AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

РАЖАНКА (Гарадзенская вобласць)

Мястэчка Ражанка (націск на другі склад), Шчучынскага раёна сваю гісторыю пачало ў ХVI ст. Першапачаткова належыла Сапегам, а пасля амаль на 400 год перайшло ва ўласнасць Пацаў. Дакладная дата з’яўлення мураванага касцёла ў мястэчку невядома, хаця паўсюль можна знайсці дату 1674 год. Справа ў тым, што ў 1512 годзе Сафія Пац у тэстаменце настойліва рэкамендавала сыну Мікалаю ў Ражанке замест драўлянага касцёла пабудаваць каменны. А ў справаздачах каталіцкага інспектара Віленскай епархіі за 1674–77 гады ўжо ўзгадваецца каменны касцёл. Таму і прынята лічыць датай з’яўлення цудоўнага касцёла 1674 год.


Так як уладар Ражанкі, Мікалай Пац быў пратэстантам, то і храм будаваўся адпаведнай веры – кальвініскі. Пасля вяртання Пацаў у каталіцызм і святыня таксама змяніла канфесію.


За некалькі стагоддзяў Пацы парадніліся з Халецкімі, Чартарыскімі, Тызенгаўзам, Сапегамі, Радзівіламі ды Агінскімі, за гэты перыяд пашыраліся і іх уладанні. З пашырэннямі ўладанняў узмацнялася і палітычная моц Пацаў. У ВКЛ за палітычны ўплыў з імі маглі паспрачацца хіба толькі Радзівілы. А ў канцы ХVII стагоддзя ўвогуле сканцэнтравалі ў сваіх руках значную колькасць вярхоўных пасад, чаго не было ніколі за гісторыю краіны.


Пры Юзафе Пацы (1736–1797) ў Ражанцы была пабудавана сядзіба спраектаваная Карлам Спампані. Вакол сядзібы быў разбіты прыгожы англійскі парк з каменнай аранжэрэяй і найпрыгожым ружавым садам. З гаспадарчых пабудоў Пацаў да нашага часу захаваліся толькі стайня. Кажуць, што Юзаф вельмі любіў пародзістых каней і трымаў самыя чыстыя стайні ў свеце. Падлога там была заслана дыванамі, а на сценах віселі люстэркі.


Юзаф Пац быў бяздзетны і ўсю маёмасць пакінуў пляменніку – Міхаілу Людвіку Пацу (1780–1835), сыну Міхаіла Яна Паца (1730-1787) і Людвікі Тызенгаўз.


Людвіг Пац у сем год пасля смерці бацькі стаў адным з самых багатых уладароў на былых прасторах ВКЛ, а пасля атрымання спадчыны ад Юзафа Паца, увогуле сканцэнтраваў у сваіх руках вялікія, амаль бязмежныя багацці. Вандруючы па Еўропе, шмат рэчаў прывозіў на радзіму, у тым ліку сабраў вялікую калекцыю карцін, якія месціліся ў шматлікіх палацаў і калекцыю парцэляну, размешчаную ў сядзібе Ражанка. Але з вандровак прывозіў не толькі карціны для палацаў, але і тэхніку для заводаў і для апрацоўкі зямлі, новыя садовыя культуры ды саджанцы. Ён любіў вандраваць і адпаведна паўсюль меў палацы абстаўленыя з раскошай і багацем. Любоў Людвіга да палацаў прывяла да таго, што з’явіўся выраз – “Дзе Пац, там і палац”. Палацы Вільні, Варшавы, Гародні, Ёзна, Мазуры былі куды больш багатымі і прыгожымі чым ражанская сядзіба, але менавіта ў Ражанцы Людвіг пасяліўся, калі выйшаў у адстаўку.


У гэты ж час была праведзена і рэстаўрацыя амаль занядбанага касцёла Ражанкі. Дзякуючы італьянскаму архітэктару Генрыху Марконі храм атрымаў неагатычны выгляд, які мы бачым зараз. На франтоне касцёла быў размешчаны герб Паца – дзве белыя лілеі злучаныя залатым пярсцёнкам на чырвоным шчыце.


Людвіг Пац быў не згодны з падзелам краіны і выйсці бачыў толькі ў змаганні. У 1812 годзе падтрымаў французаў, а ў 1831 годзе 50-гадовы Пац падтрымаў паўстанне і стаў галоўнакамандуючым войска. Калі першы выступ супраць імператарскай улады даравлі Пацу, то другі – не. Пасля падаўлення ўся маёмасць Людвіга была канфіскавана. Такога яшчэ не было ніколі, каб адным подпісам пяра магутны род былой ВКЛ быў пазбаўлены ўсіх сваіх земляў. Ліцвінская шляхта знаходзілася ў шоку. Людвіг хаваючыся ў павозцы з угнаеннямі збёг ад арышту і схаваўся ў Турцыі, дзе праз 4 гады ў 1835 годзе памёр. Адзіная дачка Людвіга, названая ў гонар бацькі, Людвіка Пац (1819–…) пабралася шлюбам з Ксаверыям Сапегам. Пасля смерці бацькі ёй не дасталося нічога. Бо ўсе землі сталі ўласнасцю Расійскай імперыі.

Малюнак Н.Орда

Пры Людвіге з’явілася і капліца ў вёсцы. Кажуць, яна была пастаўлена ў гонар палеглыў сяброў 1812 года, але дастаяла да нашых часоў дзякуючы таму, што ніхто не мог сказаць для чаго была пастаўлена.

фота з globus.tut.by

Пасля правядзення мяжы аседласці для габрэяў у Ражанцы з’явілася іх вялікая абшчына. Была пабудавана сінагога, якая пасля Другой сусветнай вайны прыстасавана пад клуб, а ў 1990-я перароблена пад праваслаўную царкву.

фота з globus.tut.by

Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Гарадзенская вобласць, Пац, Сапега, Шчучынскі раён
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 8 comments