AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

УЗДА (Мінская вобласць)

Памяць чалавечая каротая, а ў сучаснай Беларусі яна і таго меней.


Цікава і адначасова сумна глядзець на людзей, якія ўсе свае праблемы спрабуюць вырашыць праз Бога. Калі натоўпы веруючых стаяць, каб асвяціць вярбу, калі на вадохрышча такі ж натоўп стаіць за вадой, а на Вялікдзень яшчэ большы ідзе асвячаць страву. А як толькі вяртаецца гэты натоўп да паўсядзённасці, працягвае грашыць, хлусіць і парушаць усе запаветы Божыя.

Натоўп верыць у жыццё пасля смерці, ён шануе сваіх продкаў. Але чамусьці забывае пра продкаў тых, хто быў на гэтай зямлі значна раней. Зараз няма разумення “МЫ” не важна ў якім сэнсе, ёсць толькі разуменне “Я і мая сям’я”. Мы не памятаем тых, хто такжа жыў, верыў, марыў ды кахаў на гэтай зямлі. Хто сыйшоў у іншы свет, пакінуўшы гены нам сваім нашчадкам. Аб іх нам нагадваюць часам толькі надмагільныя пліты на старых могілках. Нам усе пліты падаюцца камянямі, а выцертая гісторыя не дае магчымасці ганарыцца тымі, хто жыў тут. Так была сцёрта з памяці магіла вядомага беларускага філосафа XVIII ст Ф.Бохвіца на старых могілках у вёсцы Дарава. На яе месца проста пахавалі сучаснага дараўца. І колькі такіх прыкладаў па ўсёй краіне. Яны проста нікім не фіксуюцца.


Ва Уздзе знішчылі старыя каталіцкія могілкі, якія знаходзіліся вакол капліцы Завішаў. Гэтыя могілкі з’явіліся ў канцы XVIII стагоддзя. Прыблізна ў гэты ж час была пабудавана і капліца на той час заможнага і вядомага рода Завішаў. Вакол капліцы знаходзілі свой апошні прытулах больш заможнае насельніцтва наваколля. Могілкі існавалі і дзейнічалі напрацягу ХІХ і першай паловы ХХ стагоддзя. Пакуль у сярэдзіне 1960-х мясцовыя не вырашылі, што месца не хапае, а старыя могілкі нікому не патрэбны. І зрэдку пачысцілі старыя пахаванні. Часамі проста прыбіралі занядбаныя магілы, не дастаючы нават труны з зямлі. І клаліся на вечны спакой другім ярусам нябожчыкаў.

Менавіта ў гэты ж час могілкі перасталі быць толькі каталіцкімі. У часы, калі рэлігію выкідвалі адусюль, калі руйнаваліся святыні, не было месца старым могілкам. Былі прыбраны самыя старыя магілы – пачатку ХІХ ст, а зараз прыйшоў час новай хвалі зачысткі. І ўжо магілы сярэдзіны ХІХ і пачатку ХХ стагоддзяў сыходзяць у нябыт.

Сучасная праблема недахопу месцаў на могілках была вырашына элементарна проста нашымі суайчыннікамі. Прыгналі бульдозер і пачысцілі старыя пахаванні. Ніхто не выкапваў труны, ніхто не захоўваў іх у скляпеннях пад касцёлам ці царквой, іх проста зраўнялі з зямлёй.


Большую частку надмагільных пліт вы можаце зараз знайсці толькі ў інтэрнэце на фатаздымках http://by-mohilki.livejournal.com/19861.html, яшчэ нейкая частка валяецца каля падчышчаных магіл.


І новае пакаленне няверуючых ужо размяжавала ды падзяліла надзелы пад будучыя пахаванні.


На тое, што мы пабачылі, не хапае ні слоў, ні эмоцый. Толькі адное пытанне – “ШТО Ж ВЫ ЛЮДЗІ РОБІЦЕ ТАКОЕ!”

…і пасля такіх учынкаў калі прыйдзе чарговае свята, вы пойдзіце ставіць свечкі і маліць Бога аб дапамозе.
Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Мінская вобласць, Уздзенскі раён
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 12 comments

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…