?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Першыя ўзгадкі Дзятлава адносяцца да 1440–1450 гадах, і ўзгадваюцца ён як "двор Здзяцел". У 1498 годзе Здзяцел быў падораны князем Аляксандрам Ягелончыкам вялікаму гетману літоўскаму Канстанціну Астрожскаму на вечнае карыстанне, з дазволам будаўніцтва горад. Астрожскі скарыстаўся такой магчымасцю і пабудаваў у Здзяцеле драўляны замак.


Напачатку ХVII стагоддзя Дзятлава – гэта ўжо мястэчка ва ўладаннях Сапегаў. У 1624 годзе ўладар мястэчка Леў Сапега будуе касцёл Успення Багародзіцы, пры якім дзейнічаў шпіталь. Касцёл быў збудаваны на Рынкавай плошчы. Ішоў час, змяняліся ўладары мястэчка, зараз плошча носіць савецкую назву – Плошча 17 верасня. У 1743 годзе моцны пажар, які ахапіў горад пашкодзіў не толькі драўляныя хаты, але і касцёл. Што стала падставай для перабудовы касцёла ў барочным стылі.






Па тэстаменту Казіміра Сапегі (1609–1656) мястэчка разам з маёнткамі Яварам і Вязовічамі перадаецца ў спадчыну сыну яго стрыечнай сястры – Аляксандру Палубінскаму (1626–1679). Дачка Палубінскага, Ганна Марыя, пабраўшыся шлюбам у 1665 годзе з Дамінікам Мікалаем Радзівілам (1643–1697), атрымала Дзятлава ў пасаг.


Падчас Паўночнай вайны ў студзені 1708 года напрацягу тыдня ў мястэчку размяшчаўся Пётр І, а ў наваколлі кватэравалася асноўная група рускіх войск. Крыху пазней у гэтай вайне горад быў узяты шведамі і спалены. У тым полыме загінулі не толькі хаты звычайных дзятлаўцаў, але і драўляны замак Астрожскага, які прастаяў тут 200 год.


У 1751 годзе Мікалай Радзівіл пабудаваў недалёк ад касцёла прыгожы палац у стылі ракако. Сядзібны комплекс складаўся з палаца, гаспадарчых будынкаў, пейзажнага парка з круглым вадаёмам. У парку былі размешчаны альтанкі і малыя масты праз каналы.


Апошнім уладаром дзятлаўскага палаца з'яўляўся Станіслаў Солтан, жанаты на дачцэ Станіслава Радзівіла Францыске. Ён валодаў мястэчкам з канца XVIII ст. да 1831 года, калі за ўдзел у паўстанні ўся яго маёмасць была канфіскавана ў скарбонку Расійскай імперыі.


З другой паловы ХІХ стагоддзя царская ўлада размесціла ў прыгожым палацы казармы.

Па малюнку Сасінскага бачыць, што ў палацы па баках павінны быць яшчэ дзве трохярусныя вежы. Калі былі згублены вежы невядома, але досыць верагодна, што менавіта пасля канфіскацыі палаца адбылася і перапланіроўка будынка.


Напачатку ХХ стагоддзя салдатаў у палацы замянілі навучэнцы – тут размясцілася школа.

У савецкі перыяд у калісьці прыгожым палацы Радзівілаў ды Солтанаў працаваў шпіталь, а ў 1970-я побач з ім была пабудавана новая раённая лякарня. Каля якой быў размешчаны помнік загінуўшым у Другой сусветнай вайне дзятлаўцам.


Вандруючы па Беларусі назіраецца сумная савецкая тэндэнцыя – паўсюль, каля былых палацаў ды сядзібаў савецкая ўлада будавала ці помнік загінуўшым у Другой сусветнай вайне, ці помнік Леніну.

На дадзены момант шпіталь зачынены і чакае вызначэння свайго лёсу. А каля ўвахода можна пабачыць вось такую шыльду.

Дзе вядома вы не знойдзеце ні імёны сапраўдных уладароў палаца, ні словы пра вызваленчы рух, ні пра падзеі 1831 года. За тое, турыст даведаеца, пра знаходжанне тут знакамітага рускага цара.

А купалы Спаса-Прэабражэнскай царквы, якая пачала будавацца ў 1990-я гады побач з старой царквой, упершыню не выклікаюць адмоўнай рэакцыі.

Галоўнае каб прыхажане не памянялі свайго меркавання і не пазалацілі.


Блукаючы па Дзятлава, вы адчуеце, што знаходзіцеся ў сапраўдным мястэчку, якіх так мала застаецца ў нашай краіне.

Comments

( 11 comments — Leave a comment )
victogan
Dec. 25th, 2014 06:39 pm (UTC)
Забудова ў цэнтры размалёвана жахліва...
azarkinm
Dec. 25th, 2014 06:55 pm (UTC)
Колеры час ад часу мяняюць. На глобусе-тут-бая можна глянуць якія былі раней расфарбоўкі. Але факт застаецца, апошнім часам з'явілася тэнцэндыя яркіх колераў. Тут можна сказаць дзякуй, што дамы не фіялетавыя ды сінія з чырвоным.
nohead87
Dec. 28th, 2014 12:13 am (UTC)

Вы прапануеце ў бежавы ўсё перафарбаваць?

livejournal
Dec. 25th, 2014 07:16 pm (UTC)
Дзень добры! Ваш запіс трапіў у топ-25 папулярных запісаў LiveJournal Беларусі! Больш падрабязна пра рэйтынг чытайце ў Даведцы.
asnoru
Dec. 25th, 2014 07:39 pm (UTC)
Парк вакол палаца быў сапраўды шыкоўным. Ды і палац, у тым вобразе ў якім ён намаляваны на малюнках, вельмі прыгожы. Малюнак, дарэчы, не Орды, а Сасінскага. Вось так ён выглядае ў Орды.

Абодва малюнкi створаны прыкладна ў адзін час, ды мастакi намалявалi яго с аднаго и тагож боку.
azarkinm
Dec. 26th, 2014 05:19 am (UTC)
Дзякуй за праўку. Малюнкі сапраўды падобныя і з аднаго ракурса, таму і падумала, што адзін майстар рабіў. Трэба быць уважлівей.
asnoru
Dec. 26th, 2014 01:53 pm (UTC)
Калі ласка. Гэта нязначная недакладнасць. Хiба я таксама падумаў бы, што гэта малюнак Орды, бо як глядзіш на які-небудзь будынак нашага рэгіёну на малюнку, то неяк ўжо аўтаматычна можаш палiчыць, што аўтар выявы ён.:) Добра, што гэты мастак столько аб'ектаў замаляваў. Я ведаў, што аўтар іншы таму што нядаўна займаўся дятлавскiм палацам. Ён, дарэчы, вельмі падобны на занёманскi палац Радзівілаў у Гароднi (таму я i глядзеў дзятлаўскі будынак), тое месца дзе ён знаходзіўся яшчэ дакладна не вызначана. Можна спадзявацца, што калі-небудзь будуць выяўлены яго падмуркі.

Edited at 2014-12-26 01:55 pm (UTC)
tam_erm
Dec. 27th, 2014 08:25 am (UTC)
Дзятлава нас амаль ашукала: замест помніка Леніну на плошчы - бюст Дварчаніна, а Леніна Філідовіч (наш беларускі Іван Сусанін) у бок завёў:)
azarkinm
Dec. 27th, 2014 10:15 am (UTC)
Дварчаніну шыльда і на палацы ёсць. А дзе дарэчы Ленін стаіць у Дзятлава? Нешта адразу я і не ўзгадаю.
livejournal
Feb. 14th, 2015 08:47 am (UTC)
ДЗЯТЛАВА (Гарадзенская вобласць)
User fortovsky referenced to your post from ДЗЯТЛАВА (Гарадзенская вобласць) saying: [...] Оригинал взят у в ДЗЯТЛАВА (Гарадзенская вобласць) [...]
( 11 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com