?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Музей карэт (МІНСК)

З сярэдзіны мінулага 2014 года ў Мінску дзейнічае "Музей карэт", але дайшлі мы да яго толькі зараз. Асаблівасць цяперашняга майго паста пра яго ў тым, што знаходзіцца музей побач з "Археалагічным музеем" дзе зараз выстаўляюцца рыцарскія латы. Да, што побач, нават квіткі на выставу лат прадаюцца ў будынку "Музея карэт", таму вы яго ніяк не абмінеце.


Вядома мінскаму музею далёка да свайго Ліссабонскага брата,


ён займае куды меньшае месца, ды і карэт там усяго толькі адна.


Затое, наведвальнікі пабачаць увесь транспар канца ХІХ - пачатка ХХ стагоддзя, які існаваў на Беларус. Тут і сані, і брычка, і яшчэ бог ведае што. Пасля наведвання музея, вы будзеце шкадаваць толькі аб адным - што дазваляюць пасядзець толькі ў адных санях, а так бы хацелася адчуць сябе сапраўдным панам у карэце, а не селянінам у палозьях. ))))))


Прагрэс дайшоў і да нашых музеў, інтэрактыўнасць з'яўляецца і ў нас. У музеі размешчаны партал, дзе дзеці, ды і што граха хаваць, дарослыя могуць сабраць розныя віды транспарта па частках, паглядзець маршруты конкі і першага трамвая, і вядома прачытаць гісторыю транспарта ў горадзе.


А мы з мужам прыйшлі да высновы, што з прагрэсам, многія рэчы, якія былі зразумелыя людзям ХІХ стагоддзя, абсалютна не вядомыя нам. Так мы зусім не ведаем складаных частак упражкі каня, хіба толькі адно слова ведае кожны - хамут. :-) А там жа кожная дэталь мае сваю назву. Затое плюс, мы ведаем, што такое вайфай, айпад, планшэт і мабільны тэлефон. )))))


Хто не хадзіў яшчэ ў музей карэт, зараз з'явілася нагода - побач выстаўляюцца рыцарскія латы пра якія я распавядала тут http://azarkinm.livejournal.com/158673.html

Comments

( 11 comments — Leave a comment )
svetatarnikova
Jan. 24th, 2015 08:38 am (UTC)
Так, экспазiцыя невялiкая, але даволi гарманiчная. Добра, што нешта такое з'яўляецца.
Мы вось ведаем, што у дзедава брата Карпа была брычка, а як выглядала не ўяўляем)

У лошыцы, у флiгелi, шмат цiкавых побытавых рэчаў, на добры музей. Але яны неяк выстаўлены нiяк, бо пакойчыкi замалыя.
azarkinm
Jan. 24th, 2015 02:43 pm (UTC)
так. былі ў лошыцы. сапраўды там цікавага шмат але аформлена абыякавасці.
tam_erm
Jan. 24th, 2015 09:03 am (UTC)
І кошт квіткоў таксама 40(20)т.р.? Калі так, сямейны музейны дзень не танны атрымліваецца:)
Шчыра кажучы, некаторыя рэстаранчыкі дзеля антуражу больш цікавыя экспанаты выкарыстоўваюць, калі старымі рэчамі памяшканне аздабляюць...
За расповяд, вядома, дзякуй.
azarkinm
Jan. 24th, 2015 02:45 pm (UTC)
не. кошт у гэтым музеі значна танней. 20 дарослы і 5 дзіцячы.
incopolis
Jan. 24th, 2015 09:46 am (UTC)
"Затое плюс, мы ведаем, што такое вайфай, айпад, планцэт і мабільны тэлефон."
планцэт?
azarkinm
Jan. 24th, 2015 02:47 pm (UTC)
дзякуй што сказалі. абмылка досыць крыўдная.
incopolis
Jan. 26th, 2015 07:36 am (UTC)
А я уж было подумал, новое слово изобрели, вроде "далькажыка".
azarkinm
Jan. 26th, 2015 07:42 am (UTC)
а гэта што за слова? таксама ў мяне вычыталі? )))))))
incopolis
Jan. 26th, 2015 07:49 am (UTC)
Век живи - век слова придумывай:
http://incopolis.livejournal.com/221651.html
ofeliya666
Jan. 24th, 2015 09:56 am (UTC)
Прыядноўваюся да пытання пра кошт) Як буду ў Менску, наведваюць абавязкова!)
azarkinm
Jan. 24th, 2015 02:48 pm (UTC)
кошт не вялікі. 20тысяч для дарослага і 5 для дзіцёнка.
( 11 comments — Leave a comment )

Profile

leta i ja
azarkinm
AzarkinM

Latest Month

May 2018
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com