?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Непадалёк ад вёсак Баравое і Новая Рудзіца (Дзяржынскага раёна) знаходзіцца капліца Дыбоўскіх. Розныя крыніцы адносяць капліцу то да адной, то да другой, але знаходзіцца яна якраз пасярэдзіне на пагорку і скрыжавані дарог.


Гады будаўніцтва капліцы не вядомы. Некаторыя адносяць яе да пачатку ХІХ стагоддзя, некаторыя да канца ХІХ, ці пачатку ХХ стагоддзя. Затое час рабавання яе вядомы дакладна - 1939 год.


У капліцы маецца 8 склепаў для трун, але ўсе яны разрабаваны. Колькі было занята, а колькі вольных на перыяд пачатку ХХ стагоддзя невядома.


У 2006 годзе група энтузіястаў разам з salasz зладзіла прыборку капліцы, падчас якой быў знойдзены крыж. Яго пафарбавалі і зацягнулі наверх, дзе ён візіць і зараз ствараючы нейкую нерэальнасць адбываючага.


Кажуць, што побач з капліцай знаходзілася драўляная царква, але стаўлю пад сумненне гэты факт. Бо капліца была каталіцкай, а Дыбоўскія ўсе былі католікамі. Недалёк ад капліцы можнай знайсці разрабаваную магілу і надмагільны помнік, які ўжо і не чытабельны зусім.


Па параўнанню з 1970-мі гадамі, капліца яшчэ выглядае больш ці менш. Мае новы дах, ды і вокны таксама былі пастаўлены. На фота дарэчы Міхась Чарняўскі з Уладзімірам Караткевічам.

фота з globus.tut.by



Таксама хто прапусціў з маіх запісаў хто ж такія Дыбоўскія то раю пачытаць.

Бенедык ДЫБОЎСКІ http://azarkinm.livejournal.com/144363.html
ДУБРАВА (Мінская вобласць) http://azarkinm.livejournal.com/144584.html
ВЕРАСКАВА (Гарадзенская вобласць) http://azarkinm.livejournal.com/145399.html

Comments

( 13 comments — Leave a comment )
salasz
Apr. 14th, 2014 08:08 am (UTC)
Здаецца гэта Зах.Беларусь, таму фік яго знае, калі яе разрабавалі. ))
azarkinm
Apr. 14th, 2014 08:21 am (UTC)
Чамусьці сустракала менавіта 1939 год у дачыненні да капліцы ў некалькіх крыніцах. А магілу думаю пазней выкопвалі.
kabierac
Apr. 14th, 2014 08:23 pm (UTC)
Што Вы. Баравое - гэта БССР, ад 1932 польсавет.
salasz
Apr. 14th, 2014 09:15 pm (UTC)
Так, я проста абпісаўся. Хацеў напісаць Усходняя. Таму пра 1939 годы і засумніваўся, бо капліца адышла да саветаў на 20 год раней.

Edited at 2014-04-14 09:15 pm (UTC)
salasz
Apr. 14th, 2014 09:25 pm (UTC)
Дарэчы, мне падавался, што дзяржынскі польскі нацыянальны аўтаномны раён быў утвораны раней за 32 год. Справа ў тым, што ў 1932 годзе быў утвораны Польскі нацыянальны тэатр у Чырвоным касцёле. Але я адкапаў звесткі, што ўжо напрыканцы 20-ых існавала у Чыровным касцёле польская трупа "Польскі вандроўны тэатр", задачай якога, нібыта, было вандраваць на койданаўшчыне з бальшавіцкай прапагандай. Як разумею, гэты вандроўны тэатр стаўся базай для нацыянальнага тэатра ў 1932 годзе. Прыкладна ў 1930-32 гг і была дабудавана чатырохярусная (адзін ярус дольны) апісіда (тэатральныя кулісы) да Чырвонага касцёла. Як пабудавалі - паднялі статус тэатру.

Edited at 2014-04-14 09:26 pm (UTC)
kabierac
Apr. 14th, 2014 09:31 pm (UTC)
У мяне кніжка Вінніцкага пра Польраён ёсць, трэба глянуць.
salasz
Apr. 14th, 2014 09:38 pm (UTC)
О, не ведаў, што ён пра яго пісаў, трэба яму напісаць будзе. І вы, гляньце, калі ласка, можа там будзе пра дакладны год перабудовы касцёла, а то ў энцыклапедыях 1950-я! )))
salasz
Apr. 14th, 2014 09:39 pm (UTC)
І пра тэатр мо што ёсць..
zycharby
Apr. 16th, 2014 09:54 am (UTC)
Добры пост, дзякуй!
klan_land
Nov. 11th, 2014 08:10 pm (UTC)
Описание церквей и приходов Минской епархии.
Мн. 1878 г. С. 137-138.
Свята-Прэабражэнская царква ў сяле Рудзіца ў трэцяй Благачыннай акрузе Койданаўскай воласці Мінскага павета размешчана пры вытоках р. Ператуць і прасёлачнай дарозе з мястэчка Койданава ў мястэчка Рубяжэвічы. Аб часе пабудовы першай царквы невядома: вядома толькі тое, што царква тут была адна. Сучасная прыхадская Свята-Прэабражэнская царква, размешчаная ў аддаленасці ад пасялення, пабудавана ў 1756 годзе, дабрачыннасцю княгіні Анэлі Варанецкай былой удавы Іераніма Фларыяна Радзівіла. Будынак драўляны, пабудаваны ў выглядзе выцягнутага простакутніка з двума глухімі купаламі, размешчанымі ў адзін рад вокнамі і дзвюма ўваходнымі дзвярыма. Памер царквы мае каля 35 квадратных сажняў. Гарышча заслана дошкамі, пол драўляны, сцены пабелены, да абпалу царква не прыстасавана. Клірас уладкаваны ў царкве. Іканастас дошкавы, старога складу, з 8 абразоў, размешчаных у два ярусы, пафарбаваны ў белы колер, пазалочаны толькі рамы. Памяшканне для рызніцы ўладкавана з правага боку алтара. Маюцца два срэбныя кубкі невядомай пробы срэбра: адна з крышкаю, набытая брацтвам царквы ў 1778 годзе, а другая звычайнага ўстройства, набытая тым жа брацтвам у 1773 годзе; крыжоў апліковых тры, адна такая ж даразахавальніца і астатняе начынне – не хапае толькі сасуда для святой вады. Евангелле ў ліст, у суцэльным апліковым акладзе з фініфцевымі абразкамі. З богаслужэбных кніжак не хапае толькі месячнай мінеі. Рызніца складаецца з 9 набораў святарскіх аблачэнняў, большаю часткаю мішурнай парчы, з якіх 7 прыгодныя для ўжывання, а два зусім старыя. У царкоўным архіве маюцца метрычныя кнігі і прыхадскія рэгістры з 1868 года. Званіца ўладкавана асобна ад царквы, у ёй знаходзяцца тры званы: у 6, 4 і 11,5 пуды. Прыпісных цэркваў няма, а могілак у прыходзе лічыцца 8.
Пры царкве існуе царкоўна-прыходскае папячыцельства і штатнае народнае вучылішча; працэнт граматнасці паміж прыхажанамі дасягае да 10 %, багадзельні ў прыходзе няма.
Рэлігійнасць развіта ў дастатковай ступені, грубых парокаў і асабліва “суеверных наклоннностей” (забабонаў) не заўважана. У 1864 годзе прыхажан мужчынскага полу 652, жаночага 663 чалавекі; у 1878 годзе 908 мужчын, 1033 жанчын, у 1901 годзе 900 мужчын 870 жанчын.”
azarkinm
Nov. 12th, 2014 06:58 pm (UTC)
Але гэта ж не царква, а капліца. Відаць яна дзесьці стаяла паблізку.
klan_land
Nov. 11th, 2014 08:38 pm (UTC)
23 сакавіка 1932 г. Бараўскі сельскі Савет пераўтвораны ў Бараўскі нацыянальны польскі сельсавет, і ўвайшоў у склад Койданаўскага нацыянальнага польскага раёна – адзінага на Беларусі...

29 чэрвеня 1932 г. ў сувязі з перайменаваннем горада Койданава ў Дзяржынск змяніў сваю назву і раён, Бараўскі нацыянальны польскі сельскі Савет аказаўся ў складзе Дзяржынскага нацыянальнага польскага раёна.

14 мая 1936 г. Бараўскі нацыянальны польскі сельсавет, паводле пастановы Прэзідыума ЦВК БССР пераўтвораны ў беларускі сельсавет.
31 ліпеня 1937 г. пастановай ЦВК БССР Дзяржынскі нацыянальны польскі раён ліквідаваны.
31 ліпеня 1937 г. тэрыторыя сельсавета была ўключана ў склад Мінскага раёна, 20 лютага 1938 г. Мінскі раён увайшоў у Мінскую вобласць, з 4 лютага 1939 г. Бараўскі сельсавет у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці.
azarkinm
Nov. 12th, 2014 07:00 pm (UTC)
Дзякуй за інфармацыю. Атрымліваецца гэта тэрыторыя адразу належыла Саветам.
( 13 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com