?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

ГРОДНА. Заапарк

Зладзіўшы на першыя травеньскія вялікія выходныя шыкоўную вандроўку па Гарадзеншчыне, мы з дзецьмі вядома не абмінулі і першы ў Беларусі заапарк.

Напрацягу ХІХ стагоддзяў на тэрыторыі Беларусі ў шляхецкіх маёнтках паступова пачынаюць з’яўляцца міні-заасады. Там можна было знайсці казуль, ваўкоў, дзікоў ды аленяў, час ад часу сустракаліся і дзівосы ў выглядзе паўлінаў. Але ўпершыню метанакіравана заапарк з’явіўся на тэрыторыі Беларусі менавіта ў Гродна, у 1927 годзе (тэрыторыя на той час знаходзілася пад Польшчай).


Спачатку, батанічны сад быў створаны для навуковых мэт Янам Каханоўскім, выкладчыкам біалогіі мужчынскай гімназіі імя Адама Міцкевіча, у 1925 годзе ў гарадскім парку (зараз парк імя Жэлібера). У 1927 годзе пры батанічным садзе з’явіўся і заалагічны закуток, у якім налічвалася 17 відаў жывёл. Першым жыхаром заасада лічыцца чорны бабёр, якога знайшлі параненым у наваколлі. За тры гады дзейнасці заасада, ён папаўняўся ў асноўным жывёлінамі мясцовай фаўны – дзікамі, ваўкамі, лісамі, зайцамі, качкамі, харкамі ды совамі, з экзотыкі можна было пабачыць толькі паўднёваафрыканскую чарапаху. Сад паступова пачалі наведваць не толькі гімназісты, але і навучэнцы іншых устаноў горада. Калекцыі папаўняліся і месца станавілася ў парку ўсё менш і менш. Таму Ян Каханоўскі дамогся ад гарадской улады пераносу заапарка ў іншае месца. На вуліцы Станіслаўскага, на закінутым велатрэке, адбыўся рамонт і ў 1930 годзе заасад пераяхаў на сталае месца, якое займае і зараз. З 1935 года з-за матэрыяльных цяжкасцяў за ўваход у заапарк пачалі з наведвальнікаў браць грошы.


З далучэннем Заходняй Беларусі да БССР, заапарк нацыяналізіравалі, а праз год НКВД арыштавала Яна Каханоўскага за падазронасць у антысавейцкай дзейнасці.


Другая сусветная вайна нанесла вялізарную шкоду заапарку. Адныя жывёлы былі забіты, а іншыя вывезены ў заапарк Кёнексберга. Калі перад Другой сусветнай вайной парк налічваў 400 асобін жывёл, то на момант вызвалення ў парку не засталося ніводнага.

У гады вайны загінуў і заснавальнік гарадзенскага заапарка – Ян Каханоўскі. Пасля забойства ў горадзе нямецкага доктара, гестапа арыштавала 100 прадстаўнікоў інтэлегенцыі, з якіх вырашыла забіць толькі 25. У спіс 25 патрапіў сябра Яна Каханоўскага – Юзэф Вявюрскі, бацька шасці дзяцей. Ян заступіўся за сябра і прапанаваў замяніць яго сабой. У ліпені 1942 года 48-гадовы Кахатоўскі быў растраляны разам з 24 гарадзенцамі.


Пасля вызвалення, пачаліся і аднаўленчыя працы на тэрыторыі заапарка. Калі першая калекцыя заапарка пачыналася з чорнага бабра, то аднаўляўся заапарк з двух аслоў, якіх прымусілі перадаць заапарку мясцовы трэст. Калекцыя аднаўлялася за кошт падарункаў заапаркаў іншых савецкіх рэспублік, таксама паступалі жывёлы з Налібоцкай і Белавежскай пушч. За чатыры гады збіральніцтва заапарк здолеў аднавіць колькасць жывёл толькі на палову. У савецкія часы ідзе актыўнае папаўненне заапарка, яе пік прыпадае на 1980-я гады, калі налічвалася каля 400 відаў жывёл. На дадзены перыяд у заапарку можна пабачыць 17 відаў жывёл якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Наступная капітальная рэканструкцыя заапарка адбылася ў 2012 годзе, калі былі заменены ўсе вальеры і будынкі.


Заапарк пакідае вельмі добрае і пазітыўнае ўражанне, хаця пасля рэканструкцыі згубілася нейкая ўтульнасць і ён стаў больш каменным, ды ўрбанізаваным. Але дзеці вядома і ад такога заапарка будуць у захапленні.


Ніколі не задумвалася, але як напісана на сайце Гарадзенскага заапарка, за год жывотныя заапарка з’ядаюць: бульбы – 2,5 т, капусты – 1 т, яблык – 2 т, цыбулі – 500 кг, мяса – 2 т, рыбы – 4 т, крупаў – 15 т, яек – 24 000 шт, павідла – 230 кг, печыва – 180 кг, малака – 5 000 л, гарбаты – 5 кг, агрэхаў – 330 кг. Аднойчы ў стрыечнага брата на лецішчы быў вялікі ўраджай кабачкоў ды гарбузоў і яны перадалі каля 500 кг гародніны жывёлам Гарадзенскага заапарка.


P.S. І мы ўсё ж такі, пасля 15 хвілін назірання, дачакаліся калі паўлін расправіў свой прыгожы хвост. :-).

Comments

( 18 comments — Leave a comment )
tam_erm
Jun. 4th, 2014 05:34 pm (UTC)
З колькасцю мяса ды рыбы- перагіб, можа, яны траваядных ды птушак пасадзілі на "крэмлёўскую дыету"? :)
azarkinm
Jun. 4th, 2014 05:35 pm (UTC)
ну там тры ільва ў адной клетцы, ды грыфіны таксама мяса жруць. Ды і іншай жыўнасці хапае мясаяднай.
tam_erm
Jun. 4th, 2014 05:38 pm (UTC)
І пяццю кг гарбаты запіваюць:)
azarkinm
Jun. 4th, 2014 05:41 pm (UTC)
Пра гарбату таксама пасмяялася.
nata_tara
Jun. 4th, 2014 06:04 pm (UTC)
Спасибо за рассказ.
Когда-то давно в детстве удалось побывать в гродненском зоопарке, и потом ещё долго-долго книжка о нем хранилась...
azarkinm
Jun. 5th, 2014 05:30 am (UTC)
Я была ў заапарку ў 1998. Змены грунтоўныя пасля гэтага. Але сам заапарк уражвае ў першую чаргу разнастайнасцю жывёлін.
kufarrr
Jun. 4th, 2014 08:05 pm (UTC)
А вось мне не даводзілася бываць ў Гродзенскім заапарку, дык я чакаю, калі ўжо Франак стане больш менш разумець, каб з ім туды з'ездзіць, ці хаця б у Чыжоўку для пачатку.
azarkinm
Jun. 5th, 2014 05:32 am (UTC)
Варта для пачатку ў Чыжоўку, каб было з чым параўноўваць. Але і зараз у Чыжоўцы робяць новыя вальеры, рамонт, таму крыху набліжаюцца. Але па колькасці жывёл вядома яны не даганяюць. У Гродна аднога сямейства фазанавых відаў 10 можна пабачыць. А мы праз тыдзень пасля Гродна патрапілі ў Магілёўскі заасад. І былі вельмі ўражаны таксама. Аб гэтым буду пісаць наступны пост.
svetatarnikova
Jun. 5th, 2014 06:40 am (UTC)
Таксама некалi была, даўно. Ен такi парк-заапарк, добра арганiзавана тэрыторыя.
Яшчэ памятаю, тэрарыум уразiў.
azarkinm
Jun. 5th, 2014 06:43 am (UTC)
Ён усё ж такі нагадвае заапарк ва ўсім праяўленні савецкуса. Відавочна, што зараз жывёл стала болей і ім месца не хапае. Будзе яшчэ расповяд пра Магілёўскі заасад, дык там і жывёл меней, але ў аленя не загон, а магчымасць падымацца і перасоўвацца з гары на гару паміж дрэвамі. Вось магілёўскі заасад гэта прыклад для мяне, як павінна быць арганізавана жыццё жывёл.
incopolis
Jun. 5th, 2014 09:33 am (UTC)
А у меня есть фотка со слоном!
azarkinm
Jun. 5th, 2014 09:51 am (UTC)
А ў мяне таксама з 1998 года. :-) яшчэ на стужкавы фатаапарат здымала.
incopolis
Jun. 5th, 2014 09:57 am (UTC)
И у меня примерно 1998-1999 годов.
asnoru
Jun. 5th, 2014 02:22 pm (UTC)
Добры пост.:) Нядаўна ў заапарку адбыўся выпадак - леў пакусаў жанчыну. Вось такія жахі.
Заапарк рэканструявалі доўга і ён перастаў асабліва нагадваць той, што быў у савецкі час, у 80 - 90-е. А яшчэ раней у гэтым раёне праходзіла гарадская "Алея кахання". :)

У некалькіх хвілінах ходу ад заапарка, на сучаснай вулiцы Ціміразева, знаходзіцца каралеўская сядзіба 18-га стагоддзя - Станіславова. Вось мой пост пра яе.
http://asnoru.livejournal.com/6089.html
azarkinm
Jun. 5th, 2014 06:03 pm (UTC)
Пра алею кахання не ведала, а ў 90-х гадах была ў заапарку. Адрозніваецца грунтоўна ад савецкага перыяда. А вы самі з Гародні?
asnoru
Jun. 5th, 2014 06:25 pm (UTC)
Так, з Гароднi. Гэта мой родны горад.
krotinizm
Jun. 6th, 2014 12:48 pm (UTC)
В детстве мне хотелось - вот бы жить в городе, где есть зоопарк. Но тогда в Минске не было зоопарка.
Однажды в Гродно (это было в 2002 году) мы видели слона. Вроде бы это был единственный слон в РБ. Небольших размеров. И он был совсем больной. Стоять уже сам не мог, только опираясь на брусья железные. Весь красный, кожа у него повредилась. На спине сидела ворона и клевала его. Наверно было больно, а может и не чувствовал уже. Такая жалость была к нему тогда. Потом он вскоре умер.
А теперь интересно, есть ли где-нибудь слоны в РБ? Наверно нет ни одного.
azarkinm
Jun. 6th, 2014 01:01 pm (UTC)
У 1990-я бачыла слана нармалёвага яшчэ, ён быў ужо стары, але прынамсі такіх жахаў не назіралася з ім як вы распавядаеце. Увогуле наколькі ведаю ён пачэсны слон - служыў у войску Вьетнама, а па выхадзе на пенсію яго адправілі забаўляць беларускіх дзяцей. :-)
( 18 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com