AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

ІЎЕ (Гарадзенская вобласць)

Раённы цэнтр Гарадзенскай вобласці знаходзіцца амаль пасярэдзіне на шляху ад Мінска да Гародні. Тут сыходзяцца шляхі рэлігій, якія існуюць на нашай тэрыторыі, а горад з яго архитэктурай з’яўляецца адлюстраваннем гэтага.


Іўе ўпершыню ўзгадваецца ў 1444 года, як уладанне вялікага князя Казіміра, якое перадаецца літоўскаму маршалку Пятру Мантыгердавічу.


Ёсць некалькі меркаванняў, адкуль жа пайшла такая цікавая назва горада, таму кожны можа выбраць найбольш цікавы варыянт для сябе. Першая – першапачаткова назва вёскі была Еўе у гонар жонкі князя Гедыміна Евы. Другая – назва звязана з дрэвам івай (вярбой). Трэцяя – назва мае фіна-вугорскае паходжанне, што перакладаецца, як выток ракі. Чацвёртая – назва мае татарскія вытокі, у перакладзе слова азначае “гняздо” ці “хата”.


Мястэчкам уладарылі Мантыгердавічы, Забярэзінскія, Кішкі, Юшкі, Слушкі, Глябовічы, Жыжэмскія, Агінскія, Сапегі, Тызенгаўзы, Замойскія.


Касцёл
Гісторыкі ўвесь час вагаюцца з дакладнай датай будаўніцтва на іўеўскіх землях касцёла. Некаторыя сцвярджаюць, што сучасны касцёл быў пабудаваны на фундаменце існаваўшага раней будынка сярэдзіны ХV ст.


Першы пацверджаны дакументамі касцёл у Іўе быў пабудаваны ўладаром на той час Пятром Мантыгердам у 1495 годзе. Пры Яне Кішке (1552–1592), дзяржаўным дзеячы ВКЛ, у мястэчку з’яўляецца арыянства, якое тут распаўсюджвае знакаміты гуманіст – Ян Ліцыній Намыслоўскі.


Ён з’яўляўся рэктарам арыянскай школы, пры якой існавала друкарня. Лічыцца, што менавіта тут пабачыла свет першае выданне “Граматыкі” Мялеція Сматрыцкага. Пасля смерці Яна Кішкі Намыслоўкі пераяджае ў Наваградак, дзе знаёміцца з Сымонам Будным.


У пачатку 1600-х гадоў Станіслаў Кішка будуе ў мястэчку каменны Касцёл св. Пятра і Паўла, а яго сын Мікалай у 1630-я гады перадае землі вакол касцёла бернардзінцам для будаўніцтва тут кляштара. Падчас рамонту касцёла ў 1987 годзе гісторыкі звярнулі ўвагу, што розныя часткі касцёла зроблены ў розных стылях, што прывяло да высновы аб неаднаразовых перабудоўваннях яго за гісторыю. Але нягледзячы на гэта, зараз мы маем цудоўнейшы архітэктурны помнік нашай краіны.


Побач з касцёлам знаходзіцца помнік Езусу, які шмат хто спрабуе параўнаць то з Хрыстом у Рыа-дэ-Жанэйра, то з Лісабонскім помнікам.


Мячэць.
Мячэць з’явілася ў 1884 годзе, а дагэтуль іўеўскія мусульмане маліліся па гумнах. Фундавала будаўніцтва мячэці Эльвіра Замойская, якая на той час валодала Іўем.


У 1922 годзе на грошы татараў-эмігрантаў з ЗША былі дабудаваны мінарэт і галерэя. А абыйшлася гэта дабудова ў 500 даляраў. Як вам кошты :-). У 1920-я гады ў горадзе адбыўся вялікі пажар, які знішчыў шматлікія драўляныя будынкі, але мячэць полымя не закранула. Пасля вайны тут адбыўся рамонт, і ў будынку размецілі спартыўную залю.


Сінагога.
Каменны будынак сінагогі з’явіўся ў горадзе ў канцы ХІХ стагоддзя і быў адным з шасці сінагог горада.


Мае традыцыйны для таго часу выгляд з элементамі барока.



Нажаль пасля Другой сусветнай вайны габрэйскага насельніцтва ў горадзе не засталося зусім.

А калісьці ўвесь гэты квартал дамоў належыў габрэям.


Царква.
Царква св.Гаўрыіла Беластокскага з’явілася ў горадзе ў 1995 годзе, пераробленая са звычайнага дома.


Таму падабрацца да яе не вельмі зручна для фатаграфавання, бо знаходзіцца яна сярод жылых пабудоў.


У 2012 годзе у горадзе ўсталяваны помнік у гонар сяброўства і яднання чатырох рэлігій. Кожная з прадстаўленых рэлігій – каталіцтва, праваслаўе, мусульманства і іўдаізм асвяцілі свае стэлы падчас адкрыцця.








Пасля адкрыцця помніка каталіцкая і праваслаўныя стэлы былі крыху зменены, не паспявалі да адкрыцця адліць свае часткі.

Каталіцкая стэла на момант адкрыцця фота artem_ablozhei


Праваслаўная стэла на момант адкрыцця фота artem_ablozhei

На сёння ў горадзе налічваецца 18 рэлігійных абшчын – 9 каталіцкіх, 7 праваслаўных, і па адной ў евангелістаў і мусульман.

На цэнтральнай плошчы горада можна знайсці таксама помнік афганцам.




І помнік загінулым у Другой сусветнай вайне.




Дарэчы герб Іўя зараз даволі цікавы. На белым фоне жанчына ў чырвоным сярэднявечным заможным адзенні з кнігай на каленях. У апісанні герба кажацца, што гэта абагульняючы вобраз вядомых радоў Беларусі, якія валодалі гэтымі мясцінамі. Раскрытая кніга – даніна памяці жыхароў месца, некалі вялікага асветніцткага цэнтра Беларусі. Які быў герб раней, знайсці нідзе не магу. Так што, хто ведае - пішыце.


Іўе, гэта ўтульнае месца на беларускай зямле. Месца, дзе дыхае гісторыі, дзе амаль кожны дом можа распавесці пра лёс сваіх гаспадароў. Месца прыемна пакрочыць і адпачыць.
Tags: Іўеўскі раён, Агінскі, Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Гарадзенская вобласць, Жыжэмскі, Забярэзінскі, Замойскі, Кішта, Сапега, Слушка, Тызенгаўз, Юшка
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 19 comments

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…