?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Вёска Капцёўка Гарадзенскага раёна прыцягвае турыстаў цудоўным касцёлам і прыгожым дэндрапаркам, якія на тэрыторыі Беларусі становяцца візітнымі карткамі каталікоў.


Касцёл Унебаўзяцця найсвяцейшай Панны Марыі пабудаваным ў міжваенны час 1936-1939 гадах намаганнямі ксяндза Яна Храбашча.




Пасля Другой сусветнай вайны яшчэ новы касцёл зачынылі, а праз некаторы час вырашылі выкарыстоўваць яго як зернясховішча і млын.


Толькі ў 1991 годзе пасля звароту да Гарбачова вернікі здолелі вярнуць будынак, які разбураўся.




Пакуль працавалі будаўнікі і рэстаўратары службы праходзілі ў каплічцы пабудаванай у 1990-я гады для гэтай мэты.






Свае дзверы касцёл адчыніў у 2000-м годзе.




Ад брамы да касцёла вядуць прыступкі, паабапал якіх стаяць напаміны гісторыі Іесуса пасля распяцця ў малюнках.




А каля самаго сцен касцёла, злевага боку, зроблена экспазіцыя з выбітымі малюнкамі на камне з жыцця Іесуса Хрыста да распяцця.






Справага боку размясціўся сваеасаблівы ланцужок памяці.


Усе камяні былі прывезены да касцёла па ініцыятыве ксяндза Лешака Дамагалы ці прыхажанамі касцёла, ці ім самім з старых могілак, якія раней адносіліся да прыхода.




Стаяць ланцугі надмагільных пліт, на якіх бачны толькі гады смерці і ўнізе крапатлівымі прыхажанамі выбіты назвы мясцін адкуль прывезены камяні. Самы стары помнік датуецца 1816 годам.




У касцёле на сцяне можна пабачыць і вось такую мапу парафій капцёльскага храма.




А таксама на сцяне касцёла размешчана шыльда ў гонар беларускага асветніка, матэматыка, астранома Марцiна Пачобут-Адлянiцкага (1728—1810), які нарадзiўся ў вёсцы Саломенка (адносіцца да гэтай парафіі).


У вёсцы ёсць таксама і праваслаўны прыход з царквой Успення пабудаванай у 1867 годзе па тыпавому праекту Мураўёва. Такіх будынкаў праваслаўных храмаў на Беларусі шмат і мы вырашылі гэтым разам не пад’яджаць да яго.


Comments

( 10 comments — Leave a comment )
krotinizm
Jun. 10th, 2014 09:31 am (UTC)
Вот интересно, что во многих местах деревенских закрытые храмы использовались как зернохранилища, элеваторы - вот и млын здесь у Капцёуцы. Символично это. Люди каким-то образом, возможно подсознательно даже, стремились поместить в святые места если не самих себя, то свою основу, суть жизни - зерно, питание, хлеб. Сохранить сакральную связь между собой и богом - вопреки всему безумию вокруг.
azarkinm
Jun. 10th, 2014 11:50 am (UTC)
Гэта самае лёгкае, што маглі зрабіць са святынямі, досыць часта аддавалі пад спортзал, ці клуб, ці ўвогуле дом рабілі.
dima67574
Jun. 10th, 2014 03:45 pm (UTC)
Ещё очень часто книгохранилище, архив.
azarkinm
Jun. 10th, 2014 06:19 pm (UTC)
Думаю, што калі выбіраць паміж кнігасховішчам і клубам, то выбар відавочна ў бок кнігасховішча.
tam_erm
Jun. 10th, 2014 10:57 am (UTC)
ў каплічцы падубаванай у 1990-я гады
Яна ж мураваная:)
azarkinm
Jun. 10th, 2014 11:46 am (UTC)
хахах. Не адразу зразумела, што вы на матэрыял намякаеце. Палезла яшчэ раз правяраць калі з'явілася капліца.
bloxer1
Jun. 10th, 2014 03:22 pm (UTC)
Выдатная вандроука ! Дзякуй !
azarkinm
Jun. 10th, 2014 06:10 pm (UTC)
Калі ласка.
asnoru
Jun. 10th, 2014 05:29 pm (UTC)
Храм вельмi удана размешчаны: яго відаць здалёк, і калі пад'язджаеш ўжо за некалькi кіламетраў ён пачынае ўздымацца на гарызонце. Бачу, што прылеглую тэрыторыю ўладкавалі яшчэ лепш, чым раней. :)
azarkinm
Jun. 10th, 2014 06:10 pm (UTC)
Так. Касцёл бачылі калі пад'яджалі да вёскі.
( 10 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com