?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Існаванне вёскі Дубрава, Маладзечанскага раёна, гісторыкі адносяць аж да VII стагоддзя да н. э. калі на мясцовых землях жылі яшчэ балцкія плямёны. Але летазлічэнне існавання населеных пунктаў вядзецца ад першых узгадак у летапісах, таму старажытнасць вёскі мы вымушаны крыху ўрэзаць. Хаця і пасля гэтага, гістарычнае летазляченне вёскі ўсёроўна ўражвае – 561 год!


Першыя ўзгадкі вёскі адбываюцца ў 1453 годзе, калі ўладарыў князь Глябовіч, пры якім быў пабудаваны тут касцёл Успення Найсвяцейшай Дзевы Марыі.


Гісторыя будаўніцтва касцёла цікавая. Глябовічы былі пераменлівы ў рэлігіі і значны час з’яўляліся прыхільнікамі кальвінізма, а для адукацыі дзяцей запрасілі нават знакамітага кальвініста тых часоў Яна Ласіцкага, які пасяліўся недалёк ад сямейнай рэзідэнцыі Глябовічаў у Заслаўі. У 1625 годзе ўсім сямействам Глябовічы вярнуліся назад у каталіцтва і ў гонар гэтай падзеі, у радавым маёнтку Дуброва заклалі манастыр для ордэна бернардзінцаў, пры якім і быў пабудаваны касцёл Успення Найсвяцейшай Дзевы Марыі.




Глябовічы валодалі гэтымі мясцінамі 200 год і ў сярэдзіне ХVII ст. прадаюць землі Сапегам, але не надоўга, у 1790 годзе і яны прадаюць землі і новым уладаром становіцца мінскі ваявода Адам Хмара.


Адам Міхал Станіслаў Хмара (1720-1805), дзяржаўны дзеяч ВКЛ, лоўчы мінскі, падчашы, сакратар малой пячаткі, апошні ваявода мінскі. Кавалер ордзена Св.Станіслава і Белага Арла, шэрагу расійскіх ордэнаў. (Больш падрабязна аб лёсе Адама Хмары можна прачытаць у мінулым маім артыкуле з Сёмкава http://azarkinm.livejournal.com/115956.html)


Менавіта Адам Хмара пабудаваў у вёсцы касцёл у класічным стылі (руіны яго мы можам назіраць зараз). Архітэктарам каталіцкай святыні быў італьянец Карл Спампані, які ўжо чатыры гады займаўся будаўніцтвам і планіроўкай галоўнага палаца Хмары ў Сёмкава і касцёла Нарадэння Дзевы Марыі і Св.Станіслава. Працы па будаўніцтву Дубраўскага касцёла працягвалася амаль 10 год.


Адчыніўся касцёл ў 1805 годзе і па дзіўнай акалічнасці менавіта ў гэтым годзе Адам Хмара адыйшоў у лепшы свет. У новым касцёле фундатар і знайшоў свой апошні прытулак. Тут жа былі пахаваны яго браты, жонка і пляменнікі калі прыйшоў і іх час. Што зараз з тымі скляпеннямі вы можыце бачыць на фатаздымках – зарасло ды амаль зруйнавана.


Пасля паўстання 1864 года расійскія ўлады будынак касцёла перадалі ў падпарадкаванне праваслаўнай царкве, дзейнасць якой тут працягвалася да 1920 года, пакуль польская ўлада не перадала будынак назад католікам.


Выстаяўшы ў гады Другой сусветнай вайны, муры былі захаваны савецкай уладай пад калгаснае сховішча пакуль п’яныя студэнты ў 1980-я гады не падпалілі яго. Касцёл згарэў цалкам, выстаялі толькі сцены. Касцёл вядома не вастанавілі бо ў 1980-я не было патрэбы, у пачатку 1990-х не было грошай, а ў 2000-х ужо і не магчыма гэта было зрабіць без вялікага фінансавання.




Так і стаяць муры, а сцюжа, дождж ды сонца робяць сваю справу з рэшткамі калісьці прыгожага касцёла.


Побач з ім размешчаны старыя могілкі, на якіх можна знайсці магілу ксяндза Эдварда Мурончыка, які 10 год служыў тут і дапамагаў людзям. У 1942 годзе ён быў растраляны партызанамі.




А з іншага боку ад касцёла ёсць яшчэ адно старое пахаванне, якое відаць ад занядбання выратоўваюць дрэвы, якія цудоўным чынам прараслі і абнялі камень.




Праваслаўная царква з’явілася у вёсцы толькі ў 1920 годзе, калі мясцовы жыхар Іосіф Радкевіч перадаў частку свайго надзела для будаўніцтва царквы. Царква праіснавала ў Дубраве да 1961 года, калі савецкія ўлады не перарабілі і гэтую святыню ў калгаснае сховішча. Толькі ў 1990-м царква была вернута праваслаўным, якія пачалі аднаўленне яе за свае грошы. Вядома такую дзейнасць вернікаў можна прыводзіць як прыклад, але выгляд цыбулін даволі смешны атрымаўся ў сучасных самавучак-архітэктараў.


Таксама не перастае здзіўляць наколькі можна павесіць на сцяну звычайны дыван з выглядам Божай Маці, а пасля і маліцца гэтаму дывану.


У 1993 царква была асвечана ў гонар Нараджэння Найсвятой Багародзіцы.


Але вернімся да ўладароў вёскі. Апошнімі ўладарамі былі Ваньковічы, якія набылі яе ў 1895 годзе і валодалі да 1939.


Сядзіба дзе жылі, спыняліся, балявалі знакамітыя гістарычныя асобы не захавалася.


Але на сённяшні момант захаваўся ў добрым стане бровар (пачатак ХХ ст.), спіртапрыёмнік.


Падчас Саветаў у будынку бровара знаходзіўся спіртзавод на якім працавала ўсяго толькі 30 чалавек, але яны забяспечвалі гарэлкай наваколле, а таксама пастаўлялі прадукцыю ў іншыя рэспублікі.


Працаваў бровар да 1997 года. Пасля закрыцця завода, будынак быў выкуплены прадпрымальнікам, што будзе далей з гістарычнай спадчынай пакуль невядома.


Але стан яго вельмі добры. Хаця часам здзіўляе наколькі людзі ў свой час неахайна ставіліся да гістарычнай спадчыны.


Цудоўная кладка з тыльнага боку бровара зафарбована.


Старыя вокны закладзены, праўда і эмітаваны ўжо ў нашы часы фарбай.


Дарэчы мы здолелі праз адчыненае вакно патрапіць на цокальны паверх.








За польскім часам у вёсцы была пабудавана школа, якая выкарыстоўвалася да 1980-х гадоў па назначэнню, пакуль не пабудавалі новую адукацыйную ўстанову ў вёсцы. Апошнім часам нават былі спробы адраманаваць дах… але ў 2014 годзе літаральна за два дні будынак разабралі і звезлі. Куды? Мясцовыя не ведаюць.


А на сучасным будынку Дубаўскай школы вісіць з 1990-х гадоў шыльда ў гонар славутага земляка, знакамітага заолага, лінгвіста, які нарадзіўся недалёк ад Дубрава ў маёнтку Аквамарын – Бенедыкта Дыбоўскага (аб ім вось тут у маім артыкуле http://azarkinm.livejournal.com/144363.html ).



І хаця на globus.tut.by распавядаецца пра адзіны ў краіне музей, то хачу адразу адвергнуць гэта. Музей ёсць у школе, дзякуючы мясцовым выбарам і канцэрта школьных талентаў мы патрапілі ўнутар. Але музей прысвечаны проста школе, тут знаходзяцца ўзоры ацестатаў розных гадоў, фатаздымкі выпускаў, саламяны ды палатняны хэнд-мэйд як бы зараз сказалі :-) і адзіная дошка з інфармацыяй пра Дыбоўскіх. І больш нічога пра знакамітана навукоўца мы не здолелі знайсці.


Дарэчы ў навуковай сферы Дыбоўскіх праславіў не толькі Бенедыкт, але і яго малодшы брат Уладзіслаў Дыбоўскі, але аб ім і сям’е Дыбоўскіх будзе крыху пазней.


Калі вы едзеце з Мінску, не слухайце навігатар, не паварочвайце на Заслаўі каб даехаць да Дубрава. Лепшая дарога праз Радашковічы. А калі не паслухаеце мяне, то будуць вам краявіды вёсак, таварыстваў садовыя і падлічыце вы ўсе калдобіны ды яміны на шляху. :-)


А так можна і Радашковічы глянуць, і Вязынку наведаць.

Comments

( 8 comments — Leave a comment )
tam_erm
Mar. 25th, 2014 07:35 am (UTC)
Так-так, з колішных бровараў зараз робяць як мінімум гасцініцу і неблага атрымліваецца.
А царкву Раства Б-цы шкада, яна яшчэ і стаіць не на ўзвышшы, што не характэрна.
azarkinm
Mar. 25th, 2014 09:04 am (UTC)
Вось менавіта, гатэль а праз дарогу ў спіртапрымальніке кафэ і месца адразу іншае б стала. А царква так, знаходзіцца ў не вельмі зручным месцы, хаця на ўездзе з Радашковіч. Калі мы былі, дык каля царквы было 6 машын.
futureal2006
Mar. 25th, 2014 09:00 am (UTC)
Хрысьціяне (праваслаўныя і каталікі) моляцца не абразам, і не дыванам, і не статуям, а сьвятым, якія на іх адлюстраваны, таму што пакланеньне рэчам - гэта язычніцтва. Сам вобраз сьвятога можа быць увасоблены і на шкле, і на паперы, і на дыване, і на мармуры, і дзе заўгодна, і як заўгодна, гэта не мае значэньня, галоўнае - зьмест, а не форма. Нашы бабулі і дзядулі маліліся перад прымітыўнымі абразамі работы вясковых майстроў-самавукаў, перад тымі ж дыванкамі з выявамі Маці Божай і сьв. Міколы, але ж якія гэта былі людзі, якія ў іх былі залатыя сэрцы!
azarkinm
Mar. 25th, 2014 09:05 am (UTC)
Можа быць. Але мне дзіўна гэта бачыць, ужо лепш народны майстра намалюе, чым на дыванок воўнавы, які прадаецца ў ГУМе ці ЦУМе дарэчы.
futureal2006
Mar. 25th, 2014 11:05 am (UTC)
А чым дыванок (ці ГУМ) такі кепскі? Напрыклад, каталіцкія касьцёлы набываюць тыповыя фігуркі Езуса, Мадонны (пластмасавыя!), якіх у Польшчы канвеерным спосабам вырабляюць, і ніхто ж не супраць, калі яны ў касьцёлах (і ля касьцёлаў) стаяць(найбольш распаўсюджаныя - "Лурд" з укленчанай дзяўчынкай Бэнардэткай, "Багамаці Фацімская", "Палымянае сэрца Езуса").
azarkinm
Mar. 25th, 2014 11:40 am (UTC)
А вось дываном чамусьці ў мяне непаразумення выклікае. Хаця разумею вас, і ўсе довады і ўспрымаю любыя статуэткі і фатаздымкі. Але нічога з сабой зрабіць не магу, выступаю супраць дыванкоў.
yozas_gubka
Mar. 25th, 2014 10:35 am (UTC)
бляха, што з школай зрабілі?
толькі у мінулым годзе яе зафотаў для паста "крэсы_арх"

а зараз яе няма
жах
azarkinm
Mar. 25th, 2014 10:39 am (UTC)
Мясцовыя кажуць, што добрая была школа, магла стаяць яшчэ дзесяткі год.
( 8 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com