AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Вадаспады Вяснянкі (частка 3)

У папярэдніх двух частках я распавядала пра вадаспады Вяснянкі (першая http://azarkinm.livejournal.com/151054.html , другая http://azarkinm.livejournal.com/151424.html) Асобна хачу падмеціць, што проста крочачы па парку вы будзеце з задавальненнем падымацца і спускацца па прыступкам, паварочваць на розныя сцежкі.










У нас нават з дзецьмі была гульня, калі мы даходзілі да перакрыжавання, то хтосьці адзін казаў па якой ідзем сцяжынцы. Было цікава хадзіць і не ведаць куды прывядзе выбраная дарога.


Акрамя вадаспадаў у лесапаркавай зоне Дразды вы здоелееце знайсці шмат месцаў для адпачынку. Як для некалькі чалавек...


...так і для вялікай кампаніі.

(месца што на фота вышэй не здам, паблукайце ды пашукайце яго :-)))

Пакажу вам яшчэ цудоўны мост, які злучае вадаспад № 2 з цэнтральнай часткай парка.


Блукаючы па парку вы можаце знайсці такі татэмны закуток. :-)


Праўда татэмы з іх па-мастацку зрабілі людзі.


але яны мне падабаюцца




Таксама побач з 15 сталбамі размешчаны вось такія перавернутыя карэнні


У цэнтры кампазіцыі камні.

фота было зроблена яшчэ да драўляных істуканаў.

На тэрыторыі парка раскідана каля 20 альтанак для шашлычных адпачынкаў, але мангал трэба будзе прынесці свой.


Зараз тут кожны жадаючы можа паблукаць і знайсці гэтыя цудоўныя мясціны пра якія я вам тут распавядала, а раней, як толькі мы пераехалі на Вяснянку муж вёў нас да другога вадаспада вось праз такі хмызняк.




Ды такімі сцежкамі.


Адпачыць атрымаецца ўсім у парку.

І рыбакам


І дзецям.


І тым хто захоча пасля пазагараць каля вадасховішча.


Дарэчы каля дзіцячай пляцоўкі на дрэвах можна знайсці вось такія шпакоўні, з'явіўшыеся тут гады тры таму.


Да мінусаў, а можа і плюсаў, можна аднесці поўную адсутнасць якіх нібыта кіёскаў у парку. Таму бутэрброды, ваду і марозіва бярыце з сабой.

Калі вы ў адпачынку зараз і збярэцеся прагуляцца па парку, то раю выбіраць усё ж такі працоўны дзень, бо людзей у выходныя вядома значна больш адпачывае ў парку.

Папярэднія расповяды:
ДРАЗДЫ зімой http://azarkinm.livejournal.com/114239.html
Вяснянка (каля крыніцы) http://azarkinm.livejournal.com/120664.html
Вадаспады Вяснянкі (частка 1) http://azarkinm.livejournal.com/151054.html
Вадаспады Вяснянкі (частка 2) http://azarkinm.livejournal.com/151424.html
Tags: Вяснянка, Мінск, Мінскія замалёўкі
Subscribe

  • Напрыканцы Алімпіяды нам пашансціла

    Вось мы і маем увесь набор медалёў. :-). Вельмі радая за нас усіх, хаця мы і не маем да гэтага ніякага дачынення, толькі тыя людзі, якія іх…

  • Бронза

    АААААА.... У Беларусі першая мядаль на Алімпіядзе. Бронза ў біятлоне.

  • Алімпіяда?... Алімпіяда!...

    Штосьці мне падказвае, што акрыленыя нашыя босссссы краіны пасля перамогу на правядзенне Чэмпіяната свету па хакею пойдуць далей у планах. Ці не…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 4 comments