AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

МУРАВАНКА (Гарадзенская вобласць)

Вёска Мураванка атрымала сваю назву ад мураванай царквы, пабудаванай тут у пачатку ХVI ст. Цікава, што дакладнай даты пабудовы няма ў гісторыкаў, ёсць толькі дакументы, якія дазваляюць казаць, што царква была пабудавана паміж 1516-1542 гадамі.


Гісторыя бадаўніцтва напрамую звязана з фальваркам Малае Мажэйкава, аб якой я распавядала тут http://azarkinm.livejournal.com/148607.html .

Сядзіба ў Малым Мажэйкава

Спачатку тэрыторыя, на якой зараз месціцца царква, належыла Гагіну, які валодаў Мажэйкаўскім дваром і навакольнымі землямі, але за ўдзел у паўстанні Глінскіх быў пазбаўлены надзелаў. Новым уладаром у 1508 годзе становіцца кіеўскі баярын Тышкевіч, але і ён уладарыў тут нядоўга, праз паўгады землі ў яго былі канфіскаваны. Трэцці раз за год Мажэйкаўскі двор мяняе ўладара. Князь Васіль Палубенскі, трэцці ўладар Мажэйкава, праз год быў заўважаны ў незразумелых стасунках са здраднікамі Глінскімі і пакараны годам турмы. Пакуль князь сядзеў, яго землі падзялілі. Ад Мажэйкава ў 1511 годзе быў адрэзаны значны кавалак і перададзены Шымке Мацковічу. З’явіўся фальварак Малае Мажайкава, які належыў Шымке, а Вялікае Мажэйкава засталося за Васілём Палубенскім.


Дык вось менавіта Шымка вырашыў на месцы драўлянай капліцы Вітаўта (па паданні ён тут хаваўся, калі збёг з Крэўскай турмы ад Ягайлы) пабудаваць мураваны храм.

У 1541 годзе пасля смерці, Шымку, як галоўнага фундатара царквы, пахавалі ў скляпеннях храма.


Царква ў Мураванцы належыла ўладарам двара Малае Мажэйкава і перадавалася разам з усімі землямі ў спадчыну. Нарушэвічы, Гутэн-Чапскія, Хадкевічы і Кастравіцкія валодалі Малым Мажэйкавым да ХІХ стагоддзя.


Грунтоўныя пашкоджанні сценам былі нанесены у ХУІІ ст падчас вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай. Пасля кожнай вайны царква аднаўлялася, а з аднаўленнем прыносіліся і новыя аздабленні будынка.


Калі вы паходзіце вакол царквы, то адчуеце ўсю веліч шматгадовай гісторыі. Вы толькі ўявіце, што калісьці тут хаваліся ад захопнікаў людзі, з абразур глядзела зброя, і раздаваліся гукі стрэлаў, а на званніцы знаходзіўся дазорны. У царкве над уваходам гісторыкі ад вапны адкрылі старажытную кладку, якая не перастае ўражваць. Маглі ж пабудаваць проста звычайную прамую сцяну, але вырашылі аздобіць яе вось такім уваходам.


Да ХІХ стагоддзя ў сценах існавалі патаемныя хады для хуткага перамяшчэння па абарончаму будынку.

У 1782 г. памёр граф Ян-Мікалай Хадкевіч, уладар навакольных земляў, пасля праз кароткі час – у 1784 годзе - яго старэйшы сын Вацлаў. Гэтыя дзве смерці моцна пахіснулі фінансавы стан Хадкевічаў, і ўдава прымае рашэнне аб продажы фальварка Малае Мажэйкава з навакольнымі вёскамі.
Мураванка становіцца ўласнасцю будучага актыўнага ўдзельніка паўстання 1794 года Казіміра Кастравіцкага (…–1826).


Пры Кастравіцкім адбываецца капітальны рамонт храма. Ёсць паданне, што святар царквы знайшоў у труне першага фундатара Мураванкі Шымкі Мацковіча шмат залатых грошай (узнікае пытанне – чаму ён палез у труну да Шымкі). Калі Кастравіцкі даведаўся пра скарб, то катаваннямі выцягнуў ад служкі, дзе знаходзяцца грошы. На гэтыя залатыя манеты і была праведзена рэстаўрацыя храма. У царкве у скляпеннях зараз знаходзяцца дзве мармуровыя пліты, пастаўленыя Казімірам. Адна – над магілай Шымкі, а іншая – над магілай самога Казіміра Кастравіцкага. Усе дакументы па гісторыі Мураванкі знаходзіліся ў сядзібе Казіміра Кастравіцкага, але архіў загінуў падчас пажара XVIII ст.


Католікі і ўніяты валодалі будынкам храма напрацягу ўсяго яго існавання. У 1864 годзе пасля паўстання Каліноўскага мураванка была перададзена праваслаўным. З гэтага года тут дзейнічала таксама і царкоўна-прыхадская школа.

У 1871-72 гадах праваслаўная царква робіць рамонт храма і знаходзіць у скляпеннях людскія рэшткі і надмагільныя пліты, на адной з якіх выбіта дата – 1469 г. А гэта яшчэ раз пацвярджае, што храм быў пабудаваны на месцы раней існуючага храма.


Пасля падзелу беларускіх зямель Мураванка апынулася пад Польшчай і да 1939 года належыла католікам. Пасля Другой сусветнай вайны будынак быў перададзены калгасу пад зернесховішча, пакуль у 1989 годзе не вярнулі вернікам.

На дадзены момант гэта царква Нараджэння Багародзіцы, пры якой дзейнічае нядзельная школа. Але прыхажан тут мала, і асноўны прыбытак царква мае ад ахвяраванняў турыстаў.
Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Гагін, Гарадзенская вобласць, Кастравіцкі, Мацковіч, Нарушэвіч, Палубенскі, Тышкевіч, Хадкевіч, Чапскі, Шчучынскі раён, Шымка
Subscribe

  • «Брандашмыг»

    Вы глядзелі серыял «Чорнае люстэрка»? Той якія створаны брытанцамі, дзе ў кожнай серыі свой сюжэт і розны склад актораў. Той дзе высмейваюцца…

  • Кіно і закачка

    Спадарства, адкуль вы качаеце фільмы з Нэта? Шукала некаторыя еўрапейскія фільмы апошніх гадоў, але на торанце.ру не знайшла. Можа падкажыце яшчэ…

  • "Рыжик в Зазеркалье"

    Няўжо беларусы знялі якасны фільм... хаця раней наша кінематаграфічная школа была вельмі моцнай менавіта сяброд дзіцячых фільмаў.…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 10 comments

  • «Брандашмыг»

    Вы глядзелі серыял «Чорнае люстэрка»? Той якія створаны брытанцамі, дзе ў кожнай серыі свой сюжэт і розны склад актораў. Той дзе высмейваюцца…

  • Кіно і закачка

    Спадарства, адкуль вы качаеце фільмы з Нэта? Шукала некаторыя еўрапейскія фільмы апошніх гадоў, але на торанце.ру не знайшла. Можа падкажыце яшчэ…

  • "Рыжик в Зазеркалье"

    Няўжо беларусы знялі якасны фільм... хаця раней наша кінематаграфічная школа была вельмі моцнай менавіта сяброд дзіцячых фільмаў.…