?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Бачыць апошнія дні існавання гістарычнай спадчыны, гэта як глядзець на чалавека перад скананнем і ведаць, што хутка здарыцца непазбежнае. Такое адчуванне з’яўляецца калі патрапляеш у Радзівілімонты.


Першапачаткова землі вакол Клецка належылі каралеве Боне Сфорца, але ў 1558 годзе іх атрымаў род Радзівілаў. З гэтага часу яны перадаюцца ў спадчыну па мужчынскай лініі.

Прыгожы палац, ад якога нашым дзецям застанецца толькі падмурак, быў пабудаваны ў 1780 годзе на месцы старой барочнай сядзібы XVI стагоддзя і выкарыстоўваўся Радзівіламі як летняя рэзідэнцыя.



фота з radzima.org 2006 год

Будынак быў аднапавярховы, прамавугольны пабудаваны у стылі класіцызма паводле параекта знакамітага архітэктара Карла Спампані. Асаблівасць палаца – ўнутраныя сцены зроблены з цэглы, а вонкавыя з дубовага брусу, з дрэва былі зроблены калоны і дэкор палаца. Палац быў пафарбаваны ў бела і барвовы колеры. Яшчэ асаблівай рысай палаца можна лічыць наяўнасць у ім 18 кафлявых пячэй з малюнкамі Антона Смуглевіча, якія прастаялі ў будынку 200 год і былі разабраны ў 1980-я гады падчас рамонта. Мастак Смуглевіч займаўся таксама і дэкорам сцен палаца.


На першым паверсе рэзідэнцыі месціліся: вялікая заля, зімовы сад дзе выстаўляліся пейзажныя карціны, капліца са сценамі аздобленымі штучным ружовым мармурам. Калі ў правым баку палаца размяшчаліся парадныя пакоі, то левы бок з’яўляўся жыллёва-службовым. Адна лесвіца (бліжэйшая да вялікай залі) вяла да двух летнкіх пакояў на мансардзе, а другая лесвіца (на плане крайняя левая) вяла ў падвальныя скляпенні.



тое што засталося ад зімовага сада Радзівілаў


Зараз мы можам пабачыць толькі вось такі выгляд вялікай залі палаца.


А калісьці тут былі такія велічныя пакоі.

У 1875 годзе Марыя Радзівіл з Кастэлянаў заклала ў Радзівілімонтах парк, аб гэтай падзеі сведчыць камень, які знаходзіцца ў пачатку трохкіламетровай ліпавай алеі. Дарэчы, менавіта пры Марыі адбвыаецца каардынарная перабудова і нясвіжскага парка. Парк вакол летней рэзідэнцыі Радзівілаў быў высаджаны ў выглядзе падковы. Грабавыя, каштанавыя і ліпавыя алеі злучалі палац з уязной брамай і гаспадарчымі будынкамі. На раке Цапра быў зроблены каскад з выспаў. На тэрыторыі радзівілаўскага комплекса размяшчаліся – драўляныя флігелі, будынак канцылярыі, свіран, стайня, вяндлярня, хаты для парабкаў і аканома, валовы млын, вадакачку, капліца, бровар, адрына, абора, гумны. Вадзяны млын, сушня і вятрак размяшчаліся па-за комплексам.

Пасля рэвалюцыі 1917 года палац быў аддадзены мясцовай моладзі пад клуб, флігель перарабілі пад свіран, кансервны завод атрымаў будынкі бровара, адрыны, стайні ды гумна. Будынкі канцэлярыі, дом аканома, парабкаў і вартоўня былі перададзены савецкіх сялянам пад жыллё.

фота з radzima.org 2006 год


фота з radzima.org 2006 год


фота з radzima.org 2006 год

У пачатку 1990-х гадоў у палацы згарэў дах, і пасля гэтага пачаўся перыяд знішчэння рэзідэнцыі. Знішчалі яе і дождж, і снег і мясцовае насельніцтва, якое разбірала старыя дубовыя сцены на дровы. Палац неаднаразова выстаўляўся на продаж, але завоблачная сума ў 80 тыс. у.е. за амаль разбураны палац выглядае проста здзекам над спадчынай.

Палац, які лічыўся адным з прыгожых і арыгінальных будынкаў ХІХ стагоддзя ўжо не вабіць да сябе турыстаў і аматараў гісторыі ў ХХІ стагоддзі, бо глядзець тут нажаль ужо няма чаго. Зараз ён павольна памірае і выратаванне яго не магчыма.

Comments

( 14 comments — Leave a comment )
kufarrr
Oct. 31st, 2014 05:23 pm (UTC)
Чарговы будынак з мінулым, але без будучыні... Шкада!
azarkinm
Oct. 31st, 2014 07:12 pm (UTC)
Так. А колькі б можна б было мець у краіне цудоўных мясцін якія дыхаюць гісторыяй.
faccetta
Oct. 31st, 2014 05:42 pm (UTC)
Вось думаю:"Гэта ж як трэба пастарацца, каб гэтак загадзіць сваю краіну!"
azarkinm
Oct. 31st, 2014 07:10 pm (UTC)
Крыўдна. Вельмі крыўдна за тое што здараецца з помнікамі.
zycharby
Oct. 31st, 2014 06:27 pm (UTC)
Мала чаго засталося, аднак тое, што ёсць трэба захаваць, бо гэта наша гісторыя, вельмі добрыя здымкі!
azarkinm
Oct. 31st, 2014 07:09 pm (UTC)
Мяркую што выратуецца толькі падмурак.
zycharby
Oct. 31st, 2014 08:01 pm (UTC)
Шкада...
livejournal
Oct. 31st, 2014 07:33 pm (UTC)
Дзень добры! Ваш запіс трапіў у топ-25 папулярных запісаў LiveJournal Беларусі! Больш падрабязна пра рэйтынг чытайце ў Даведцы.
tam_erm
Nov. 1st, 2014 09:01 am (UTC)
Ад нараджэння звяры, што ў чашчобах блукаюць, — ведаюць ямы свае;
Птушкі, паветра свідруючы, — гнезды свае не губляюць;
Рыбы ў морах бурлівых – чуюць свой вір без памылкі;
Пчолы і іншая жыўнасць – вуллі бароняць заўжды.
Гэтак і людзі: дзе нарадзіла іх маці, на шчасце ўскарміўшы,
- ласку да месца таго берагуць заўсягды.
Ф.Скарына
azarkinm
Nov. 1st, 2014 02:50 pm (UTC)
Трапна. Вельмі трапна сказана.
victogan
Nov. 1st, 2014 04:42 pm (UTC)
Жалко...
supron_licvin
Nov. 1st, 2014 09:11 pm (UTC)
эх, такое гараство гіне((
mi_ku_apx
Nov. 2nd, 2014 08:45 am (UTC)
2009

фотка senka_polizei
azarkinm
Nov. 2nd, 2014 10:59 am (UTC)
Re: 2009
Зараз з-за хмызняку і калоны ледзьве бачныя.
( 14 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com