AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

ДУКОРА (Мінская вобласць)

Дукора гэта мястэчка, дзе адбываліся балы на якія збіралася эліта краіны, дзе размяшчалася адна з самых вядомых стайняў па вырошчванню племянных каней. Мястэчка, дзе сучасная школа стаіць на падмурках старага палаца, а ўязная брама ўяўляла сабой вельмі сумныя, хоць і маляўнічыя руіны. Мястэчка, якое лічылі сваім домам весяльчак Ашторп і адданы рускі падданы Гантынг.
Але… некалькі год таму тэрыторыю выкупілі, каля вежы з’явілася будаўнічая тэхніка і пачалося аднаўленне.


Сучасны ўладар збіраецца зрабіць з Дукоры, “другія Дудуткі” (як ахарактаразаваў нам сітуацыю ахоўнік).


Пра колеры самой вежы прамаўчу, бо іх вядома можна і памяняць. Дык што ж зараз можна знайсці у Дукоры на сённяшні момант?


Справага боку ад брамы пабудавана стайня, дзе месцяцца сані ды павозкі на якіх катаюць у асноўным гасцей вяселля.

А злевага боку размешчаны маленькія хацінкі. У першым месціцца каваль са сваім інвентаром. У другім займаюцца пляценнем з лазы ды саломы. І калі па першай хатке нічога не скажаш, то па другой можна адразу пабачыць, што тут сапраўды працуе майстар на ўсе рукі. Навокал хаткі растаўлены працы мастра з лазы.


Карчма, знаходзіцца далей па сцяжынцы ад гэтых домікаў. Тут можна ўжо зараз прасці вяселле ці юбілейны вечар.


Цешыць, што акрамя новых будынкаў уладары займаюцца адначасова і ўпрыгожваннем тэрыторыі.


Так каля карчмы з’явіўся вось такі цудоўны двухсэнсоўны помнік. Помнік нібыта складаецца з двух гарлачыкаў. Адзін – звычайны вясковы гарлачык на якім паказаны добры чалавек з ўсмешкай на вуснах.


Другі – з покрыўкай атаясамлівае гарлачык з гарэлкай і на ім ужо зусім іншы выгляд чалавечай натуры. :-)


На цэнтральнай плошчы каля брамы размясціўся міні-фантан.


З выявамі лесавіка і вадзянога.




Таксама запланавана з’яўленне тут і вялікага фантана, а пакуль толькі вось такі шланг не маляўніча падае ваду ў сажалку.


Па парку раскіданы маленькія збудаваныя ці то хаткі, ці то выставачныя домікі, сэнс якіх яшчэ незразумелы нам застаўся.






А тыя, хто хоча зліцца з прыродай можа прагуляцца да міні-пірса і зрабіць сапраўды маляўнічыя фатаздымкі на сажалку, якую выкапалі тут яшчэ ў ХІХ стагоддзі Гартынгі.


Калі вы збіраецеся даехаць да мястэчка, то хуценька знаёмцеся гісторыяй гэтых мясцін – ДУКОРА (Мінская вобласць) http://azarkinm.livejournal.com/121471.html


А каб адчуць, якая ж дукорская вежа была да гэтуль, некалькі старых фатаздымкаў.

пачатак ХХ ст.


пачатак 2000-х


і самы відаць галоўны камень сутыкнення - цэгла.

І вельмі цікавы і падрабазны расповяд пра Дукору чытайце ў dmitrij_kr
Частка 1 http://dmitrij-kr.livejournal.com/92858.html
Частка 2 http://dmitrij-kr.livejournal.com/92951.html
Частка 3 http://dmitrij-kr.livejournal.com/93405.html

Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Мінская вобласць, Мінскі раён
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 18 comments