?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry


Наперадзе месяц восені і тры месяца зімы, калі светавы дзень не дазваляе вандраваць далёка і прыходзіцца складаць кароткія маршруты. Таму я раю вас наведаць цудоўную страўсіную ферму, якая знаходзіцца ў 3 кіламетрах ад Слуцка.

Ферма "Птушыны свет" знаходзіцца ў вёсцы Лесішча (Слуцкі раён).


Тут можна пабачыць і пакарміць не толькі страўсаў, але і іншую жыўнасць.


Дарэчы, яшчэ пры набыцці квіткоў гаспадары фермы распавядуць вам пра страўсаў і адкажуць на ўсе вашыя пытанні.




Вы пабачыце, што кралі ў сваіх клетках прарылі тунэлі і ўяўляюць сябе графамі Монтэ-Крыста, якія збягаюць з турмы Іф.


Гусі, цэсаркі, бараны, коні, фазаны вядома прыцягнуць не толькі дзяцей, але і дарослых. Гаспадары таксама разводзяць і парсючкоў.








Пры жаданні можна пакатацца на кані за асобную плату.


На ферме можна пакарміць страўсаў. І гэта будзе амаль самы ўражваючы момант наведвання для вас.


Вы пабачыце яшчэ малых страўсят.


Адчуеце, якія мы малыя ў параўнанні з імі. Страўсы ж дасягаюць вышыні 2 метры і важаць да 200 кг.


І кармленне страўсаў не для пужлівых скажу я вам.


Вераніка так і не адважылася сама іх карміць, таму нашаму таце прыйшлося трымаць яе за руку.


Таксама на ферме можна набыць страўсіныя яйкі, тлушч, мяса і кілбасу.


А калі пажадаеце можна нават і перакусіць.


Ферма прымае і вялікія экскурсіі, але пра іх трэба дамаўляцца загадзя. Вось сайт фермы з кантактамі http://www.slutskstraus.fermer.by/


Мы атрымалі проста вялікае задавальненне ад наведвання яе.

Comments

( 5 comments — Leave a comment )
svetatarnikova
Nov. 8th, 2014 06:46 am (UTC)
Файнае месца, трэба з малым заехаць.
Звычайна мяса ўжываем, аднак, пагладзеўшы на страусаў адразу "мяса цi пячонка" - неяк нiяк))
Кралi прыгожыя, калiсьцi ў бабулi шмат было.
azarkinm
Nov. 8th, 2014 07:15 am (UTC)
Атрымаеце шмат уражанняў. Гэта гарантую, тым больш калі з дзіцёнкам паедзеце. А пра мяса... але гэта натуральны адбор як патлумачылі фермеры, бо першапачаткова калі нараджаюцца страўсы яны не ведаюць хто самец, а хто самка. Гэта становіцца зразумелым толькі праз год. Самцу трэба каб было 3-5 самак, на іншаму яны не выжывуць, вось і селекцыю праводзяць.
livejournal
Nov. 8th, 2014 07:33 am (UTC)
Дзень добры! Ваш запіс трапіў у топ-25 папулярных запісаў LiveJournal Беларусі! Больш падрабязна пра рэйтынг чытайце ў Даведцы.
maksim_l
Nov. 8th, 2014 05:05 pm (UTC)
Дзякуй.
alarmout
Nov. 10th, 2014 06:10 am (UTC)
интересное место, заинтересовался шашлыком из страуса и яичницей)
( 5 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

April 2018
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Powered by LiveJournal.com