AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

ДЗІКУШКІ (Гарадзенская вобласць)

Упершыню мястэчка Дзікушкі, Лідскага раёна ўзгадваецца ў 1506 годзе з нагоды несанкцыянаванага карыстання маёнткам Біікушкі (так тады называліся Дзікушкі) Міхалам Гагіным. Праз два гады за ўдзел у паўстанні Глінскага Мажэйкаўскі і Біікушны двары ў Гагіна былі канфіскаваны і перададзены кіеўскаму баярыну Льву Тышкевічу. Праз поўгады Мажэйкаўскі двор (аб ім можна пачытаць тут http://azarkinm.livejournal.com/148607.html) быў перададзена Васілю Палубенскаму, а Біікушкі засталіся за Львом Тышкевічам (1478-1515).


Пасля смерці Льва маёнтак пераходзіць да сына Івана Тышкевіча (1506 -1566) жанатага на Марыне Мялешка (1510-1598), які ў шлюбе меў двух сыноў і сем дачок. З гісторыі вядома, што Марына Мялешка была пахавана каля старой Дзікушскай драўлянай царквы, а з будаўніцтвам у 1840 годзе каменнага будынка надмагільная мармуровая пліта памерам 2 метра з жыццёпісам пра Марыну была занесена ўнутар. Маёнтак па тэстаменту пераходзіць спачатку да сына Фёдара Скімун-Тышкевіча (1538–1618), які з’яўляўся паслом да цара Івана IV Жахлівага і чаканіў свае манеты з радавым гербом, а пасля да Януша (1580–1642), які ўдзельнічаў польска-швецкай вайне 1600-1629, біўся з туркамі пад Хоцінскам у 1621 і з’яўляўся аўтарам дзённіка па мірным перамовам са шведамі ў 1625 годзе.


У шлюбе з Барбарай Нарушэвіч ў Януша нарадзілася адна дачку Кацярыну Тышкевіч (1610–1648). Кацярына за сваё па нашым меркам кароткае жыццё (пражыла 38 год), паспела тры разы выйсці замуж – за Яна Ракаўскага, Януша Вішнявецкага і Аляксандра Радзівіла. З апошнім мужам развялася, бо ён прэтэндаваў на спадчыну, якую яна атрымала ад свайго бацькі і другога мужа. А пасля развода пакінула ўсе землі ды маёнткі сыну Дзмітрыю Вішнявецкаму (1631-1682) будучаму вялікаму гетману кароннаму і кракаўскаму кашталяну.

У XVII ст. пісар літоўскі і падканцлер Крыштоф Нарушэвіч (…–1668) выкупае Дзікушкі ў Кацярыны Тышкевіч і аб’ядноўвае яго з дваром Мажэйкаўскім, які з пасагам дачкі пасля пераходзіць да роду Хадкевічаў.


Унук Крыштофа Нарушэвіча – Ян Мікалай Хадкевіч (1738 – 1781) сканцэнтраваў у сваіх руках вялікія надзелы на Лідчыне, валодаў дварамі Вялікае Мажэйкава, фальваркамі Дзікушкі, Лебедка, Марцінішкі, Малае Мажэйкава і навакольнымі вёскамі. Але пасля яго смерці, ўдава Марыя-Людвіка пачынае распрадаваць маёмасць, каб палепшыць эканамічны стан сям’і. Спачатку прадаецца Малае Мажэйкава з навакольнымі вёскамі Казіміру Кастравіцкаму, а пасля чарга прыйшла і да фальварка Дзікушкі, які набывае Рафал Грабоўскі (…–1857), пружанскі, а затым лідскі апеляцыйны суддзя.


Пры Рафале ў Дзікушках будуецца палац у класічным стылі з калонамі і прыгожым балконам. А таксама на месцы драўлянай царквы ўзводзіцца мураваны будынак у 1840 годзе. Са старой царквы ў новую была перанесена і надмагільная пліта Марыны Мялешкі. Але сам Рафал быў католікам і таму знайшоў спачын на могілках у Ішчална. У шлюбе з Клацільдай Тэльшэўскай меў сына Станіслава і чатырох дачок.

Кузня

Старэйшая Тэадозія Грабоўская у 1864 годзе выйшла замуж за Аляксандра Аскерка (пра радавы маётак Аскеркаў у Рудакова можна пачытаць тут http://azarkinm.livejournal.com/137430.html). Тэадозія выйшла замуж у Сібіры, калі паехала за каханым Аляксандрам у выгнанне пасля паўстання 1863 года.


Другая дачка Касыльда Грабоўская стала жонкай Сымона Скірмунта з маёнтка Моладава. У яго брата Аляксандра Скірмунта народзіўся ў 1868 годзе сын, Раман Скірмунт, будучы прэм’ер-міністр БНР і польскі сенатар.


Трэццяя – Францішска Грабоўская пабралася шлюбам са Стэфанам Верашчакай, сваяком Марыі Верашчакі, музы Адама Міцкевіча.

У 1857 годзе маёнтак пераходзіць да Станіслава Грабоўскага, які нажаль памірае бяздзетным і маладым. Землі Грабоўскага дзеляцца паміж сёстрамі. Сядзіба ў Дзікушках перадаецца старэйшай сястрэ Тэадозіі, якая знаходзіцца ў ссылцы са сваім мужам Аляксандрам Аскерка.


У 1887 годзе пасля смерці Тэадозіі ўладаром маёнтка з’яўляецца яе дачка – Марыя (1878–1961)>, якая ў 1900 годзе выйшла замуж за Уладзіслава Мінейка (1876–1952) стрыечнага брата Уладзіслава Брахоцкага ўладара М.Мажэйкава (аб ім тут http://azarkinm.livejournal.com/148607.html), Вераскава (http://azarkinm.livejournal.com/145399.html) і Морына. У шлюбе Марыя і Уладзіслаў Мінейка мелі трох сыноў – Браніслаў Мінейка (жанаты на Марыі Аскерка), Аляксандр (жанаты на Канстанцыі Балігал), Тамаш (жанаты на Ганне Касоўскай) і дачку Ганну. Які з сыноў Марыі і Уладзіслава кіраваў сядзібай ў 1920-я гады мне не вядома, але ў верасні 1939 года Мінейка сеў на свой матацыкл і з’ехаў у невядомым накірунку. Больш яго тут ніхто і не бачыў.


За савецкі час ў палацы Грабоўскіх была саўгасная кантора, месцілася бібліятэка і клуб, але пасля і ён зачыніўся.

Прыйшоў у запусценне і стаіць зараз дзікушкінскі палац у чаканні сваіх новых уладароў і фундатараў. Хаця большасць адміністрацыі Лідскага раёна адносіцца да спадчыны Грабоўскіх апусціўшы рукі, бо лічаць, што ніхто не захоча падымаць будынак з руін.


Частка інфармацыі ўзята з сайта www.lida.info/imeniya-lidskogo-uezda-imenie-dikushki-biikushki/
Tags: Аскерка, Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Гагін, Гарадзенская вобласць, Грабоўскі, Лідскі раён, Мінейка, Нарушэвіч, Палубенскі, Тышкевіч, Хадкевіч
Subscribe

  • КВЭСТ гульні

    Ці гуляеце вы ў квэсты? А вашы дзеці? Калі дзеці былі зусім малыя, народзіны іх адзначаліся дома са сваякамі. Але з цягам часу іх жаданні змяніліся…

  • А вы гуляеце ў настолкі? (частка 2)

    З мінулага майго расповяда пра настолкі прайшло два гады (спасылка на мінулы агляд https://azarkinm.livejournal.com/174367.html ) і вядома за гэты…

  • Як шмат сяброў вярнулася...

    Даўно не была тут, а як пагляжу дык зусім даўно і не пісала ў ЖЖ. А тут зайшла, і пабачыла, што столькі сяброў вярнулася зноўку пісаць. Падчысціла…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 10 comments

  • КВЭСТ гульні

    Ці гуляеце вы ў квэсты? А вашы дзеці? Калі дзеці былі зусім малыя, народзіны іх адзначаліся дома са сваякамі. Але з цягам часу іх жаданні змяніліся…

  • А вы гуляеце ў настолкі? (частка 2)

    З мінулага майго расповяда пра настолкі прайшло два гады (спасылка на мінулы агляд https://azarkinm.livejournal.com/174367.html ) і вядома за гэты…

  • Як шмат сяброў вярнулася...

    Даўно не была тут, а як пагляжу дык зусім даўно і не пісала ў ЖЖ. А тут зайшла, і пабачыла, што столькі сяброў вярнулася зноўку пісаць. Падчысціла…