AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

НАВАСПАСК (Гарадзенская вобласць)

Вёска Смаргонскага раёна прыцягвае турыстаў маляўнічымі руінамі былога ўніяцкага храма, а знаходжанне вёскі недалёк ад старажытнага Крэва робіць паток турыстаў бесперапынным.

Дакладная дата будаўніцтва касцёла невядома, але большасць крыніц адсылае гісторыкаў да 1808 года.

Існуе паданне, што храм будаваўся па ініцыятыве пана Букатага 35 год. А пасля сканчэння прац у сцены касцёла былі закладзены дакументы, якія захоўвалі інфармацыю пра дату будаўніцтва і 35 тысяч дукатаў, на рэстаўрацыю будынка ў далейшым.


Храм быў пабудаваны на ўзвышшы і добра праглядаўся навокал, што ў далейшай яго гісторыі адыграе досыць сумную ролю. Будынак быў шырынёй 5 метраў, з глыбокім фундаментам – 3 метра. Аздабленне было зроблена з бурштыну, золата і срэбра (якое пазней, пасля Другой сусветнай вайны, выратоўваў мясцовы жыхар і не ведаю чыму перадаў Каўнаскаму музею). Таксама наваспаскі храм быў унікальны тым, што тут захоўвалася копія святой плашчаніцы. Дарэчы на Беларусі іх было ўсяго тры, і адна з іх была тут – у Наваспаску.


Пасля паўстання Каліноўскага ўніяцкі храм перароблены ў праваслаўны, а некаторая частка дарагой маёмасці перавезена ў Расію.


Цяжкія часы для храма – перыяд Першай сусветнай вайны, калі вёска была фактычна падзелена паміж двума войскамі. Самая высокая кропка, на якой знаходзілася царква, пастаянна пераходзіла з адных рук у іншыя, абсрэлы з гармат і зброі прывялі некалі прыгожы будынак у тое, што мы зараз і бачым.
За польскім часам былі памкненні аднавіць былы храм, але так і не прыйшлі да высновы ў якой канфесіі вастанаўліваць будынак. Так і застаўся ён стаяць.


Фота 1945 года не моцна адрозніваецца ад фота 2000-х гадоў, як бачна ўсё тыя ж абрысы мы бачым і зараз. Хіба толькі цэгла якая валялася навокал пасля гарбатных абстрэлаў была разабрана для будоўлі грамадскіх будынкаў Крэва.


За царквой у свой час знаходзіліся магілы святароў наваспаскага храма, дзесьці ў 1950-я гады надмагільныя пліты былі прыбраны, а самі магілы зроўнены з зямлёй.


І калі прыгажуня царква руйнуецца і знікае, то побач па грамадскай ініцыятыве быў пабудаваны, неказісты, з блокаў і абшыты сайдзінгам праваслаўны храм.


Нейдзе бачыла рэйтынг мясцінаў, якія трэба наведаць пакуль яны не зніклі ў Беларусі. Дык вось Наваспаск значыцца ў гэтым спісе. Таму, калі хочаце атрымаць цікавыя фатаздымкі пабачыць прыгожае неба над калісьці бурштыннымі зводамі вандуйма ў Наваспаск.


Я проста ўяўляю, якія прыгодыя фатаздымкі маглі б атрымацца ў “Начнога дазора” glidernet :-)


P.S. Вандруеце з боку Крэва, праехалі Наваспаск і не пабачылі будынак? Тады разварочвайцеся і спрабуйце праехаць вёску калі едзеце з боку Смаргоні, бо ён размешчаны, так, што бачны з дарогі менавіта калі рухаешся па дарозе Смаргонь-Крэва.
Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Гарадзенская вобласць, Смаргонскі раён
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 16 comments

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…