?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Упершыню ўзгадваецца сяло ў 1582 годзе з нагоды разрабавання сялянамі Бягомля на чале з Матысем Сасноўскім маёнтка біскупскага ўрадніка ў Ваўчы (яму належылі гэтыя землі). Сасноўскі скраў толькі падатковыя грошы. Гісторыя гэтая цёмная і заблытаная, бо разрабаваўшы маёнтак Сасноўскі збёг у Мсціж да Тышкевіча, а пасля звярнуўся ў суд са скрагай на сваіх жа паплечнікаў, абвінаваціў іх у крадзяжы ўжо сваёй маёмасці.


Пазней маёнтак з Ваўчы быў перанесены ў Бягомлю.

Пасля другога падзела Рэчы Паспалітай Бягомля адыходзіць у скарбонку Расійскай імперыі. А напачатку ХІХ стагоддзя падаравана графу Манузі, які зрабіў сваёй рэзідэнцыяй не Бягомлю, а Бераснёўку.

Пасля руска-французскай вайны Бягомля належыць ужо памешчыку Ігнату Булгаку. Пры, якім у 1866 годзе была пабудавана праваслаўная царква Усіх Святых у рэтраспектыўным рускім стылі.


Пачатак ХХ стагоддзя становіцца вызначальным не толькі для ўлады на прасторах Расійскай імперыі, але і для жыцця Бягомля. Рыжская дамова падзяліла Докшыцкі раён, да якога адносіўся Бягомль, амаль папалам. І на савецкай тэрыторыі ў 1924 годзе з'яўляецца Бягомльскі раён.

У часы Другой сусветнай вайны тут дзейнічала 9 партызайнскіх брыгад. Сярод іх найбольш вядомымі былі брыгада "Жалязняка" і "Дзядзі Колі". Партызанскія брыгады скаардынавалі сваю дзейнасць і ў верасні 1942 года, вызвалілі ад нямейкага войска Бягомль і аднавіла на тэрыторыі раёна савецкую ўладу, стварыўшы Бягомльска-Лепельскую партызанскую зону. Саветы кіравалі раёнам з перапынкам на два месяцы да чэрвеня 1944 года. У зоне вызваленай ад немцаў партызаны зладзілі ваенны аэрадром.


Існаванне Бягомля як раённага цэнтра скончылася ў 1960 годзе, калі буйны раён быў падзелены паміж Барысаўскім, Докшыцкім і Лепельскім раёнамі. Навошта гэты было зроблена і чаму, ніхто не можа сказаць, але мясцовыя жыхары і на сённяшні момант крыўдзяцца за гэта на савецкую ўладу.

З гістарычных помнікаў у Бягомлі турыст вядома ў першую чаргу зацікавіцца царквой Усіх Святых (1866). Таўшчыня сцен якой больш за метр, а 7 купалоў раней былі бачны на ўсё наваколле. Савецкія часы былі цяжкім перыядам для усіх рэлігій, не абышоў лёс знявагі і Бягомль. У 1930-х гадах царкву зачыняюць, а пасля Другой сусветнай вайны і ўвогуле ладзяць тут спіртзавод.


З прыходам незалежнасці ў 1991 годзе храм быў перададзены вернікам, але стан будынка быў ужо даволі цяжкім, хаця багаслужэнні ў ім і праводзіліся. У 2006 годзе камісія зачыніла яго з-за небяспечнага стану. І вось за некалькі год былая царква ўсё больш і больш руйнавалася. За тое зусім побач, праваслаўная епархія будуе новую царкву і кажа што грошай на рэстаўрацыю старой знайсці не магчыма, хаця будынак у 2008 годзе быў прызнаны гістарычнай спадчынай.


У 2012 годзе ў Бягомлі з'явіўся помнік у гонар 430-годдзя мястэчка, размешчына ён праз дарогу ад царквы Усіх Святых.


Шпацыр па ціхім вулачка Бягомля прынясе вам цішыню і спакой.


Дарэчы звярніце ўвагу і на будынак музея Бягомальскай народнай славы,


дзе на фасадзе засталіся адбіткі ад куль.


А праехаўшы пару кіламетраў ад Бягомля, каля вёскі Бабцы, у ляску, вы знойдзеце старыя могілкі. Тут разшчашчана 26 каменных крыжоў вышынёй ад 30 см да 2 метраў.


фота з globus.tut.by


фота з globus.tut.by


фота з globus.tut.by

Наўмысна вядома ехаць няма чаго, але калі будзеце побач, то заехаць варта.


Comments

( 11 comments — Leave a comment )
bloxer1
Dec. 11th, 2014 05:09 pm (UTC)
Дзякуй дзяўчынка ! З-за такіх як ты хочацца любіць нашу Радзіму і кахаць да беспрытомнасці нашых прыгожых дзяўчат !
francis_maks
Dec. 11th, 2014 06:26 pm (UTC)
Красотища
azarkinm
Dec. 11th, 2014 06:29 pm (UTC)
Так, першая фотка прыгожая на фоне хмарнага неба.
budgawl
Dec. 11th, 2014 06:59 pm (UTC)
По дороге в Глубокое можно остановиться, например:)
azarkinm
Dec. 11th, 2014 07:02 pm (UTC)
:-) вось вось, менавіта па дарозе. Нажаль наўмысна туды не паедзеш.
budgawl
Dec. 11th, 2014 07:04 pm (UTC)
а самолет потрогать?)
azarkinm
Dec. 11th, 2014 07:05 pm (UTC)
Ой да ладна. гэтым не здзівіш. Вунь, на Баравую скатацца, дык там столькі самалётаў стаіць.
budgawl
Dec. 11th, 2014 07:07 pm (UTC)
ладно((
кстати надо посетить
livejournal
Dec. 11th, 2014 07:36 pm (UTC)
Дзень добры! Ваш запіс трапіў у топ-25 папулярных запісаў LiveJournal Беларусі! Больш падрабязна пра рэйтынг чытайце ў Даведцы.
yozas_gubka
Dec. 11th, 2014 08:49 pm (UTC)
на грузінскую праваслаўную царкуву падобна
а яшчэ падобна што я тут бываў але не памятаю калі:)
azarkinm
Dec. 12th, 2014 04:08 am (UTC)
Вось сказалі пра грузінскую царкву і толькі зараз звярнула ўвагу, што сапраўды падобна.
( 11 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com