AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

МАЛІНОЎШЧЫНА (Мінская вобласць)

Вёска Маліноўшчына размешчана ў непасрэднай блізасці ад Маладзечна. Першапачаткова належыла князьям Гальшанскім, а пасля з пасагам перадаецца Радзівілам і ўваходзіць у Лебедзеўскі двор (вёска Лебедзева знаходзіцца зусім побач ад Маліноўшчыны). У 1702 годзе маёнтак набывае Клемент Свентаржэцкі. Маёнтак з навакольнымі землямі перадаецца ў спадчыну спачатку сыну Тадэвушу, затым унуку Якубу.



Пакуль у пачатку ХІХ стагоодзя не пераходзіць у спадчыну Станіславу Свентаржэцкіму (1792–1838), які павялічвае землі за кошт фальваркаў Высокаўшчына і Уша, будуе сядзібны дом. Якая была сядзіба ў Маліноўшчыне да Станіслава гісторыкі не ведаюць, а вось ад новай сядзібы нам засталася хаця і разрабаваная але архітэктурная спадчына. Вялікі ўнёсаў у планаванне прысядзібнага парка ўнесля яго жонка Юстына, якая адна з першых на Беларусі пачала займацца паркам у стылі рамантызму. Увесь комплекс быў падзяляўся шырокай 12 мятровай алеяй на дзве і была ўсаджана веймутавай сасной і конскім каштанам. Центральная алея, якая злучала сядзібны дом і ўязную браму, мела 8 метраў у шырыню і доўжылася 100 м. Уздоўж яе можна было бачыць ясень, які пастаянна падстрыгаўся, што было адзіным выпадкам на тэрыторыі Беларусі. Цэнтральная алея аддзяляла парк ад садовай часткі. У парку ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя былі пабудаваны дзве аранжэрэі – адна была для выганкі раслін, а другая выкарыстоўвалася для гародніны. Сядзібны дом быў з цэглы і абкладзены дошкамі, што давала падманлівае ўражанне драўлянага дома. Перад домам мясцілася клумба з рознымі гатункамі руж, а ў парку маёнтка былі сабраныя разнайстайныя гатункі бэзу. У парку былі пракладзены разнастайныя сцежкі, а навакольныя сажалкі былі злучаны воднымі каналамі, праз якія перакідваліся маляўнічыя масты.


У 1820 годзе Юстына пачала будаўніцтва ў парку усыпальніцы роду Свентаржэцкіх. Архітэктарам быў невядомы італьянец, які застаўся пасля вайны 1812 года жыць у Маліноўшчыне. Унутры каліцы цэнтральны пакой быў аддадзены пад траўрную залю, а ў сутарэннях знаходзіліся нішы для пахаванняў. Усяго ў капліцы знайшлі свой апошні прытулак 20 прадстаўнікоў роду Свентаржэцкіх, пачынаючы ад Якуба Свентаржэцкага.


Апошнія гады зямлю вакол капліцы абнёс плытом спіртзавод “Аквадзіў”, які месціцца на тэрыторыі былога маёнтка і таму зараз можна белую піраміду пабачыць хіба толькі з-за плоту.



Працу бацькоў працягваў і іх сын Міхаіл Свентаржэцкі (1837 – 1891), удзельнік паўстання 1863 года. Вывучаў аграномію і вінадзельства ў Нямеччыне. Быў два разы жанаты – першы з Леаказіяй Стэнгельмаер, другі з Марыяй Ясевіч. Ён першым у наваколлі адчыніў фабрыку па вырабу крухмалу, займаўся развядзеннем каней, свінней і галандскіх кароў. Пабудаваў паравы млын і фабрыку дрожджаў.


малюнак В.Ваньковіча "Тамаш Зан" (1837).
На палітычныя погляды Міхаіла аказаў вялікі ўплыў не толькі бацька Станіслаў, але і яго сваяк – Тамаш Зан, знакаміты паэт і філамат, які пасля вяртання на радзіму з выгнання ў 1846 годзе ажаніўся з сястрой Міхаіла Брыгітай Свентаржэцкай. Брыгіце быў набыты Светаржэцкімі маёнтак пад Воршай – у Кахочыне. Даволі цікава было сустрэць цытату у рускай вікіпедыі наконт Тамаша Зана “Соседские помещики в складчину приобрели ему имение в селе Кохачин Сенненского уезда, где он и умер. Похоронен в местечке Смоляны Оршанского уезда”.


Брыгіта Зан з дзецьмі і гувернёрам.
І ні слова аб тым, што ўжо ва ўзросце ён закахаўся ў маладую рамантычную Брыгіту. Што маці нявесты была спачатку супраць няроўнага шлюбу, але пасля пагадзілася. Вяселле вырашылі рабіць нешматлюдным, акрамя блізкіх сваякоў нявесты з боку 50-гадовага жаніха прысутнічалі яго сябры – Марыя Верашчака (муза Адама Міцкевіча) з мужам Ваўжынцам Путкамерам і браты Верашчакі Юзэф і Міхаіл. Што ў шлюбе ў Брыгіты і Тамаша нарадзіліся трое цудоўных сыноў – Абдон, Віктар і Клемент. Што шчасце цягнулася нядоўга, бо пражыўшы разам 11 год Брыгіта Зан стала ўдавой.


малюнак Н.Орды "Магіла Тамаша Зана"
Сваё астатняе жыццё да 1900 года яна пражыла ў Кахочыне і была пахавана побач з мужам Тамашам Занам і немаўляці сынам Стасам на каталіцкіх могілках у Смалянах.


Магіла Брыгіты і Тамаша Зан. Фота з globus.tut.by

У парку калі пажадаеце вы знойдзеце абеліск, які быў пастаўлены на магіле Міхаіла. Чаму калі пажадаеце? Таму, што дайсці да яго будзе даволі складана, вам трэба будзе трымацца плыта, якім абнесены завод і ісці па тонкай сцежцы. Нам пашансціла, і мясцовы люд здзіўлены, тым што з Мінску прыехалі паглядзець на абеліск павялі нас сцежкамі. Па тэстаменту Міхаіл пажадаў, каб яго пахавалі на месце дзе ён сустрэне смерць, сваякі так і зрабілі і першае пахаване гаспадара маёнтка адбылося каля вёскі Вяжуць у лесе, але ў 1912 годзе адбылося другое пахаванне, калі труну перанеслі ў парк (бо землі дзе знаходзася пахаванне прадавалася).


Ад сядзібнага дома да абеліску была пракладзена сцежка з мосцікам. Як нам распавялі мясцовыя “экскурсаводы”, то пасля Другой сусветнай вайны маладзёж навакольных вёсак абкапала ўвесь парк вакол абеліска, у надзее знайсці труну пана з золатам. Усю прыгажосць навакольнага парка вы не адчуеце сёння. Вы не пабачыце велічныя 22-мятровыя сібірскія піхты, 23-мятровыя лжетсугі, сосны веймутавыя і елкі, бо ўвесь парк зараз уяўяе сабой непрахадзімы лес, дзе ўся прыгажосць проста згубілася.



У Міхаіла было два сына Баляслаў і Вацлаў. Маліноўшчына становіцца ўладаннем старэйшага сына – Баляслава Свентаржэцкага (1874–1938). Ён павялічывае паркавыя тэрыторыі, засажвае парк новымі пладовымі дрэвамі, пашырае тэрыторыю маёнтка. У 1911 годзе Баляслаў агарадзіў 90 га тэрыторыі леса каля вёскі Ліпнякі. 60 га была аддазена пад заказнік са старажытнымі соснамі, елкамі, дубамі і клёнамі. Таксама да старых дрэваў былі падсажаны і новыя калекцыі парод. На астатняй тэрыторыі размяўсціўся звярынец, які праіснаваў нядоўга, бо падчас баявых дзеянняў у 1917 годзе быў знішчаны. Таксама 50 га каля вёскі Грыцаў была аддадзена пад рыбную гаспадарку.

Сядзібны дом Свентаржэцкіх. пачатак ХХ ст.

На пачатак ХХ стагоддзя ў доме размяшчаліся два салона, кабінет, бібліятэка, сталовая і жылыя пакоі. Асноўным дызайнам парадных пакояў была тэма палявання. Так у Вялікай залі на сценах віселі паляўнічыя трафеі гаспадароў, а ў кабінеце і бібліятэцы на сценах можна было бачыць зброю. У Малым салоне на сценах месціліся партрэты Свентаржэцкіх, сярод якіх быў партрэт Яніны Янкоўскай (1883–1961) вядомай прыгажуняй і па сумяшчальніцтву жонкі Баляслава Свентаржэцкага :-).

Вайна нанесла моцны адбітак на стан сядзібы. Вялікая колькасць старых рэчаў была скрадзена, гаспадарам атрымалася зберагчы толькі фамільнае срэбра з манаграмай Яніны Светарэжэцкай.


Недалёк ад дома размяшчаліся два флігеля пабудаваных у адным стылі з элементамі нэаготыкі. Левы флігель выкарыстоўваўся спачатку як кухня,затым як пральняй, а ў савецкія часы як бібліятэка.


Правы флігель пабудаваны ў такім жа стылі як і левы месціўся паралельна першаму і выкарыстоўваўся як лядоўня, у савецкія часы прыватны дом.


У 1938 памірае Баляслаў і па загаду ён быў пахаваны ў склепе каля стэлы, побач з бацькам.


Апошнім уладаром Маліноўшчыны быў Зыгмунт Свентаржэцкі (1911–1964) жанатым з Янінай Яленскай (1912 – …). І хаця Зыгмунт вялодаў маёнткам у цяжкія гістарычныя часы гаспадарка знаходзілася ў паказальна добным стане. У 1939 годзе Светаржэцкім належыла навокал 1500 га зямель. Пасля Другой сусветнай вайны на тэрыторыі маёнтка ў непастрэднай блізасці да капліцы быў пабудаваны на аснове дражджавога завода Свентаржэцкіх спіртзавод, а сам сядзібны дом зруйнаваны.



Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Гальшанскі, Зан, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць, Радзівіл, Свентаржэцкі
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 6 comments