?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Вёска Белагруда, Лідскага раёна, вядома з XVI ст. Ёй валодалі Завішы, Вішнявецкія, Ваўчкі, а пасля зноўку яна вярнулася да першых уладароў вёскі Завішаў.
Каталіцкая парафія з’явілася тут у 1609 годзе, калі ў вёсцы быў пабудаваны касцёл св.Яна Хрысціцеля (па іншым крыніцам назва касцёла была Бязгрэшнага зачацця Дзевы Марыі). Касцёл быў збудаваны з дрэва і цалкам знішчаны падчас вайны з Маскоўскай дзяржавай ў 1654–1666 гадах.


У 1690 годзе вёска з іншымі землямі навокал пераходзіць са шлюбам Ганны Завішы да Пятра Тарноўскага. А ў 1702 годзе адбываецца другі шлюб Ганны з Крыштафам Шчытом. Прыблізна ў гэтыя часы з’яўляюцца ў наваколлі і вёскі Тарноўшчына (сучаснае Тарнава) і Шчытнікі. З 1703 года лідскі стараста Уладзіслаў Шэміт фундуе будаўніцтва новага касцёла (таксама з дрэва) у гонар Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Пазней касцёл узгадваецца ў крыніцах як касцёл св. Міхаіла Архіанёла.

У сярэдзіне XVIII ст. Белагруда з Тарноўшчынай атрымалі з пасагам Радзівілы (у выніку шлюба Барбары Завішы і Мікалая Радзівіла). Пры Радзівілах у вёсцы заснаваны шпіталь-прытулак, актыўна ідзе здабыча вапны, пабудаваны мост з парэнчамі праз раку Дзітву, дзейнічае карчма, а пры касцёле адчынена парафіяльная школа. У 1808 годзе Мікалай Радзівіл пакідае Белагруду і Тарноўшчызну арандатару Тадэвушу Анджэйковічу, які ў 1824 годзе выкупае маёнтак. Праўда яго нашчадкі нядоўга валолалі Белагрудай, бо ўжо сын Юлій прадаў землі Канстанціну Кашыцу (1828-1881).


Канстанцін Кашыца прымаў актыўны ўдзел у паўстанні Каліноўскага 1863 года. На свае грошы сабраў атрад і абмундзіраваў яго. Моцныя баі ішлі недалёк ад радавога маёнтка Кашыцаў – Абрына, а калі войскі адступалі, то Канстанцін застаўся каб пахаваць сваіх палеглых сяброў-паўстанцаў. У памяць аб іх быў пастаўлены помнік у выглядзе крыжа каля дарогі. За актыўты ўдзел у паўстанні Канстанцін Кашыц быў сасланы ў Сібір. А праз два гады вярнуўся і на вельмі непрымальных умовах падпісаў дамову аб продажы сваіх уладанняў палкоўніку і паплечніку Мураўёва-вешальніка – Дзмітрыю Маўрасу. Маёнткі Таноўшчына з фальваркамі Рубікі, Шчытнікі, Белагруда, Чыжэўшчына, Банцавічы, дом у Рызе былі прададзены за смешную суму. За Кашыцамі застаўся толькі радавы маёнтак у Абрыне. (Аб гэтым можна прачытаць тут http://azarkinm.livejournal.com/145839.html)


Капліца Кашыцаў у Абрыне

Пасля паўстання белагрудскі касцёл нападкаў лёс, як і большасць касцёлаў на землях Беларусі – яго зачынілі. Касцёл не выкарыстоўваўся і прыйшоў у занядбанне. На яго месцы ў 1902 годзе пачалося будаўніцтва новага касцёла на грошы мясцовых жыхароў і пры падтрымцы ксёндза Казіміра Сталеўскага. Касцёл будаваўся з цэглы ў нэагатычным стылі. Асвячэнне адбылося ў 1908 годзе як касцёла св. Міхаіла Архіанёла.

Выгляд касцёла з вёскі Тарнава.

У цэнтры алтара знаходзіцца абраз Маці Божай Міласэрднай, зроблены ў другой палове XVII стагоддзя і з’яўляецца копіяй абраза Багародзіцы канца XV века з віленскай Вастрабрамскай капліцы.


Пасля Рыжскай дамовы і падзелу тэрыторыі Беларусі, Белагруда апынулася ў складзе Польскай дзяржавы. І новая ўлада не прабачыла Маўросам падаўленне паўстання 1863 года. Маёмасць Кашыцаў, вёскі Рубікі, Шчытнікі, Белагруда, Чыжэвічы, Банцавічы пераходзяць ва ўласнасць Польскай дзяржавы ў 1921 годзе.

А маёнткам Тарнава да восені 1939 года валодаюць курляндскія бароны Кехле.


Недалёк ад касцёла знаходзяцца два старажытных паселішча, якія датуюцца VI-VIII і XII-XIII стагоддзямі.

Зараз тут - вясковы пляж.

Comments

( 9 comments — Leave a comment )
escargon
May. 6th, 2014 10:33 am (UTC)
Это, наверно, был один из первых костелов, который я увидела. Тогда еще почти не ездила по Беларуси, а почти случайно оказалась на байкерском фесте, который проходил как раз возле Белагруды, а потом мы гуляли ночью возле этого костела)
На фоне звезд он смотрится очень впечатляющиим:)
azarkinm
May. 6th, 2014 01:06 pm (UTC)
І які гэта быў год?
escargon
May. 6th, 2014 01:54 pm (UTC)
думаю, что года 3-4 назад)
azarkinm
May. 6th, 2014 01:57 pm (UTC)
Здаецца якраз у гэты час дзесьці адбываўся рамонт касцёла. Вежы стаялі ў лясах.
escargon
May. 6th, 2014 02:11 pm (UTC)
Вот не помню, вроде бы нет. А когда ремонт закончился?
azarkinm
May. 6th, 2014 04:53 pm (UTC)
Бачыла фатаздымкі, што ў 2009 адна з вежаў была ў лясах.
escargon
May. 6th, 2014 05:18 pm (UTC)
Я была в конце лета 2010 вроде бы)
kufarrr
May. 6th, 2014 05:33 pm (UTC)
І ў мяне ёсць успаміны, звязанныя з Белагрудай.У 2012 мы вандравалі з мужам па Гродзеншчыне, завіталі і ў Белагруду. Мы пад'ехалі туды на нашай Ягадцы (бус чырвоны ў рамонкі), падыйшлі да касцёлу, і тут да мужа звярнуліся маладая пара. пытаючыся, ці не ксёндз ён. Цікава, ці шмат ксяндзоў на Беларусі ездзіць на рэтра-хіппі-аўто:)
І начавалі мы тады ў намётах менавіта на гэтым пляжы.
azarkinm
May. 6th, 2014 05:58 pm (UTC)
Хахаха. Уявіла адразу ксяндза ды на машыне ў рамонкі. Файна было б.
( 9 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com