AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Беларуская настолка "Разам"

Ужо доўгі час у нашай сям'і цягнецца перыяд агульных сямейных настолак. Дзякуючы народзінам дзяцей назбіралі досыць вялікую калекцыю. А на гэтыя народзіны мне падаравалі беларускую настолку "Разам". І вось згуляўшы ўсёй сям'ёй вырашыла параіць у ЖЖ.

Мінімум гульдоў для гульні - 4 чалавека (гэта 2 каманды). Максімум - колькі пажадаеце.

Правілы.
Гульцы дзеляцца на пары. Кожная пара на старт выстаўляе свае фішкі, т.е. адна каманда - адна фішка. Першая выбраная камада кідае кубік з лічбамі, якая лічба выпадае на кубіке, значыцца пад гэтым нумарам загадана слова на картке. Супрацьлеглая каманда пераварочвае пясочны гадзіннік і гульня пачынаецца. Сэнс - як мага болей значэнняў словаў патлумачыць, а твой сябра павінен іх адгадаць. Пасля сканчэння хвіліны адведзенай на тлумачэнне гульня спыняецца. І пачынаюцца падлік картак. Ад правільных адказаў адымаюцца няправельныя і атрыманую колькасць балаў каманда ходзіць наперад фішкай. Поле з малюнкам на які вы паставілі фішку будзе гуляць ужо ў наступны раз, калі да вас верніцца ход (пасля таго калі ўсе каманды паспрабуюць патлумачыць значэнне словаў і перадвінуць свае фішкі).


Зноўку кідаеца кубік і вызначаецца лічба пад якой вы будзеце тлумачыць словы ў гэтым раўндзе. Але на гэты раз каманды звяртаюць увагу на поле і на месца дзе яна стаіць. Калі ваша фішка спынілася на месцы пад назвай By-Ru - то ваш сябра павінен за хвіліну ў перакласці як мага болей словаў з беларускай мовы на рускую. Калі вы стаіце на полі з чалавечкам то сябра вашай каманды будзе апісваць імёны вядомых беларусаў, якіх вы павінны адгадаць (на картках можна сустрэць і Ларысу Грыбалёву, і Міндоўга, і Дзеда-Барадзеда, і Купалу, і Алёну Свірыдаву). Калі ж вам выпала месца "пад сафітамі" (менавіта так называецца малюнак чалавека з рукамі дагары) то вы павінны вымаўляць словы з адпаведнымі дзеяннямі, якія загаданы ў гэтай картке (ці пры тлумачэнні ўстаўляць праз слова ўстаўляць "ну", ці размаўляць на трасянцы, ці мяўкаць, ці казаць усё шэптам і г.д).

У гульні закладзена два варыянты картак тлумачэнняў. Першы варыянт для тых, хто не так добра валодае беларускай мовай. Тут трэба будзе тлумачыць такія словы як - падсвечнік, Вялікдзень, сваяк, вакно, праменьчык, сшытак, акуляры і гд. Другі варыянт картак больш складаны. Тут гульцам трэба будзе патлумачыць такія словы як годнасць, сурочыць, марнатраўства, уніяцтва, цасляр, смажыць ды іншыя.


Выснова
Гульня цікавая і вясёлая, калі гуляюць дарослыя дык увогуле захапляльна. Дзецям прыходзілася некаторыя карткі адкладаць, бо яны б не здолелі адгадаць беларускія словы. І значны плюс гульні - гэта пашырэнне і вашага і вашых сяброў слоўнікавага запасу беларускай мовы :-).

P.S. Рэкламай ў сваім жж праплочанай не займаюся, проста лічу, што калі нешта робіцца ў Беларусі вартае, то гэта трэба падтрымаць, і тым больш распавядаць пра гэта.

P.P.S. Можа нехта набываў настолку "1514" пра бітву пад Воршай і можа распавесці пра гэту гульню?
Tags: Пахвалялася ліса, Прыватнае
Subscribe

  • «Брандашмыг»

    Вы глядзелі серыял «Чорнае люстэрка»? Той якія створаны брытанцамі, дзе ў кожнай серыі свой сюжэт і розны склад актораў. Той дзе высмейваюцца…

  • Як шмат сяброў вярнулася...

    Даўно не была тут, а як пагляжу дык зусім даўно і не пісала ў ЖЖ. А тут зайшла, і пабачыла, што столькі сяброў вярнулася зноўку пісаць. Падчысціла…

  • ДРЭВА ПРОДКАЎ

    Ці цікавіцеся вы сваімі прашчурамі? Збіраеце звесткі пра тое кім былі вашыя прадзядулі, стрыечныя браты бацькоў і вашыя? Ці ведаеце вы на якой…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 26 comments

  • «Брандашмыг»

    Вы глядзелі серыял «Чорнае люстэрка»? Той якія створаны брытанцамі, дзе ў кожнай серыі свой сюжэт і розны склад актораў. Той дзе высмейваюцца…

  • Як шмат сяброў вярнулася...

    Даўно не была тут, а як пагляжу дык зусім даўно і не пісала ў ЖЖ. А тут зайшла, і пабачыла, што столькі сяброў вярнулася зноўку пісаць. Падчысціла…

  • ДРЭВА ПРОДКАЎ

    Ці цікавіцеся вы сваімі прашчурамі? Збіраеце звесткі пра тое кім былі вашыя прадзядулі, стрыечныя браты бацькоў і вашыя? Ці ведаеце вы на якой…