AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

КУДЫ пайсці? (жнівень)

Адпачынкі сканчаюцца, як і сканчаецца беларускае лета. А таму ёсць надзея, што ўсё ж такі пакрыху ажыве і ЖЖ.
Што ж можна паглядзець і дзе пабываць у бліжэйшыя тыдні? Можа вы пажадаеце наведаць нейкае мерапрыемства наўмысна, а можа проста будзеце вандраваць якраз па гэтаму краю і заскочыце на фэсты, якія будуць праводзіцца ў розных мястэчках Беларусі.

(як па мне, дык правільная выснова на фота :-))))


22-23 жніўня – РАТАМКА (Мінскі раён, Мінская вобласць)
Фэст агню

Міжнародны фэст пройдзе ў другі раз пад Менскам. У фэсте прымуць удзел 70 удзельнікаў Украіны, Беларусі ды Расіі, якія будуць выступаць пад музычным суправаджэннем у розных жанрах: сярэднявечнае, рамантычнае, хард-рок, сольныя выступы і іншае. У межах мерапрыемства будзе прадстаўлены агнявы арган. Квіткі прадаюцца загадзя, але на бакавыя месцы будуць рэалізоўвацца непасрэдна перад шоў. Квіток на цэнтральныя трыбуны каштуе 150 тыс., на бакавыя ў дзень фэста 70 тыс.


22-24 жніўня 2014 года – вёска ВЫСОКАЕ (Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць)
“Спораўскія сенакосы” (Чэмпіянат Еўропы па ручному скосу)

Фестываль адбудзецца ўжо ў сёмы раз. Цікава будзе даведацца хто з краін Еўропы прыме ўдзел у дадзеным мерапрыемстве. У мерапрыемстве адбудзецца “Кірмаш праектаў” праграмы малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонда, камандныя і персаналь спаборніцтвы ў скосе, фальклорны канцэрт, матчы па футболе ў дрыгве. Спаборніцтвы пачынаюцца а 12 гадзіне. Больш падрабязную раскладку па праграме шукайце ў інтэрнэце.


22-23 жніўня – мястэчка ЗЕЛЬВА (Зельвенскі раён, Гарадзенская вобласць)
Конны "Ганненскі кірмаш"

Кажуць, што гэта гістарычнае месца дзе праводзіліся гандаль канямі на прасторах ВКЛ ды і вялікай Рэчы Паспалітай. Напачатку XVIII стагоддзя нават кірмаш з’яўляўся другім па колькасці ўдзельнікаў на тэрыторыі Еўропы пасля Лейпцыгскага.
Свята пройдзе ў два дні. У першы дзень запланавана канферэнцыя на тэму “Роля Сапегаў у гісторыі Зельвенскага краю” і конкурсы для аматараў рыбнай лоўлі, канцэрт і воднае шоў. Другі дзен мне паказаўся больш разнастайны на мерапрыемствы. Тут адбудуцца і тэатралізаваныя прадстаўленні, выступы “Харошак”, будуць працаваць падворкі дамоў рамёстваў і народных майстроў ды іншая. Мерапрыемствы 23 жніўня пройдуць па ўсяму гораду а на сайце адміністрацыі можна знайсці падрабязны іх план.


23-24 жніўня –ШЧУЧЫН (Шчучынскі раён, Гарадзенская вобласць)
«Eco Weekend» першы міжрэгіянальны інтэрактыўны фестываль

На плошчы каля раённага дома культуры арганізатары фестываля абяцаюць пазнаёміць усіх жадаючых з прапановамі аграсядзіб края, правядзенне майстар-класаў, расповяды пра розныя віды “эка”-дасуга. Звычайных гледачоў будуць забаўляць выступы майстраў коннага спорта, раварысты-экстрымалы, ваенна-патрыятычны клуб “Славяне”. Можна будзе пакатацца на паветраным шары і паслухаць музычную праграму. Асноўныя мерапрыемствы для масавага гледача пачнуцца 24 жніўня а 13 гадзіне.


23 жніўня – вёска МАЛЫЯ АЛАШКІ (Шаркаўскі раён, Віцебская вобласць)
“Яблычный спас – сікораўскай душы часцінка”

Мерапрыества праводзіцца ў гонар беларускага селекцыянера Івана Сікора, які шмат год прысвяціў стварэнню сорта яблык з павышанай зімастойкасцю. Сорт такіх яблык быў выведзены, але сэртыфікаваны толькі пасля смерці навукоўца. За заслугі перад навукай гэты сорт атрымаў назву – “Памяці Сікоры”. У вёсцы ВЯЛІКІЯ АЛАШКІ знаходзіцца музей Івана Сікоры, дзеналічваецца каля трох тысяч экспанатаў.
Падчас мерапрыемства запланаваны яблыневы пір, спаборніцтва на самы вялікі яблык, продаж сажанцаў і вядома яблыневы кірмаш.


23 жніўня – вёска КРЭВА (Смаргонскі раён, Гарадзенская вобласць)
Фэст “Кераміка Крэва”

Мерапрыемствы пачнуцца а13 гадзіне з кірмаша керамікі. На фэсце будуць працаваць майстар-класы па ручной лепцы і лепшы на ганчарным коле, дзіцячая батлейка, выступы фальклорных гуртоў. Патрапіць у сярэднявечныя часы мястэчка ўвечары дапамогуць рыцарскія клубы і выступы гуртоў сярэднявечнай музыкі.


23 жніўня – ДУДУТКІ (Мінскі раён, Мінская вобласць)
Фэст кажаноў



24 жніўня – ДУДУТКІ (Мінскі раён, Мінская вобласць)
Фэст “Млын” – Свята трох Спасаў. Яблык, Арэхі, Мёд.

Свята пачнецца з 12 гадзін. Наведвальнікі змогуць пачаставацца яблычневымі пірагамі, халодным квасам, мёдам і садавінай, набыць сувеніры і папрактыкавацца ў кавальстве і ганчарстве. Для тых, хто не зможа рэалізаваць сябе ў новай рамеснай, прафесіі тэатр “Гістрыён” зробіць уяўную экскурсію па танцавальных традыцыях еўрапейскіх краін: наведвальнікі змогуць далучыцца да майстар-класа па танцах народаў свету. Адмыслова для аматараў жывёл адбудзецца маляўнічае выступленне коннай школы. Госці атрымаюць незабыўныя ўражанні ад цудоўных касцюмаў і ўменняў вершнікаў і іх коняў. Завершыць фестывальны дзень 2х-гадзінавы канцэрт пазітыўных беларускіх гуртоў Bulba Fusion і Без Білета. Квіткі для дарослых – 100 тыс., для школьнікаў 60 тыс.


30 жніўня – вёска МОСАР (Глубокскі раён, Віцебская вобласць)
500-годдзе Мосара

Запланавана адкрыццё памятнага знака ў гонар юбілея вёскі, акцыя “Алея любові”, святочная імша у касцёле Святой Ганны, выстава дэкаратыўна-прыкладнога маствацтва, канцэртная праграма.


30 жніўня – ДУДУТКІ (Мінскі раён, Мінская вобласць)
Фінал коннага спаборніцтва на кубак музея.

У спаборніцтве прымаюць удзел дзіцячых спартовых клубаў Беларусі. Уваход на спаборніцтвы вольны, але калі пажадаеце наведаць музей, то заплоціце квіток.
Tags: Анонс
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 11 comments

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…