AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

ЛАПУШНА (Гарадзенская вобласць)

У вёцы Лапушна Дзятлаўскага раёна знаходзяцца рэшткі некалі прыгожай сядзібы Наркевіч-Ёдка, якая за сваю прыгажосць і ўтульнасць насіла назву "Наваградскія Афіны". Што зараз там? Вядома толькі руіны, як і ў Афінах дарэчы.


Першапачаткова Лапушна належыла Пілесам, а са шлюбам адзінай дачкі Тэафіліі перайшла да Ануфрыя Наркевіч-Ёдка. Шчасце маладых было недоўгім – праз некалькі месяцаў пасля вяселля памірае муж. Тады Тэафілія выходзіць другі раз замуж за малодшага брата мужа – Тамаша Наркевіч-Ёдка. Пасля Тамаша маёнткам валодаў адзін з яго сыноў – Раман з жонкай Марыяй. Сям'я якога не вызначалася вялікай колькасцю дзяцей. Нарадзілася толькі адна дачка Тэрэза, лёс якой быў не доўгім. У 1898 годзе ва ўзросце пятнаццаці год яна памірае. А ў 1908 годзе, на ўзлеску дзе была пахавана дачка Наркевічы адчынілі капліцу Святой Тэрэзы, куды перазахавалі труну адзінай дачкі, а пазней і самі знайшлі тут свой апошні спачын.


У 1920 годзе не стала гаспадара Лапушна – Рамана Наркевіч-Ёдка, а так як дзяцей у яго не было, акрамя памерлай Тэрэзы, па тэстаманту маёнтак пераходзіў да сына роднай сястры Ванды – Здзіслава Козел-Паклеўскага. Які і валодаў маёнткам да 1939 года.


Будынка калісьці прыгожай сядзібы Наркевічаў-Ёдка вы не знойдзеце ў Лапушна, бо ён быў зруйнаваны ў часы Другой сусветнай вайны. Але пра палац можна даведацца дзякуючы знакамітым выданням Афтаназіі. Маёнтак быў пабудаваны ў пачатку ХІХ стагоддзя ў стылі ампір. Быў аднапавярховы, з калонамі ў пярэдняй частцы. У планіроўцы складаўся з двадцаці пакояў, сярод якіх былі – вялікая заля, сталовая, кабінет, бібліятэка. На сценах палаца можна было пабачыць партрэты ўсіх уладароў маёнтка, пачынаючы ад Тэафіліі Пелесы і Тамаша Наркевіч-Ёдка і сканчаючы маладой Тэрэзай Наркевіч-Ёдка. У палацы наведвальнікі маглі б пабачыць прыгожы парцэлянавы посуд, старую мэблю і сямейнае срэбра. Па ўсім палацы былі размешчаны кафлявыя печы. Гаспадары Лапашна таксама сабралі вялікую бібліятэку пераважна з кніг ХІХ і пачатку ХХ стагоддзяў. Кнігі былі на польскай, фрацузскай, нямецкай і расійскай мовах.


Разам з палацам у пачатку ХІХ стагоддзя закладаўся парк. У цэнтральнай частцы ён складаўся з каштанавых алей і прыгожых кветкавых клумбаў. Пасля няшчасця з дачкой, Наркевічы пабудавалі капліцу так, каб яе можна было бачыць з вакон сваёй сядзібы.


Ад былога прыгожага маёнтка турысты зараз у Лапушна знойдуць толькі рэшткі млына,

фота з globus.tut.by

ды гаспадарчыя пабудовы.

фота з globus.tut.by

Але чаруючыя белыя сцены капліцы на фоне зялёных шматгадовых елак вабяць да сябе турыстаў і сёння. Толькі зрабіце занатоўку, што варта тут быць у летку, а не зімой, калі навокал уся прырода спіць.



Капліца Святой Тэрэзы (1939)

Tags: Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Гарадзенская вобласць, Дзятлаўскі раён, Наркевіч, Наркевіч-Ёдка, Пілеса
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments