаўскім этнаграфічным музеі, але ўсё ж такі большасць экспанатаў бясследна згублена ў віры двух сусветных войнаў.


Як і многіх герояў свайго часу краіны далучаюць Дыбоўскага да сваіх навукоўцаў – Беларусь, Польшча, Украіна і Расія называюць яго сваім навукоўцам. А некаторыя расійскія крыніцы спрабуюць замоўчваць прычыну па якой апынуўся Дыбоўскі ў Забайкалле. Сустракаюцца артыкулы ў дзе аўтары распавядаюць, што Дыбоўскі з Гадлеўскім у 1864 годзе за свае грошы прыехалі з навуковай экспедыцыяй у Сібір, а пра ссылку і паўстанне не ўзгадваецца нічога. :-)


Для мяне было цікавымх і дзіўным прачытаць словы словы польскага консула ў Іркуцку Марэка Зялінскага на адкрыцці выставы прысвечанай Дыбоўскаму:
«Бенедикт Дыбовский – это пример для наших, не всегда хороших польско-российских отношений. Ученый не только боролся за независимость Польши, но и многое сделал для развития науки в России, особенно в отдаленной ее части». «Это пример того, что Россия и Польша могли сотрудничать в прошлом и могут это делать в настоящем и будущем».


Што з’яўляецца прыкладам? Ссылка? Этапаванне? Цяжкія ўмовы жыцця і працы? Не магчымасць надалей пасяліцца на радзіме пасля вяртання? Зняволення сем’яў і паламаныя лёсы?




Бенедыкт Дыбоўскі, як і яго паплечнікі па паўстанцаму руху любілі сваю Радзіму, і аддалі сваю душу і сэрца Айчыне, а яшчэ яны былі навукоўцамі, якія нават ў цяжкіх умовах ссылкі не захацелі кінуць навуку і займаліся ёй і ў выгнанні.

Бенедыкт Дыбоўскі сядзіць па цэнтру.


P.S. І напрыканцы вам некалькі прыкладаў жывёлін, якім былі нададзены імёны нашых суайчыннікаў:

канёк Гадлеўскага


аўсянка Гадлеўскага


Рогач Дыбоўскага (гэты страшэнны жук дасягае памера 74 мм!!! Жах. Проста жах!)


бязногі апістацеэнтр Дыбоўскага


кароткапёрая пяшчанка Дыбоўскага.

І гэта толькі малая частка назваў з прозвішчамі вядомых навукоўцаў.

Comments

( 12 comments — Leave a comment )
homelka
Mar. 24th, 2014 07:16 pm (UTC)
Паколькі на Беларусі як мінімум 39 вёсак з назвай Дуброва, удакладню, што Адамарын знаходзіўся каля Маладзечна.

І дзякуй вялікі за аповяд :).
azarkinm
Mar. 24th, 2014 07:22 pm (UTC)
Дзякуй, нават і не падумала, што так шмат можа быць вёсак на Беларусі з такой назвай. Якраз рыхтавала допіс пра Дуброва, што ў Маладзечанскім раёне, а па іншым раёнам і не шукала. Хутка выкладу расповяд і пра саму Дуброву.
bhajravi
Mar. 24th, 2014 07:18 pm (UTC)
дзякуй. вычарпальна
azarkinm
Mar. 24th, 2014 07:23 pm (UTC)
Калі ласка. Рада, што спадабалася.
drazenka
Mar. 24th, 2014 09:30 pm (UTC)
вельмi цiкава, дзякуй!
azarkinm
Mar. 25th, 2014 04:51 am (UTC)
Калі ласка. Рада, што спадабалася.
tam_erm
Mar. 24th, 2014 11:16 pm (UTC)
Здаецца, нам з Дыбоўскімі шанцуе (гэта я пра "Глобус Беларусі" і А.Дыбоўскага) :)
azarkinm
Mar. 25th, 2014 04:50 am (UTC)
Здаецца ці не ў мінулым годзе нават праводзіўся слёт ДЫБОЎСКІХ у Мінску. Нейкая афіцыйная ўстанова рабіла гэта.
vital_rudak
Mar. 25th, 2014 09:11 am (UTC)
Дзякуй вялікі! Паправіць памылкі і будзе цудоўны артыкул:)
livejournal
Mar. 5th, 2015 01:07 am (UTC)
Забытыя героі - Бенедыкт Дыбоўскі
User escargon referenced to your post from Забытыя героі - Бенедыкт Дыбоўскі saying: [...] сучасных Іркуцку, Камчацку і іншых гарадах Сібіры названы вуліцы." Оригинал взят у в Забытыя героі [...]
escargon
Mar. 5th, 2015 01:15 am (UTC)
Очень здорово!! И как всегда мегаобсстоятельно)
не смогла удержаться, чтоб не поделиться: надеюсь вы не против?)
azarkinm
Mar. 5th, 2015 05:35 am (UTC)
Не супраць. Дзяліцеся.
( 12 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com