AzarkinM (azarkinm) wrote,
AzarkinM
azarkinm

САВЕЙКІ (Брэсцкая вобласць)

Сядзібны комплекс у Савейках — адзін з нямногіх на Беларусі, які захаваўся амаль цалкам.
Блукаючы па сцяжынках парка, не перастаеш захапляцца яго ўтульнымі закуточкамі і цікавымі краявідамі. Для мяне гэта трэцці сядзібны парк, дзе хочацца прайсціся па сцежках і разважаць на філасофскія тэмы, прысесьці на лаўку і захапляцца прыродай, не зважаючы на надвор'е. Парк, дзе атрымліваеш зарад энергіі і натхнення. Уяўляю, як прыгожа тут зімой каля прыцярушаных снегам галінак, ці позняй восенню, калі дрэвы стануць рудымі прыгажунямі, ці вясной, калі маладыя зялёныя галінкі вабяць да сябе першых матылёў.



За гісторыю існавання маёнткам валодалі Бенінгесы, Чапскія, Незабытоўскія, Рдултоўскія. У 1860 годзе ў Рдултоўскага маёнтак набывае Гектар Навіцкі, пры якім была закладзена большасць захаваўшыхся будынкаў маёнтка і разбіты парк.


Што дзіўна – калі дакладна быў пабудаваны палац і пры якім з уладароў – высветліць гісторыкі не здолелі. На муры будынку выбіты лічбы "1901", але ёсць меркаванне, што гэта дата рэканструкцыі палаца. У мемуарах Эдвард Чапскі, род якога валодаў Савейкамі, апісвае палац, дзе ён нарадзіўся і які нагадвае выгляд маёнтка. Таму гісторыкі не адкідваюць меркаванне, што будаваўся палац не апошнімі ўладарамі Навіцкімі, а значна раней – у канцы ХVIII стагоддзя пры Бенінгесах.


Палац быў пабудаваны з элементамі барочнага стыля, а парк закладзены па ўсіх нормах класічнага парка.


Патрапіць у палац можна двума шляхамі. Першы – гэта шлях, якім карысталіся ўладары маёнка. Праз шырокую ўязную алею, высаджаную прыгожымі елкамі ды клёнамі. Пачыналася гэта алея каля ўязной брамы і сканчалася каля параднага партэра, які быў абсажаны па краю прыгожымі ружамі розных гатункаў. То былі 450 метраў цішыні і прыгажосці. Я рэкамендую вам выбраць менавіта гэты шлях вандроўкі да палаца, але машыну трэба будзе пакінуць каля ўязной брамы.




Пасля шпацыра па старажытнай алеі, вядома, зараз вы не знойдзеце ні руж па перыметру партэра, ні тым больш самога партэра. Ён быў засаджаны каштанамі і бэзам у савецкія часы, каб як мага мацней схаваць палац ад наваколля. А завяршаючай рысай савецкага бачання партэра з'яўляецца помнік Леніну.


Другі шлях – аб'ехаць вёску і фактычна напрамую пад'ехаць да сажалкі і старых будынкаў, у гэтым варыянце, вы эканоміце час, але губляеце магчымасць спакойным крокам падыйсьці да палаца, як задумвалі гэта ўладары.


З правага боку ад палаца размешчана прамавугольнае штучнае возера, на беразе якога можна знайсці вярбу з ясенем. За палацам раскідваецца вялікі парк, з шэрагам малых сажалак, дамбаў ды каналаў, якія злучаюцца з цэнтральным возерам. Ліпа, ліственіца і клён былі высаджаны малымі групамі, значная частка парка была засаджана грабам.


Частка парка з сажалкамі рознай формы і велічыні лічылася самай рамантычнай у парку. Парк завяршаўся возерам са штучнай выспай у цэнтры, на якім была пабудавана каменная альтанка. Патрапіць на выспу можна было толькі па перакідным масце, ці на лодцы.


Зараз парк зарастае і паступова прыходзіць у занядбаны стан, і не дзіўна: 10 га плошчы, які ён займае, патрабуюць пастаянны дагляд. А сілаў мясцовых школьнікаў, якія кожны год па вясне ды па восені на школьных суботніках прыбіраюць смецце, вядома не хапае. Зарастае не толькі парк, зарастаюць і знікаюць каналы маёнтка. Нават ка мапе, калі вы зараз прыгледзіцеся, то з цяжкасцю іх знойдзеце. А некалі ж на тэрыторыі Навіцкіх дзейнічаў заапарк.


У 1901 годзе ў маёнтку тагачасны гаспадар Тэадор Навіцкі на беразе сажалкі будуе бровар. Будынкі паўстаюць з характэрнай для тых часоў кладкай. На самым версе двух дамоў можна пабачыць ініцыялы ўладара маёнтка і год будаўніцтва. Некаторы час Навіцкія нават займаюцца вырабам свечак і мыла, але гэта справа скончваецца правалам і вытворчасць зачыняецца.






Зараз будынкі бровара з кожным годам прыходзяць ўсё больш і больш у жахлівы стан і патрабуюць неадкладнай тэрміновай рэстаўрацыі.








Блукаючы тут, пачынаеш марыць, якія б прыгожыя былі б гэтыя дамы з кветкавы раем навокал.


Разбураны падчас Другой сусветнай вайны палац быў у занядбаным стане да 1950-х гадоў. Пакуль у 1954 годзе сын Тэафіла Ежы Навіцкі не прапанаваў кіраўніцтву БССР перадаць грошы на аднаўленне радавой сядзібы, бо сэрца балела за радавы маёнтак, але яму было ў гэтым адмоўлена. Пасля гэтага выпадка, каб зусім ужо не было сорамна перад амбасадарам Польшчы ў Францыі, менавіта такую пасаду меў Ежы Навіцкі, пачалося аднаўленне савейкоўскага палаца. Аднаўлялі яго па старых макетах і планах, таму можна сказаць, што атрымалася поўная копія будынка. Пасля аднаўлення тут размесцілі санаторый лясной гаспадаркі СССР. За савецкі час у сценах палаца размяшчалася і лякарня для хворыя на сухоту, і піянерлагер, а ў 1990-я размясцілася ўрачэбная амбулаторыя.


Дзеля патрэб санаторыя і піянерлагера, а таксама ў жылы фонд вёскі былі аддадзены будынкі старога бровара.


У 2013 годзе палац з усімі будынкамі навокал быў прададзены кампаніі "Лада-гарант" за 200 тысяч даляраў. Кампанія запланавала адкрыццё тут гатэля і турыстычных зон адпачынку, паабяцала прывесці да ладу і паркавую зону. Ужо пасля атрымання палаца на аўкцыёне фірма высветліла, што некаторыя будынкі былога бровара ўжо выкуплены ва ўладанне жыхаром вёскі, яшчэ ў 1990-я гады. Чым скончылася вырашэнне гэтага пытання, нажаль не ведаю. Але час ідзе, а мы і зараз чакаем калі пачнуцца працы ў прыгожым маёнтку.



(будынак флілегя)

Недалёка ад Савейкоў месцілася на пагорку і сямейная капліца Навіцкіх. Зараз вакол яе разрастаюцца мясцовыя могілкі, а дрэвы ды хмызняк пакрыху закрываюць яе ад цікаўных мінакоў. Капліца схавана так, што ўжо адразу і не верыцца, што калісьці яна была бачна з вакон палаца.




Савейкі фактычна можа ўваходзіць у лінію старых сядзіб нашай Бацькаўшчыны, якія фактычна месцяцца адна за адной уздоўж трасы Баранавічы-Слуцк.


Tags: Бенінгес, Брэсцкая вобласць, Вандроўкі, Вандроўкі Беларусь, Ляхавіцкі раён, Навіцкі, Незабытоўскі, Рдултоўскі, Чапскі
Subscribe

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 27 comments

  • ПАРОМ ПАРЫЧЫ (Гомельская вобласць)

    У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг вядома двума месцамі, якія варта наведаць кожнаму беларусу. Першае – гэта палац Козел-Паклеўскіх, які прыцягвае ўсіх сваёй…

  • КРАСНЫ БЕРАГ (Гомельская вобласць)

    Вёска Красны бераг Жлобінскага раёна ўпершыню ўзгадваецца пад 1317 годам, але толькі ўзгадваецца. Дакладны расповяд пра вёску і ўладароў пачынаецца…