AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

ІКАНЫ (Мінская вобласць)

І каб завершыць расповяд пра вандроўку па дарозе Р 3 (Бягомля - Зэмбін) хачу распавесці пра цікавы Парк Герояў у Іканах, Барысаўскага раёна.


Парк быў закладзены ў 1964 годзе па ініцыятыве дырэктара мясцовай школы. З дапамогай вучняў былі сабраны матэрыялы аб партызанскай дзейнасці ў наваколлі, створаны школьны музей і парк.

(старая школа зараз зачынена)

У часы Другой сусветнай вайны тут дзейнічала 9 партызайнскіх брыгад. Сярод іх найбольш вядомымі былі брыгада "Жалязняка" і "Дзядзі Колі". Партызанскія брыгады скаардынавалі сваю дзейнасць і ў верасні 1942 года, вызвалілі ад нямейкага войска Бягомль і аднавіла на тэрыторыі раёна савецкую ўладу, стварыўшы Бягомльска-Лепельскую партызанскую зону, Іканы ўваходзілі ў гэту зону, але знаходзіліся ледзьве не на памежжы. Саветы кіравалі раёнам з перапынкам на два месяцы да чэрвеня 1944 года. У зоне вызваленай ад немцаў партызаны зладзілі ваенны аэрадром. Пратрымацца партызанскім брыгадам да прыхода савецкай арміі не атрымалася літаральна менш месяца. У чэрвені нямецкія войскі ўзялі ў кола партызанскія брыгады. На полі каля вёскі Макоўе (каля Мсціжа) засталося ляжаць каля 600 партызан, з большага з брыгады «Дзядзі Колі».


Дрэвы парка высожваліся ў гонар загінуўшых партызан на Макавым полі ў чэрвені 1944 года.


Ад брамы парка да стэлы вядзе алея ўздоўж якой размешчаны помнікі героям Вялікай айчыннай вайны.


Большасць з якіх не мае ніякага дачынення да тэрыторыі Беларусі. Пералічваць і падпісваць не буду, вы і самі здолееце прачытаць іх на фота.




Зараз распрацаваны экскурсійны маршрут па партызайнскім сцежкам Барысаўскага раёна і Іканы ўключаны ў яго, дзякуючы гэтаму парку.




Дарэчы, недалёка ад Ікан, знаходзіцца вёска Бярозаўшчына, дзе можна пабачыць геалагічны помнік – “валуны Быкі” і “Князь-камень”.

Існуе цікавае паданне, што “валуны Быкі” гэта ператвораны ў камні селянін са сваімі валамі, бо быў пакараны за тое, што працаваў на Вялікдзень.


А пра паўтарамятровы “Князь-камень” распавяецца некалькі гісторый. Першая – гэта галава злоснага князя, які настолькі дрэнна адносіўся да сваіх сялян, што зямля праглынула проклятага сялянамі ды скамянелага князя. Другая гісторыя распавядае, што камень – гэта швецкі князь, які ператварыўся ў камень пасля таго, як ён і яго войска зняважыла мясцовую царкву. І трэццяя гісторыя распавядае, што нейдзе каля камня схаваны залаты скарб. І да гэтага моманту гісторыкі не могуць расшыфраваць, што за знакі выбіты на камні.


Можа вам пашансціць болей і вы знойдзеце іх, а ў нас гэта нажаль не атрымалася, бо каарданаты дзе ж знаходзяцца камні мы так і не знайшлі.

А мясціны тут у лесе проста найпрыгажэйшыя. Едзеш так па ціхай лясной дарозе і атрымліваеш асалоду. Уявіце, як тут прыгожа будзе снежнай зімой, калі на дрэвах шапкі снега.


У лесе шмат вераска, які ў мяне дома прастаяў амаль 2 месяцы. А сакрэт яго вечнасьці даволі просты - ён квітнее толькі два тыдні, а пасля кветкі засыхаюць не губляючы сваіх колераў і прыгажосці.
Tags: Барысаўскі раён, Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Другая сусветная, Мінская вобласць, мемарыял
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 5 comments