Ад былога ўладара Пуслоўскім застаўся і стары сядзібны дом, які існаваў тут да 1833 года, пакуль Войцэх не пачаў будаўніцтва новага палаца.
Палац будуецца ў стылі класіцызму. З прыгожымі калонамі і статуямі ільвоў каля ўвахода.
Недалёка ад палаца быў пабудаваны зімовы палац, ці флігель.
У савецкія часы зімовы палац аздобілі спартовымі барэльефамі, а каля будынку паставілі помнік спартоўцу.
Пасля набыцця незалежнасці турысты перайменавалі статую ў беларускага супермена.
А віной таму стылёвы чуб спартоўца, і каляровыя густы мясцовай адміністрацыі, якая амаль кожны год перафарбоўвае статую ў новую спартовую форму.
У канцы ХІХ стагодззя каля ўязной брамы была пабудавана і стайня. Трансафрмацыю выгляда будынка можна паглядзець ніжэй. Будынак падчас вайны і ў савецкія часы быў цалкам разбураны, а вастанаўленне адбылося ў 2000-я гады па планам і фатаздымкам якія атрымалася знайсці. Пасля адкрыцця ў сценах адноўленай стайні размясціўся маладзёжны цэнтр з буфетам і пакоямі для прыезжых.
Пасля Другой сусветнай вайны з галоўнага палаца прыбралі ўсю карункавасць і стылёвасць і будынку надалі форму строгага савецкага стыля. Пастараліся так, што не кожны турыст пабачыць у гэтым будынку некалі прыгожы палац. Пасля перабудовы месцілася тут лякарня, а затым Дом культуры мясцовай картонна-папяровай фабрыкі.
Парк таксама ў савецкія часы быў засажаны на свой лад, што вядома парушыла яго планіроўку. Некаторыя дрэвы вырубаліся, некаторыя падсажваліся. І калі раней, з ганка палаца праглядаўся прыгожы выгляд на возера, то зараз ён стаіць схаваны ад вачэй турыстаў вялікімі дрэвамі.
Пры будаўніцтве плаціны на раке Ісе ў 1823 годз, было створана штучнае возера каля палаца. Якое прыцягвала ўвагу да сваіх берагоў летам і зараз натоўпы адпачываючых і жадаючых паплаваць сланімчан.
(а хто першы знойдзе русалку на гэтым фота?)
Пасля Войцэха Пуслоўскага Альберцінам валодалі – Уладзіслаў Пуслоўскі (1801–1859), жанатым на сваёй стрыечнай сястры Жэнэўеве Друцкай-Любецкай; Францыск Ксаверы Пуслоўскі (1847–1908), жанаты на Леанціне Влодэк. А апошнім уладаром палаца і мануфактур быў сын Францыска Уладзіслаў Пуслоўскі (1871–1964) жанаты на Марыі Хрысціне Пігнатэллі д'Агарон.
Існуе некалькі версій назвы вёскі. Першая, другая, трэццяя і чацвёртая распавядаюць нам, што прыгожае імя на карце з'явілася пасля трагедыі, калі адзін з сыноў Пуслоўскага загінуў, і ў яго гонар была перайменавана вёска. Часамі паданне перайначваецца і ўжо загінуў не адзін сын, а разам са сваёй дачкой. А мясцовая моладзь распавядае прыказкі, што падчас знікнення малады пан меў з сабой вялікую колькаць сямейных упрыгожванняў. Навошта маладому хлопцу з сабой мець ледзьве не ўсе сямейныя ўпрыгожванні не ведаю, але знік ён менавіта з ім, што прыдавала моладзі жаданне ў савецкія часы шукаць тут чароўны скарб. Ну і самае свежае відаць паданне, што малады пан патрапіў у яму часу, і выкінула яго кудысьці ў далёкае мінулае.
На фоне прыгодніцкіх расповядаў пра Альберта іншая інфармацыя пра паходжанне назвы вёскі выглядае вельмі сціпла, але на мой выгляд больш сапраўдна. Што вёска была перайменавана ў гонар Уладзіслава Пуслоўскага, другое імя якога было Альберт, яго сынам дзеля ўшанавання памяці бацькі.
У 1870-я гады каб замілаваць расійскага імператара Аляксандра, Пуслоўскія пераймяноўваюць вёску ў Аляксандрынс. Прыгожая назва Альберцін была вернута толькі ў 1920-я гады, калі землі знаходзіліся пад уладаннямі Польшчы. Зараз вёска ўключана ў межы Слоніма.
Абавязкова прайдзіцеся па ўзбярэжжы возера, тут проста маляўніча прытоплены старыя лодкі. Добрыя фота гарантаваны.
Comments