?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Вёска Карэліцкага раёна амаль нічым непрыкметна турыстычным наведвальнікам Наваградчыны, хіба толькі вандруючы па навакольным былым сядзібам варта завітаць сюды і пабачыць цуд, які расце з зямлі. Праяджаючы мястэчка вы ніколі нездагадаецеся, што яно старэй за многія гарады Беларусі. Першыя узгадкі адносяцца аж да 1276 года, калі ў Валынскай хроніке Турэц узгадваецца падчас паходаў галіцка-валынскіх князёў з татарамі на Наваградак.


Мястэчкам валодалі князь Уладзімір Альгердавіч і яго сын Аляксандр, які пазней аддаў землі ва ўладанне Лаўрышаўскаму манастыру. З XVII ст. уладары мястэчка Хадкевічы будуюць тут невялікі касцёл, дзе побач была пабудавана драўляная ўніяцкая царква Пакрова Панны Марыі, а таксама існавала ў мястэчку і Юр’еўская праваслаўная царква.


У 1861 годзе старую ўніяцкую царкву адрэстаўравалі, але пасля паўстання Каліноўскага лёс ўніяцтва быў вызначаны. Царкву зачынілі і перадалі на баланс праваслаўю. У 1888 годзе прафінансаваная указам Аляксандра ІІІ рэстаўрацыя поўнасцю перарабіла выгляд старога храма. Будынак быў разобраны да падмуркаў і ўзведзены новы ў рэтраспектыўна-рускім стылі храм, якому пакінулі былую ўніяцкую назву на праваслаўны лад. І з таго часу ўніцкая царква Пакрова Панны Марыі стала праваслаўнай царквой Пакрова Прасвятой Багародзіцы. У 1891 годзе пры царкве была прыбудавана драўляны будынак царкоўна-прыхадской школы.

У савецкі перыяд некаторы час царква працавала, і сюды звозіліся з наваколля абразы і інвентар зачыненых цэркваў, але яе таксама зачынілі ў 60-я гады ХХ ст.. Наступны раз вернікі сюды прыйшлі на служку ўжо ў 1990-я гады.


Каля царквы растуць з зямлі невядомыя крыжы. Адзін малы, а другі паболей. Па мясцовым паданняў гэта магіла князя і яго сына, якія аддалі жыцці за краіну. І гэтыя магутныя крыжы выконваюць два жаданні, толькі адно з іх абавязкова павінна быць не для сябе, а для наваколля і краіны. Вось і цягнуцца сюды людзі і загадваюць жаданні ў спадзяванні, што яны спраўдзяцца. А ці сапраўды гэта так, вы здолееце даведацца толькі дакрануўшыся да камянёў і распавёўшы ім свае мары. :-)

P.S. А яшчэ менавіта тут ў 1909 годзе вянчаўся Янка Маўр, а пасля некалькі год і працаваў у мястэчку.

Comments

( 20 comments — Leave a comment )
budgawl
Apr. 1st, 2014 06:49 pm (UTC)
Вы тоже по Новогрудчине в воскресенье путешествовали?)
azarkinm
Apr. 1st, 2014 06:54 pm (UTC)
:-) У нас была шыкоўная вандроўка па былых маёнтках. Вось зараз завяршаю пісаць пра Шчорсы. Можа заўтра паслязаўтра выкладу.
budgawl
Apr. 1st, 2014 06:58 pm (UTC)
Хочу на пару-тройку дней туда с велом. Отчеты почитаю и сохраню =)
azarkinm
Apr. 1st, 2014 06:59 pm (UTC)
Дык а дзе вы былі?
budgawl
Apr. 1st, 2014 07:01 pm (UTC)
Пока только в самом Новогрудке
azarkinm
Apr. 1st, 2014 07:06 pm (UTC)
Ох. Ну калі пачакаеце тыдзень ці два, даведаецеся поўнасцю пра ўсю нашу вандроўку. Тады будзеце ведаць, куды ехаць, а куды не. :-)
budgawl
Apr. 1st, 2014 07:09 pm (UTC)
свежая информация не помешает!
это не раньше майских, а то и в отпуске уже... на полесье хочу снова)
azarkinm
Apr. 1st, 2014 07:12 pm (UTC)
Мы таксама на Палессе плануем, але гэта ўжо на лета. На гэты раз Нароўля і наваколле будзем асвойваць.
livejournal
Apr. 1st, 2014 07:29 pm (UTC)
ТУРЭЦ (Гарадзенская вобласць)
User dmitry5530 referenced to your post from ТУРЭЦ (Гарадзенская вобласць) saying: [...] - Беларусь, которую, надеюсь, мы не потеряем... Оригинал взят у в ТУРЭЦ (Гарадзенская вобласць) [...]
futureal2006
Apr. 2nd, 2014 07:36 am (UTC)
Выдатны нарыс, але ёсьць некалькі недакладнасьцяў:
1. Уніяцкая царква канчаткова далучылася да праваслаўнай у 1839 г., за 24 гады да 1863.
2. Старая царква ў Турцы была разабраная ў 1861 г. (за 2 гады да 1863) у сувязі з будаўніцтвам новай у гонар адмены прыгоннага права. Будаўніцтва вялося на сродкі прыхаджанаў (вельмі абмежаваныя) і толькі пасьля выратаваньня царскай сям'і ў чыгуначнай катастрофе ля станцыі Баркі 17 кастрычніка 1888 г. Аляксандр III на знак падзякі Богу за выратаваньне ахвяраваў грошы на завяршэньне царкоўных "долгостроев" па ўсёй імпэрыі.
3. Царква не зачынялася ў 60-я гг. Менавіта тады ў храм звозіліся абразы з навакольных цэркваў: масавыя ганеньні на веруючых у Заходняй Беларусі пачаліся толькі пры Хрушчове (да 1939 Турэц быў у складзе Польшчы). Дзякуючы таму, што храм ніколі не зачыняўся, яго інтэр'ер не зьмяняўся з 1888 г., у тым ліку захаваліся абразы 18 ст., найперш храмавая ікона "Пакроў Маці Божай" беларускай школы і спіс са старажытнай беларускай цудатворнай іконы Маці Божай Груздоўскай.
Цікавая гісторыя гэтай іконы: у 1433 г. пад Ашмянай адбылася бітва паміж войскамі прыхільнікаў вялікага князя літоўскага Сьвідрыгайлы і яго канкурэнта Жыгімонта Кейстутавіча. У бітве атрымаў цяжкія раны рыцар Андрэй Саковіч са Смаленска. Сплываючы крывёю паранены воін спрабаваў дабрацца да свайго лагеру, але моцы не хапала... Раптам Андрэй пабачыў на хмызе побач з сабою абраз Маці Божай. Паранены з малітваю да Прачыстай прыціснуў абраз да грудзей і зьнепрытомнеў... Раніцай Андрэя знайшлі сяляне вёскі Грузды. Палічыўшы рыцара мёртвым, яны паспрабавалі забраць зь яго рук абраз, але ў той самы момант сьвядомасьць вярнулася да Саковіча. У падзяку за выратаваньне рыцар пабудаваў на месцы знаходкі іконы праваслаўную каплічку, а пазьней - царкву. Ікона хутка праславілася цудатварэньнямі, зь яе пачалі рабіць копіі. Сьпіс 18 стагодзьдзя з Груздоўскай іконы ёсьць і ў Турцы.
azarkinm
Apr. 2nd, 2014 07:56 am (UTC)
Я знайшла інфармацыю, што якраз такі ў 1861 годзе будынак адрамантавалі, а поўная перабудова адбылася ў 1886-88 гадах, калі моцнае фінансавае ўліванне зрабіў Алякснадр ІІІ (пра прычыны фінансавання не ведала).
Дзякуй за дадатковую інфармаыю.
Ihar Havina
Jul. 9th, 2014 12:30 pm (UTC)
И зусим няма ничога невядомага у паходжанни крыжоу, и ниякия яны не цудатворныяя!!! На гары ля царквы уницкай раней были унияцкия могилки. Вось и уся разгадка.
azarkinm
Jul. 9th, 2014 03:28 pm (UTC)
Буду ведаць, што ў іх нічога няма. Але такія ж крыжы стаяць у Тураве і людзі вераць у цуд.
Ihar Havina
Jul. 9th, 2014 12:33 pm (UTC)
Вы займаецеся стварэннем мифау ))) Хто вам тыя паданни пра князя распавядау??? Я дзяцинства праводзиу у Турцы, мая бабуля, якая нарадзилася у 1911 г. и усё жыццё была набожнай парафиянкай гэтай царквы, николи мне нияких таких легенд не расказвала. Дык адкуль у вас такия байки?
azarkinm
Jul. 9th, 2014 03:29 pm (UTC)
Ведаеце, я аб'ядноўваю шмат якія крыніцы і таму пра крыжы выпраўлю крыху, але міты сама не прыдумляю.
Ihar Havina
Jul. 9th, 2014 12:34 pm (UTC)
А яшчэ у Турцы нарадзиуся оперны спявак, у выкананни якога ёсць запис "Магутны Божа" - Пётра Конюх
azarkinm
Jul. 9th, 2014 03:29 pm (UTC)
Дзякуй за ўдакладненне, сапраўды гісторыю мястэчкаў ведаюць іх непасрэдныя жыхары лепш чым залётныя турысты ў выглядзе нас. :-)
Ihar Havina
Jul. 9th, 2014 12:35 pm (UTC)
И яшчэ партызаны у час апошняй вайны спалили Турэц. Мясцовыя людзи были пасля вайны у нямиласци, бо у час вайны супрацоуничали з немцами, была тут БНС.
azarkinm
Jul. 9th, 2014 03:31 pm (UTC)
Дзякуй. Вы шмат чаго цікавага распавялі пра Турэц. Не хапае беларусам нейкага агульнага турыстычнага рэсурса, каб можна было калі едзеш у мястэчка націснуць кнопку і знайсці ўсё цікавае пра яго.
(Anonymous)
Jan. 7th, 2015 05:18 pm (UTC)
Строилась она два года с 1886 по 1888год.,старожилы рассказывали,как со всех окресных деревень яйца собирали,чтоб замешивать на них расствор для кладки стен...и не закрывалась она никогда,наверное чуть ли не единственная во всем районе,по крайней мере в начале 80-х на провославные праздники народ и вокруг нее толпился-внутри не помешались все-больше некуда было поехать.Про то,что кресты эти чудотворные-впервые слышу-небольшое кладбище возле церкви было старое(обычно священнослужителей всегда возле храмов хоронили),но,чтобы кто желания возле них загадывал-про это даже в старом деревенском сарафанном радио никто никогда не говаривал
( 20 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

April 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Powered by LiveJournal.com