?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

МАГІЛЁЎ. Заасад

Заасад у Магілёве быў створаны на базе Магілёўскага дзяржаўнага прафісійнага агралесатэхнічнага каледжа ў 2004 годзе, хаця афіцыйна лічыцца, што адчынены дзверы сада былі ў 2005 годзе. Гэта, відаць, адзін з самых вялікіх заасадаў Беларусі, бо займае ён плошчу 124 гектара. Тут праходзяць падрыхтоўку кадры для лясных і паляўнічых гаспадарак не толькі вобласці, але і ўсёй Беларусі.


Так як гэта быў другі заапарк за два тыдні, то параўноўваць у нас было з чым.


У Магілёўскім заасадзе, вядома, няма такой колькасці жывёл як у Гродна (прадстаўнікоў адных фазанавых у Гродна каля 10 відаў).


Але магілёўскі заасад падкупае сваёй утульнасцю, шырокімі вальерамі для аленяў, ласёў, дзікоў.


Тут жывёлы бегаюць па гарыстай мясцовасці, засажанай дрэвамі, і ты не адчуваеш іх нейкай безвыходнасці. На дадзены момант жыхароў магілёўскага заасада больш за 200. У асноўным гэта прадстаўнікі беларускай флоры, якіх прывозяць ці з іншых беларускіх пітомнікаў, ці ад прыватных асоб.

А ну, знайдзіце там аленя.

Таксама з’явіліся, як у Гродна, і такія шыльдачкі са спонсарамі той ці іншай жывёлы.


З 2008 года ў заасадзе пачаў курсіраваць цягнічок. У яго ўсяго толькі два вагоны і едзе ён з хуткасцю 10 км у гадзіну.




За 2 км вандроўкі, якая зойме каля 20 хвілін вы пабачыце статкі аленяў і зуброў, казуль і ланяў.


А што можа быць лепшае для малодшага пакалення, чым пабачыць шмат Бэмбі ў адным месцы.


І паверце, на выхадзе з перона і ў дарослых, і ў дзяцей будзе шмат пазітыўных эмоцый, якія пакідае пасля сябе гэта вандроўка.

Самае высокае месца дзе праяджае цягнік. Вышыня каньёна дасягае памера шасціпавярховага дома.

Задумкі ў арганізатараў заасада вялікія. Тут плануецца пракладка веламаршрута, пешага ды коннага.



Плануюць аднавіць сядзібу Піпенберга, пабудаваную тут у канцы XVIII-XIX стст, якая належыла генерал-губернатару Пятру Пассеку. Калісьці вакол сядзібы быў разбіты прыгожы пейзажны парк з шматлікімі сцежкамі, статуямі і альтанкамі. Пасля Пасекі сядзіба належыла Янчыну, які ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя дорыць сядзібу расійскай арміі, якая арганізуе тут штаб-кватэру. У канцы ХІХ стагоддзя ў калідорах сядзібы былі ўжо чутны крокі не афіцэрскіх сапог, а смех бедных дзяўчат з жаночага пансіёна, якому належыла сядзіба. У 1917 годзе будынак быў зруйнаваны і зараз можна пабачыць толькі рэшткі падмурка. Таксама ў парку можна знайсці рэшткі амфітэатра.


У планах заасада адчыніць музей рыб з 58 акварыумамі, у музеі будзе таксама адчынена вялікая экспазіцыя паляўнічай зброі і паляўнічых трафеяў з прыватных калекцый. Павінна з’явіцца для магілёўскіх дзяцей і хатка Дзеда Мароза ў заапарку. Таксама запланаваны запуск па Дняпры прагулачнага кацера з маршрутам Магілёў-Буйнічы-Баркалабава-Александрыя, ёсць верагоднасць, што адчынецца прыстань ужо у гэтым годзе, бо будаўнічыя працы на ёй ужо вядуцца.

Мы наведваліся ў заасад 9 мая, а з навін даведаліся, што з 1 чэрвеня ад галоўнага ўвахода заасада і да Дняпра ходзіць дыліжанс на 20 месцаў.


P.S. Байкі заасада. У заасадзе жыве страўс па мянушцы “Падабцаснік”. Страўсы жывуць так, што могуць мець тры-чатыры жонкі, але пакуль адзіная “жонка” магілёўскага стаўса не дапускае да “мужа” іншых самак. Пры першай жа магчымасці супружаскай нявернасці “мужа” яна пачынае заклёвываць і выганяць суперніцу. :-)

Comments

( 2 comments — Leave a comment )
1_koshka
Jun. 11th, 2014 06:14 am (UTC)
Здорово! Эх, а я и не знала, что в Могилеве есть зооосад, были ж вот не так давно там, а не знали про зоосад, и не сходили. А как вообще его найти, не подскажете?
azarkinm
Jun. 11th, 2014 07:09 am (UTC)
Ён знаходзіцца насупраць Буйніцкага поля.
( 2 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Page Summary

Powered by LiveJournal.com