AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

Настолкі з дзяцінства.

Учора ў абмеркаванні тэмы гульняў http://azarkinm.livejournal.com/155780.html з incopolis закранулі тэму гульняў нашага дзяцінства. І з небыцця ўсплыла гульня "Бізнес", перароблены аналаг "Манаполіі" на савецкі лад. У нашай сям'е гэта гульня з'явілася ў пачатку 90-х і мы яе малявалі самі. На ватмане малявалася поля з квадратамі ў якія нанасіліся лагатыпы розных фірмаў. Была ў нас фірма і "Залатая зорачка" (вьетнамскі бальзам), і Камел, і нейкія парфума. Карацей, з усяго чаго можна было змаляваць эмблемку я яе змалявала. Адной гульні бізнеса нам падалося мала, і тады быў намаляваланы з братам яшчэ адзін ватман. Пасля прахаджэння поля першай гульні, фішкі перамяшчаліся на другі ватман. Вось так і гулялі.


Настальгія дзякуючы нэту стала прасцей, узгадаў нешта, набраў у пошуку... і сядзіш настальгіруеш. Вось і я, палова вечара ўчора настальгіравала па сваім дзіцячым гульням.

Самая любімая мабыць і зараз была настолка "Дзядзя Сцёпа".
Яна і па сённяшні дзень крыху парваная ляжыць у маці дома. А калі збіраюцца нашы семьі, то можам вялікай кампаніяй пад агульны смех пагулькацца ў яе. Гульня цікавая тым, што тут был вельмі шмат розных пад'ёмаў і падзенняў, і дабрацца да фінальнай кропкі было сапраўды вельмі цяжка.

Другая па цікаўнасці была гульня "Вандроўка па гарадам-героям"


Старт пачынаўся з Чырвонай плошчы і кідаючы кубік ты праходзіў усё поле. Калі твая фішка патрапляла на лічбы каля помнікаў, значыцца ты мог ўзяць сабе ў калекцыюкартку з выявай помніка. Перамагаў, той, хто першы возьме гэту картку і па заканчэнні гульні, калі скончваюцца ўсе карткі набярэ іх больш за ўсіх.


У стрыечнага брата ў захапленні гуляліся ў настолку "Ваенная тайна"

Схема гульні такая ж з пад'ёмамі і падзеннямі.

А таксама ў гульню "Цырк".


А мая маці з захапленнем узгадвае са свайго дзяцінство вось такую гульню, якая называлася "З ранку і да вечара"


Зараз у нэце аматараў старых настолак вельмі шмат, а яшчэ больш тых, то хоча панастальгіраваць. Таму людзі скануюць гульні, рэстаўруюць і выкладваюць для агульнага скачвання. Вось і нарадзілася ў мяне ідэя надрукваць маці гульню яе дзяцінства, няхай ужо з унукамі пагуляе і ўзгадае мінулае. :-)

У сеціве можна знайсці нават гульню 1895 года - "Зімовыя вакацыі". Толькі відаць настальгіраваць па гульне канца ХІХ стагоддзя ўжо няма каму, хіба толькі ў савецкія часы яна перавыдавалася.


Зараз з'яўляецца гульняў шмат - разнастайных, цікавых, вясёлых і маляўнічых. У якія настолкі гуляюцца ўжо мае дзеці, распавяду ў наступны раз. А ў якія настолкі гуляліся вы ў сваім дзяцінсуе?
Tags: Дзеці, Настальгія, Прыватнае
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 32 comments

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…